Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пясчаная дарога бегла, вiхляла мiж тоўстымi, у некалькi чалавечых абхватаў, дрэвамi. Сонца было заслонена шчыльным веццем дрэў. Зрэдку праз непралазную гушчыню галiн прарываўся прамень i аслабела падаў на шэра-зялёную вiльготную зямлю. Сярод буралому ўбачылi маладога мядзведзiка. Ён пабег у гушчар, мiльгануўшы бура-карычневай спiной. "Ёсць у мядзведзя кажух, ды прышыты", — успомнiў Гай словы свайго дзеда, якi памёр гадоў дваццаць назад i ляжыць зараз на могiльнiку ў Чорным Хутары.

Тры каляровыя домiкi — чырвоны, зялёны i сiнi — стаялi над спакойнай лясной ракой, у якой жылi асляпляльна белыя гарлачыкi i шэрыя непалахлiвыя качкi. Ад ракi iшла маладая русавалосая жанчына ў элегантных шортах з мноствам кiшэняў, у майцы з атрыбутыкай спартыўнага таварыства "Эўрапеец". На галаве ў яе прыгожа сядзеў вяночак, сплецены з рамонкаў i васiлькоў.

— Жывуць Сонца i Кiсларод, — прыязна, з адкрытай усмешкай сказала жанчына, падышоўшы да Грома i Гая, што ўжо вылезлi з аўтамабiля i чакалi яе.

"Шна Буслейка", — здагадаўся Гай.

— Вы бацька таго хлопчыка? — спытала яна, пазiраючы на Дубровiча прамянiстымi шэрымi вачамi.

— Так. Бацька, — адказаў Гай, ацанiўшы яе тактоўнасць i далiкатнасць, бо Нiна нi словам, нi мiмiкай не напомнiла аб душэўнай траўме, якую перажываў ён.

— А вы жонка стрэсаператара Буслейкi, што паляцеў на планету Вар? — у сваю чаргу спытаўся Дубровiч.

— Жонка, — кiўнула галавой Нiна. — Не хвалюйцеся, усё з вашым сынам будзе добра. Мой Радаслаў (яна сказала слова «мой» з годнасцю i прытоенай пяшчотай) валодае моцным i вельмi станоўчым бiяполем. Я ведаю. I таму ўсё будзе нармальна.

Яна зноў усмiхнулася.

— Нiна, — паклаў ёй руку на плячо Гром Стралковiч, — хочаш, праспяваю табе песеньку, якую пачуў у вёсцы пад Менскам?

— Вядома, хачу, — весела адказала Шна.

— Ну то слухай.

I Гром зацягнуў прыемным глухаватым барытонам:

Як была я дзевачкай,
Хадзiлi ка мне з гарэлачкай,
А як стала маладзiцаю,
Не сталi хадзiць i з вадзiцаю.

Скончыўшы, Гром чамусьцi выцер губы вялiзным кулаком, быццам толькi што кульнуў чарку добрай гарэлкi, спытаў:

— Дык якi з мяне вакалiст? Колькi балаў мне паставiце?

— Прабач, Гром, але твая стрэльба, з якой ты ходзiш на мутантаў, страляе лепш, — сказала Нiна Буслейка, i шэрыя вочы былi сур'ёзнымi.

Так Гай Дубровiч на некалькi дзён пасялiўся ў Тоўстым Лесе. Далi яму часовы прытулак (верхняе месца ў двух'ярусным ложку), паставiлi на "катлавое забеспячэнне", i пацяклi хвiлiны, гадзiны, днi. Удзень i ўначы глуха шумелi старыя дрэвы. Вецер накiдваўся на iх з нябёсаў, абломваў крохкiя галiнкi, змятаў зверху чорны пыл, птушыныя пёры, жучкоў. Рэзка пахла карой, зямлёй, рачным карычневым глеем.

Увесь час Гай думаў пра Нiну Буслейка ("Буслейчыху", як сказаў бы ягоны дзед). I гэта не было нейкiм дзiвацтвам, прымхамi, бо, у рэшце рэшт, думаючы пра яе, жадаючы ёй дабра, ён ратаваў свайго сына. Тут узнiкала складаная глыбоканасычаная духоўная сувязь — дадатныя iмпульсы iшлi ад Гая да Шны, ад Нiны да Радаслава (успомнiм хаця б "мазгаграму"!), ад Радаслава да Клёна, Клёна Дубровiча. Так хваля падштурхоўвае хвалю, не дае ёй спынiцца, i разам яны ствараюць жывое паўнагучнае мора. Калi ацэньваць колькасць нервовых клетак у галаўным мозгу чалавека лiчбаю ў 60 мiльярдаў, то людзi ВЭП выкарыстоўвалi каля 22 працэнтаў закладзенага ў iх iнтэлекту. У дваццатым жа стагоддзi, напрыклад, каэфiцыент карыснага дзеяння iнтэлекту складаў усяго 7 працэнтаў.

— Шна ведала, дзеля чаго прыехаў у Тоўсты Лес гэты дзiўнаваты заглыблены ў сябе гiсторык, — сказаў, улучыўшы момант, Гром Стралковiч.

Яна шчыра спачувала яму, вельмi хацела, каб на далёкай планеце яе муж дапамог вярнуць жыццё Клёну. Але сустрэч з Гаем Дубровiчам пазбягала. Прыроджаная сарамлiвасць, якая была глыбока схавана ў глыбiнi душы, аб якой не здагадвалiся нават сябры, не дазваляла выходзiць на абсалютны духоўны кантакт з малазнаёмым чалавекам. Гэта, вядома ж, былi рудыменты даплюралiстычнай эпохi, яе "радзiмыя плямы", як некалi модна было гаварыць. Нiна разумела своеасаблiвасць свайго характару, пакутвала, але — жанчына ёсць жанчына — нiчога з сабой не магла зрабiць. I таму поўнасцю аддавалася рабоце. А работы ў яе прыбавiлася, бо нечакана ў летнi лагер прыбыла, нiкога не папярэдзiўшы, група «зялёных» — шэсць мужчын i дзве жанчыны. На беразе рэчкi яны разбiлi палаткi, хадзiлi ў зялёных берэтах i дэманстратыўна не насiлi з сабой нiякай зброi, нават звычайных сцiзорыкаў.

— Якая ў вас, спадары, праграма? — асцярожна пацiкавiўся ў iхняга кiраўнiка, лысага рудабародага мужчыны гадоў сарака пяцi, Гром Стралковiч.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x