Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тым лепш, — прамовiў Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў. — У цябе, Радаслаў Буслейка, зараз вельмi энергiчная, вельмi насычаная i моцная аўра. Тое, што i патрэбна для ажыўлення. Карл Гакенхольц нешта жадае сказаць?

Карл адразу ж закрычаў як апечаны:

— Гэта подла! Вераломна! Вы не маеце права! Ваша Старая Цывiлiзацыя падобна на мокрую курыцу!

— Цiшэй, Карл Гакенхольц, — спакойна папярэдзiў Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў. — Гавары цiшэй. Калi ты будзеш павышаць голас, мы заблакiруем яго.

— Прабачце, — прыклаў руку да сэрца Карл. — Я хацеў сказаць, што ляцець трэба мне. У Радаслава чакаюцца вялiкiя сямейныя клопаты. А я халасцяк. Калi што здарыцца з КЛА…

— З КЛА нiчога не можа здарыцца, — парыраваў Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў.

— Ляцець павiнен я, — не здаваўся Карл.

— У цябе, Карл Гакенхольц, як заўважана, душа па свайму эмацыянальна-энергетычнаму напаўненню вельмi адрознiваецца ад Клёна Дубровiча. Ты толькi нашкодзiш.

— Няпраўда! — успыхнуў Карл, але голас ягоны адразу ж быў заблакаваны.

— Калi гэта дапаможа хлопчыку, я гатоў ляцець, — сказаў Радаслаў Буслейка. — Толькi патрэбна абавязкова паведамiць маёй жонцы ў Тоўсты Лес.

НЕ КУПАЙСЯ Ў РАЦЭ АДНОЎЛЕНЫХ ТВАРАЎ

VII

У Доме Народаў, якi ўзвышаўся на беразе ракi Заiр у экватарыяльным горадзе Мбандака, сабраўся Надзвычайны З'езд Усiх Зямных Канфедэрацый. Павiнна было прысутнiчаць (прыляцець, прыплыць i прыехаць) восемсот дэлегатаў. Яны прадстаўлялi Iндаэўрапейскую, Паўночнаамерыканскую, Лацiнаамерыканскую, Арабскую, Афрыканскую, Эўразiйскую, Мангола-Кiтайскую i Япона-Цiхаакiянскую канфедэрацыi. Яўка была амаль стопрацэнтная. Па незалежачых ад iх прычынах не змаглi прыбыць дэлегат-афрыканец, якога проста на пляжы схапiў i завалок пад ваду гiганцкi кракадзiл, i дэлегат з Варшавы, што загiнуў ад удару шаравой маланкi.

Дом Народаў быў пабудаваны ў выглядзе велiзарнага белага куба. Усе яго восем паверхаў (па колькасцi Канфедэрацый) аздаблялi ў нацыянальных стылях выдатнейшыя мастакi, скульптары, гравёры, цесляры, паркетчыкi. Вочы разбягалiся ад яркiх сакавiтых фарбаў. Уся планета Зямля — ад белых марозных пустынь Арктыкi да мангравых лясоў на астравах Цiхага Акiяна — глядзела на кожнага, хто пераступаў парог, са сцен гэтага цудоўнага палаца.

Калi ўсе занялi свае месцы, старшыня (а iм быў канадзец Джон Мур) аб'явiў:

— Прашу ўсiх устаць. Гучыць Гiмн Планеты. Семсот дзевяноста восем галасоў зладжана злiлiся ў адзiн усхваляваны голас:

Мы — дзецi Гамера,
Мы — дзецi Канфуцыя…

— Рабочай мовай нашага з'езда, як вы ўжо ведаеце, будзе партугальская, — напомнiў Джон Мур, калi адгучаў гiмн i ў зале зазвiнела цiшыня.

Для чаго ж сабраўся надзвычайны з'езд? На парадку дня было адзiнае пытанне: "Цывiлiзацыя Плазмоiдаў (так званая Старая Цывiлiзацыя) i адносiны народаў планеты Зямля да яе".

Дэлегаты ўбачылi кадры кiнахронiкi: спаленыя будынкi i аўтамабiлi; ланцугi шышкагаловiкаў, якiя iдуць у атаку; труп падлетка — галава прыкрыта белай прасцiной, рукi, сцiснутыя ў кулакi, бездапаможна раскiнуты; вогненны вал, што падмiнае пад сябе нейкiя нiзкарослыя кусцiкi…

— У лiку дэлегатаў ад Iндаэўрапейскай канфедэрацыi знаходзяцца два чалавекi, якiя прыбылi ў Дом Народаў з самага, можна сказаць, эпiцэнтра апошнiх па часе жахлiвых падзей, — сказаў старшыня. — Гэта Карл Гакенхольц, стрэсаператар, i Гай Дубровiч, гiсторык, бацька таго самага мёртвага хлопчыка, якога мы толькi што бачылi на экране. Папросiм iх выступiць перад намi.

Гай Дубровiч, змарнелы, сутулы, устаў, пакланiўся з'езду, але выступаць адмовiўся.

— Гэта так дзiка… Навошта iм патрэбен быў Клён, мой сын? — толькi i сказаў Дубровiч.

Карл Гакенхольц рашуча пайшоў да трыбуны, абапёрся аб яе тонкiмi смуглымi рукамi, загаварыў рэзка i раздражнёна, як бы з нейкiм выклiкам:

— Я, панове дэпутаты, бачыў Старую Цывiлiзацыю гэтак жа сама, як бачу зараз усiх вас. Мяне ад яе аддзяляла ўсяго толькi некалькi метраў. Я чуў голас Старой Цывiлiзацыi i не забуду яго да скону сваiх дзён. Гэта немагчыма забыць.

Адчувалася, што стрэсаператар хвалюецца.

— Перада мной праплывалi светлыя шары (менавiта ў такой форме актыўна праяўляецца СЦ), i столькi мудрасцi, столькi глыбокага сэнсу было ў iхнiм руху, у iхнiм рытмiчным вярчэннi. Гармонiя дамiнавала ва ўсiм. А мы, шызафрэнiкi i пячорныя варвары, мы забiваем СЦ.

Гакенхольц кiнуў гэтую апошнюю злую фразу ў залу так нечакана, што дэлегаты, напачатку як бы закалыханыя ягоным выступленнем, ускочылi са сваiх месцаў, абурана зашумелi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x