Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Плазмоiд пры гэтых словах налiўся сонечнай яркасцю, на вачах павесялеў. Адчувалася, што зараз ён скажа Буслейку нешта прыемнае.

— Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў абраў вас дваiх на перагаворы таму, што аналiзы, праведзеныя Кланамi Шаравых Маланак (дарэчы, я сам належу да Клана Сiнiх Шаравых Маланак), выявiлi надзвычайную станоўчую мыслiцельную актыўнасць двух iнтэлектаў якраз на Галоўным Iндаэўрапейскiм Стрэсографе ў кабiне нумар дванаццаць. Гэта было самым важкiм аргументам на вашу карысць. Мы, плазмоiды, ацэньваем значнасць кожнага жывога не па ўладзе i ўзросце, а па iнтэлекту, якiм напоўнены ягоны мозг. Прытым iнтэлект не павiнен быць агрэсiўным.

— Вунь яно што, — аж прышчоўкнуў языком Буслейка. — Залятала да нас з Карлам шаравая маланка ў кабiну. Месяца паўтара назад гэта было. Я яшчэ здзiвiўся тады — у нас жа ў кабiне нi акна, нi шчылiнкi i дзверы вечна зачынены. А яна, птушачка, з электраразеткi выпырхнула, свежанькая такая, кругленькая. Праплыла ў нас над самымi галовамi, каля майго экрана пакружылася, як бы нешта нюхала, i — назад у разетку. На нас з Карлам як слупняк напаў. I навальнiцы ў той дзень быццам бы не чулi, не бачылi.

Буслейка, калi гаварыць шчыра, быў вельмi задаволены, што менавiта iх з Карлам Старая Цывiлiзацыя палiчыла самымi разумнымi, самымi кампетэнтнымi людзьмi Ўсходняй Эўропы ды i, магчыма, усёй Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi. У маладым узросце кожны нармальны чалавек у меру славалюбiвы, марыць вылучыцца, выдзелiцца, пастаянна быць навiдавоку, i не для яго мудрая, горкая, аплочаная нялёгкiмi духоўнымi стратамi думка старадаўняга фiлосафа "Пражывi непрыкметна". На стрэсаператара нахлынула, накацiлася ўдзячнае шматслоўе, ды Плазмоiд рашуча перапынiў яго, сказаў:

— Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў чакае Радаслава Буслейку i Карла Гакенхольца. Не хвалюйся, нiчога не бойся, але зараз ты будзеш пераведзены ў такi самы стан, у якiм знаходзiцца твой калега.

— Я страчу прытомнасць? — занепакоiўся Радаслаў.

— Ты заснеш i прачнешся там, дзе знаходзiцца Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў.

— Але ў мяне слабое сэрца.

— У цябе моцнае здаровае сэрца, — сказаў Плазмоiд. Пачуўся ўжо знаёмы Радаславу рэзкi сухi шчаўчок, шар, iмгненна сарваўшыся з месца, лёгенька стукнуў стрэсаператара па левым плячы, i Буслейка, унутрана супрацiўляючыся, не жадаючы, амаль адразу заплюшчыў вочы.

VI

Яны апынулiся ў круглай зале, дыяметр якой складаў недзе пяцьдзесят шэсцьдзесят метраў. Адзiная масiўная калона стаяла ў самым цэнтры гэтай залы, i вось ля падножжа калоны на высечаных з сiняга каменю сядзеннях ачунялi пасля тэлепартацыi. [2] Тэлепартацыя — перанос цвёрдых цел праз сцены. Радаслаў Буслейка i Карл Гакенхольц. Дзе знаходзiлася зала? Пад зямлёй? У тоўшчы горнай пароды? Цi, можа, у якiм-небудзь будынку на вулiцы шумнага горада? Стрэсаператары на гэты конт не мелi нi кропелькi iнфармацыi. Вакол калоны, а значыць, i вакол iх, у плаўным карагодзе кружылася незлiчонае мноства яркiх малочна-белых шароў. Плазмоiды былi розных памераў: зусiм маленькiя, маленькiя, велiчынёю з баскетбольны мячык, а некаторыя — штук трыццаць — дасягалi да паўметра ў папярочнiку. Незвычайны танец захапляў сваёй вытанчанай пластыкай i прыгажосцю. Было ў iм нешта ад раўнамернага няўхiльнага руху велiзарных акiянскiх хваль, ад грацыёзнага палёту буйных блiскучых сняжынак у навагоднюю ноч. Стаяла абсалютная цiшыня, адзiным жывым гукам, якi ледзь-ледзь парушаў яе, было ўсхваляванае дыханне стрэсаператараў. Радаслаў з Карлам цёрлi кулакамi вочы, глядзелi адзiн на аднаго, каб пераканацца ў рэальнасцi таго, што адбываецца. Гэта быў не сон, не наркатычнае ачмурэнне. Сотнi, тысячы зiхоткiх шароў, падобных на таямнiчыя поўнi з начных нябёсаў, рытмiчна кружылiся наўкола iх, пярэстымi ўзорыстымi карункамi клалiся на калону, на столь i сцены залы плямы залацiстага святла i ценю. У бясшумным, бязмоўным руху адчувалася цудоўная ўнутраная музыка, найвялiкшы глыбiнны сэнс, недаступны, на жаль, чалавечаму мозгу. Гэты, вядома ж, рытуальны танец мог быць iмiтацыяй урачыстага параду зорак i планет у чорнай бязмежнасцi Сусвету або iмiтацыяй няспынна-вечнага руху атамаў у самым асяродку ўсяго iснага, нябеснага i зямнога. Стрэсаператары назiралi за фантастычнай дзеяй моўчкi, бо невядомая ўладная сiла на нейкi час пазбавiла iх мовы. "Дык вось ён — твар Старой Цывiлiзацыi, — спустошана i разгублена думаў Радаслаў Буслейка. — Вось хто пачаў вайну супроць чалавецтва. Чаго хочуць гэтыя маўклiвыя iскрыстыя шары, гэты рой срэбных прывiдаў? Недзе памiж iх, пэўна ж, кружыцца i той плазмоiд, якi захапiў у палон нас з Карлам. Цiкава, што ён думае зараз пра нас i цi здольны ён наогул думаць у нашым чалавечым разуменнi?"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x