Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Радаслаў, узняўшы позiрк угору, заўважыў, што столь залы шчыльна пакрыта зеленавата-сiвымi кiлiмамi лiшайнiку. Адразу прыломнiлiся тысячагадовыя валуны, статкi мамантаў, лёд i снег, пустэча змярцвелай пад цяжарам ледавiкоў зямлi. "Мы знаходзiмся ў падзямеллi, — вырашыў стрэсаператар, — бо лiшайнiкi любяць холад i вiльгаць, а такога дабра заўсёды хапае ў падзямеллях. Цiкава, з чаго пачыналася гэта зала раней — з картавай пячоры або з катакомбаў, выкапаных чалавечымi рукамi?" Плазмоiды ў нечым здалiся яму падобнымi на першахрысцiян, якiя, баронячы сваю веру, хавалiся ад Нерона ў такiх жа падзямеллях, дзе ярка нязгасна гарэлi свечкi i паходнi. Праўда, была iстотная рознiца — плазмоiды самаасвятлялiся.

Тым часам танец патроху пачынаў зацiхаць, запавольвацца. Рухi прыгожых шароў рабiлiся вялымi, як бы санлiвымi. Нечакана плазмоiды ўспыхнулi колерамi сонечнага спектра i спынiлiся. "Вось чаму яны называюць сябе Народам Усiх Сямi Колераў", — здагадаўся Радаслаў.

Плазмоiды, перагрупiраваўшыся, стварылi сем кругоў. Яны вiселi ў паветры над зямлёй на вышынi каля двух метраў. Стаяла мёртвая цiшыня, пасярод якой усхваляванае сэрцабiцце i дыханке стрэсаператараў здавалася кашчунным. Трыццаць, як налiчыў Радаслаў, самых буйных шароў урачыста, неспяшаючыся, падплылi да калоны, абкружылi яе. Яны знаходзiлiся ад стрэсаператараў на даўжынi выцягнутай рукi, не болей, але Радаславу з Карлам нi пахаладнела нi пагарачэла. У плазмоiдаў не было вачэй, наогул не было твараў, ды Буслейка адчуваў, як яго абмацваюць пiльныя ўсёпранiкальныя позiркi, нiбы рэнтгенаўскiя прамянi. На нейкi мiг яму нават падалося, што з ягонага цела здымаюць адзенне, кратаюць радзiмкi, што густа ўсеялi правы плячук. Прыкра i крыўдна было ўсведамляць сябе ў ролi паддоследнай марской свiнкi. Каб вярнулася мова, Радаслаў, вядома ж, запярэчыў бы, запратэставаў, але таямнiчая сiла паралiзавала галасавыя звязкi. Асаблiва цяжка было гаваруну Карлу — у бедалагi аж пот цурчэў па шчоках i цёмныя вочы зрабiлiся светла-жоўтымi ад абурэння, падобнымi на гарачую смалу.

Нарэшце, мяркуючы па ўсяму, вывучэнне людзей скончылася. Трыццаць шароў збiлiся ў адзiн шчыльны гурт, як птушкi ў чараду, як пчолы ў рой. Пачулася лёгкае гудзенне, шыпенне, быццам закiпваў велiзарны чайнiк, i раптам трыццаць шароў ператварылiся ў адзiн агромнiсты шар. Ён, гэты шар-волат, сеючы вакол сябе нястрымны бляск, узвiўся пад самую столь, прылiп там да густых лiшайнiкаў i загаварыў. "Гэта Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў", зразумеў Радаслаў Буслейка.

— Слухайце, жыхары адной з намi планеты, — загаварыў шар-таўстун. — Вы ўбачылi нас, мы ўбачылi вас. Вы i мы лiчым сябе мудрымi, хоць непадобныя мiж сабою, як вада i агонь. Успомнiце ж вашага мудраца Саламона. Вось што казаў Саламон: "Ёсць чатыры маленькiя на Зямлi, але мудрэйшыя за ўсiх мудрацоў. Мурашкi — народ нямоцны, ды ўлетку нарыхтоўваюць ежу сваю. Горныя мышы народ слабы, ды ставяць дамы свае на скале. У саранчы няма цара, ды выступае ўся яна вельмi стройна. Павук лапкамi чапляецца, але жыве i ў царскiх палацах". Чым жа мы, гуманоiды i плазмоiды, мудрэй за гэтых маленькiх?"

Наступiла паўза. Радаслаў адзначыў сам сабе, што занадта квяцiста i напышлiва мыслiць Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў. "Паболей бы яму дзелавiтай канкрэтнасцi, прагматызму, якiя так даспадобы сучасным людзям. Адразу б узяў быка за рогi i сказаў: так i так, вы, паважаныя стрэсаператары, мае палонныя; хоць вы з бялку, а я з плазмы, але мы пакуль што iснуем на адной планеце; ад вас мне патрэбна тое i тое. I кропка. А то пачынае з прытчаў пра цара Саламона, пачынае, як некалi любiлi гаварыць у старадаўнiм Менску, «залiваць».

Пэўна, Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў мыслiў порцыямi, своеасаблiвымi кулямётнымi чэргамi, бо, пагаварыўшы прыкладна дзве хвiлiны, змаўкаў i маўчаў хвiлiны тры. "Мыслiцельныя працэсы ў яго яўна запаволеныя, аналiзаваў свае ўражаннi Радаслаў Буслейка. — Наш лiцэiсцiк з трэцяга-чацвёртага класа папросту можа пацягацца з iм, ужо не кажучы пра нашы камп'ютэры".

— Мы, плазмоiды, аддалi вам пальму першынства, — працягваў вялiзны плазмоiд. — Ваша маладая цывiлiзацыя больш прыстасавана да прыродных умоў планеты Зямля. За вамi будучыня, вядома, няпростая, складаная, шмат у чым трагiчная, але будучыня. Мы ж сёння (i аб гэтым мы ўпершыню гаворым адкрыта) вымушаны сысцi з авансцэны. Але запомнiце: у гiсторыi не бывае лiшнiх старонак. Адзiн з трыццацi правадыроў Народа Ўсiх Сямi Колераў па iменi Пра Мет Э калiсьцi навучыў вашых дзiкiх прашчураў карыстацца агнём.

Наступiла чарговая паўза. Радаслаў з Карлам бязмоўна пазiралi на плазмоiдаў, бо iхнiя галасавыя звязкi ўсё яшчэ не падпарадкоўвалiся iм.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x