Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што вы сабе дазваляеце?! — пачулася з залы.

— Яна сама атакуе нас.

— Ды ён, пэўна, хворы!

Усмешлiвы канадзец Джон Мур пазмрачнеў, незадаволена паглядзеў на Карла, хацеў нацiснуць кнопку электрычнага званка, але Гакенхольц апярэдзiў яго.

— Права на думку! — закрычаў ён.

Гэтыя ўладныя магiчныя словы адразу ж ацвярэзiлi ўсiх. Дэлегаты селi на свае месцы. Джон Мур адхапiў палец з чорнай кнопкi званка, у Доме Народаў запанавала непарушная цiшыня. Права на думку было адным з галоўных свяшчэнных праў чалавека. Вялiкая Эра Плюралiзму ўрачыста гарантавала яго кожнаму жыхару планеты. Варта было толькi сказаць: "Права на думку" — i зацiхалi грамагалосныя людныя плошчы i аўдыторыi, i абрываўся разгневаны гуд натоўпу. Калiсьцi такой бясспрэчнай загаднай сiлай валодалi словы, накшталт: "iмем караля!" або "iмем рэвалюцыi!".

— Нi ў якiм разе я не хацеў пакрыўдзiць вас, панове дэпутаты, спакойна прадоўжыў Карл Гакенхольц, хоць шчокi палымнелi. — Не хацеў абразiць. Проста я аперырую фактамi, якiя ўсiм вам добра вядомыя. Хто яшчэ стагоддзi назад, бяздушна сочачы за паказаннямi прыбораў, злачынна штампуючы няякасныя рэактары, зрабiў ўсё, каб грымнуў смяротны выбух Чарнобыля? Мы. Хто атруцiў акiяны i рэкi, зямлю i воблакi? Мы. Хто загнаў Старую Цывiлiзацыю ў чорныя падзямеллi, лакалiзаваў яе, прымусiў, як рабыню, жыць там, дзе не селяцца нават павукi? Мы. Так, мы зараз раскайваемся, мы пачынаем гаварыць, што свяшчэннае права на жыццё належыць усяму жывому, зразумелае яно нам цi незразумелае, ёсць выгода нам ад яго цi няма. Але трэба не гаварыць, а дзейнiчаць. Яшчэ два днi назад я быў госцем СЦ, сёння ж тут, у Доме Народаў, я — яе паўнамоцны пасол.

Гул здзiўлення пакацiўся мiж дэлегатамi. Тэлекамеры i кiнакамеры пачалi ўзiрацца ў Карла так, як ўзiраюцца ў маленькага верабейку злавесныя пiтоны.

— Так, я — яе пасол, — горда сказаў чорнавалосы немец.

I адразу ў яго над правым плячом засвяцiўся, з'явiўшыся нiадкуль, маленькi шар. Жанчыны-дэлегаткi i некаторыя з мужчын ахнулi. Джон Мур у разгубленасцi знячэўку ўдарыў пальцам па кнопцы званка, але пачуўся толькi нейкi прыдушаны пiск.

— Старая Цывiлiзацыя, пяць яе кланаў, вырашыла перасялiцца на радзiму сваiх продкаў, планету Вар. I таму яна заключае з чалавецтвам мiр, вечны мiр. А залог гэтага мiру — жыццё падлетка Клёна Дубровiча, якога СЦ ажывiць. Ваш сын будзе жыць! — крыкнуў Карл Гаю Дубровiчу, што сядзеў, апусцiўшы галаву.

— Аб чым гаворыць гэты чалавек? — уздрыгнуўшы, спытаў Гай у суседзяў. Хiба можна сыпаць соль на свежую рану? Што ён гаворыць?

Гай Дубровiч павольна ўзняўся са свайго месца, павольна, як самнамбула, пайшоў па праходзе да трыбуны, спынiўся насупраць Гакенхольца.

— Калi ты сказаў праўду, я гатоў стаць перад табой на каленi, а на каленi я станаўлюся толькi ў двух выпадках: каб напiцца з ручая i каля магiлы сваёй мацi. Калi ж ты схлусiў, - у голасе ў Гая зазвiнела пагроза, ты станеш пад Дрэвам Пакаяння i ўласнай рукою высыпеш сабе на галаву роўна тры кiлаграмы сухога пяску. I людзi будуць глядзець у твае вочы.

Дэлегаты ўсхвалявана зашумелi. Даўнавата ў Доме Народаў не чулi такiх слоў, тым больш абвiнавачванняў у хлуснi. Людзi ВЭП развучылiся хлусiць, бо не было ў гэтым патрэбы. Хiба сабе самому мог схлусiць чалавек, мог падмануць сябе, уявiўшы, што ён вельмi закаханы ў жанчыну або дужа разумны i аўтарытэтны.

Карл Гакенхольц спакойна сустрэў жорсткую абразу, толькi куточкi вуснаў уздрыгнулi. Ён вышаў з-за трыбуны, абняў Гая Дубровiча, прамовiў на поўны голас, каб чулi ўсе:

— Зоркалёт ужо ўзяў курс на планету Вар. У iм ляцяць Вера Хрысцiнюк i Радаслаў Буслейка, якiя будуць удзельнiчаць у ажыўленнi Клёна. Ваш сын будзе жыць, не адыдзе за жоўты пясок.

— Як? — загарэўся Гай Дубровiч. — Як ты сказаў? Не адыдзе за жоўты пясок? Дзякуй табе, чалавек з добрым сэрцам. Нiкому ў свеце не пажадаю я страцiць адзiнага сына. Гэта — нечуваная пакута. Дзякуй табе.

Гiсторык быў надзвычай шчаслiвы, вочы ззялi, па твары бегала мяккая прыгожая ўсмешка. Яму ўспомнiўся далёкi час маленства на Чорным Хутары. Там, у тых непаўторных, пафарбаваных у колер летняга сонца днях, накочвалiся, як хвалi, такiя ашаламляльныя iмгненнi радасцi, што хацелася скакаць i спяваць, хацелася кiнуць шапку вышэй бярозы. Там было адчуванне i прадчуванне вечнай радасцi, якое iшло ад маладых ног i вачэй, ад маладой скуры, ад бялявых доўгiх валасоў, што пад парывамi ветру густа i бязладна стаўбурылiся на галаве, лезлi нават у рот, забiваючы дыханне.

Дэлегаты стоячы апладзiравалi Карлу i Гаю. Некаторыя з жанчын кiдалi iм яркiя трапiчныя кветкi. Старшыня Джон Мур усмiхаўся на ўсю шчаку i быў падобен сваёй ружовашчокасцю i кiрпатасцю на Санта Клаўса. У гэты час да Карла падышоў высакарослы, вельмi загарэлы чалавек з надзiва блакiтнымi вачамi i сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x