Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не сярдуй, стары, — мiралюбна, нiбы хлапчука, паляпаў яго далонню па шчацэ Радаслаў.

— З табой звiхнешся, — зноў пачаў заводзiцца Гакенхольц, але ў гэты час Радаслаў схапiўся абедзьвюма рукамi за свой лоб ды так i застыў з прасветлена-засяроджаным тварам. Карл адразу ж прыцiх, бо зразумеў — да сябра "прыйшла мазгаграма". ("Што здарылася, Адзiны?" — усхвалявана загучаў у самай глыбiнi душы i мозга цёплы голас Радаслававай жонкi Нiны. "Усё ў норме, Нiнка-трысцiнка. Як ты?" — "I ўсё-ткi, што з табой здарылася?" "Знаходжуся з Карлам, я пра яго расказваў, у СЦ". — "У СЦ? Якi жах!" — "Не хвалюйся. Са мной усё добра". — "Беражы сябе, Адзiны! Беражы для мяне i для нашага сына, якi народзiцца праз чатыры месяцы i шэсць дзён". — "Дзякуй, Адзiная. Дзякуй".)

Радаслаў знясiлена апусцiў рукi, зiрнуў на Карла. Твар быў, як белы рачны пясок.

— Жонка? — спытаў Карл.

— Так. Нiнка-трысцiнка.

Нейкая хвiлiна, за якую ён прыняў мазгаграму i даў адказ на яе, каштавала вялiкай нервовай энергii. Ён адчуваў, як кружыцца галава.

У гэтым месцы патрабуецца тлумачэнне. Справа ў тым, што чалавецтва, няспынна шлiфуючы свой iнтэлект, вышукваючы глыбiнныя рэзервовыя сiлы арганiзма, навучылася намаганнем сiлы волi i любовi пасылаць на неабмежаваныя адлегласцi думкi — ад чалавека да чалавека, з мозгу ў мозг. Для такiх мазгаграм не патрэбны былi нi гукавыя або светлавыя хвалi, нi якiя-небудзь хiтрыя тэхнiчныя выкрунтасы. Ад людзей патрабавалася толькi адно — каханне. Збалелая i ўсхваляваная душа выпраменьвала энергiю, якая, нiбы ўспышка маланкi, ляцела праз сотнi кiламетраў, беспамылкова знаходзячы адрасат. Дзецi маглi прыняць мазгаграму ад мацi, але самi былi няздольны паслаць яе, бо няспелую i нямоцную мелi душу. Дарослыя таксама валодалi такiм дарам не ўсе. Ды некаторыя дужа i не бедавалi — калi што якое, званiлi на тэлеграф. I ў Вялiкую Эру Плюралiзму ў людзей, як i заўсёды, былi розныя, вельмi непадобныя душы.

Буслейка, усё яшчэ знаходзячыся пад салодкiм гiпнозам размовы з жонкай, сядзеў з прасветленым тварам, аж пакуль яго не тармаснуў за плячо Гакенхольц.

— Пойдзем. Усе плазмоiды ўжо знiклi. Застаўся адзiн, маленькi, i ён павядзе нас некуды на начлег.

— А хiба плазмоiды спяць?

— Гэтага я, як i ты, не ведаю. Але спаць трэба нам.

Яны выйшлi з ужо абсалютна пустой залы, пабрылi па нейкiх дужа вузкiх цёмных лабiрынтах. Маленькi шарык плыў наперадзе.

— Мяркуючы па ягоных памерах, гэта васьмi — дзесяцiгадовы хлапчук, сказаў Радаслаў. — Цiкава, як у плазмоiдаў устроены галаўны мозг? Ну, можа быць, i не галаўны, i не мозг, а той орган, якiм яны думаюць?

— Мозг мозгам, а мяне асабiста болын хвалюе, чым яны харчуюцца i як пераварваюць сваю ежу, — азваўся з цемры Карл.

— Не бойся. Пэўна ж не мясам, не каўбасой, а той жа электрычнасцю, плазмай. Падключыцца вось такi шарык да якой-небудзь энергаўстаноўкi, смактане пяць-шэсць ват i задаволены, i танцуе, — i паплыў шукаць сабе электрадзевачку.

— Яны бясполыя.

— У такiм разе, я iм не зайздрошчу. Сумна жывуць.

— Можа, сумна, а можа, i не, — па-фiласофску ўздыхнуў Гакенхольц. Гэта мы, найвялiкшыя з найвялiкшых эгаiстаў i сябелюбцаў, прывыклi ганарлiва лiчыць, што чалавек — пуп усяго, мера ўсiх мераў, вяршыня ўсiх вяршынь, зроблены па вобразу i падабенству божаму, што мы павiнны ўладарыць на Зямлi i ў Космасе. А чым, напрыклад, ластаўка горшая за нас? У ёй што — няма божай часцiнкi, божай iскры?

— Згодзен з табой.

Так iшлi яны, цiха перагаворваючыся, па таямнiчых лабiрынтах, i плыў наперадзе яркi шарык, i яны не ведалi, што чакае iх у кожную наступную хвiлiну.

Нарэшце дабралiся да месца начлегу. Радаслаў, агледзеўшыся па баках, здзiўлена ўсклiкнуў:

— Паслухай, дык гэта ж самая што нi ёсць сапраўдная манаская келля! Не хапае толькi распяцця на сцяне.

— Вельмi падобна, — сеў на каменны куб, якi замяняў крэсла, Карл. — I сцены такiя ж, i столь, i вузенькае акенца… Цi гэта пакiнуты i забыты людзьмi падземны манастыр, цi СЦ зрабiла дужа ўдалую копiю, мяркуючы, што iдэал, вянец чалавечага жытла — суровая манаская келля. Калi так, то СЦ даволi аскетычная асоба i я з ёй не сябрую.

На каменным стале гарэла вiтая свечка, ляжаў на белым абрусе хлеб, пасыпаны соллю, стаяў цёмна-чырвоны збан з нейкiм пiтвом.

— Можа, вiно? — хiтравата ўсмiхнуўся Радаслаў. — Пакаштуем?

У збане была вада, халодная, смачная.

— Жывучы мiж воблакаў, мiж электрычных разрадаў, СЦ уявiла, што i мы, нiкчэмныя стрэсаператары, харчуемся толькi плазмай або, у крайнiм выпадку i па вялiкiх святах, божай расой, — змрочна пажартаваў Карл Гакенхольц.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x