Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Правадыры Народа Ўсiх Сямi Колераў паказалi вашым першабытным продкам, як з гiганцкiх камянёў рабiць дальмены, каб хавацца ад непагадзi i сачыць за начным рухам зорак. Ведайце, што мы — кентаўры, атланты i амазонкi вашых мiфаў. А потым пачалася бясконцая вайна. I вось мы хочам спынiць яе, бо адну планету, адзiн крохкi шар нельга раскалоць на дзве часткi. Накiруйце свае позiркi ўгору, i вы ўбачыце над сабой лiшайнiк, свяшчэнны лiшайнiк, сiмвал нашай цывiлiзацыi.

Мяркуючы па ўсяму, плазмоiды вырашылi правесцi для Буслейкi i Гакенхольца своеасаблiвы ўрок лiкбезу, прыўзняць заслону над некаторымi таямнiцамi СЦ. Стрэсаператары даведалiся, што плазмоiды нiколi не разумелi, для чаго патрэбна каханне, i размножваюцца толькi бясполавым шляхам. Галоўнае для iх — Абавязак, якi патрабуе няўхiльна, у любых сiтуацыях захоўваць сваю форму, гэта значыць, быць нi на грам лягчэй або цяжэй устаноўленай нормы вагi i нi на мiлiметр не парушаць устаноўленую норму памеру. Той, хто хоць у нечым пераступiць Абавязак, самазнiшчаецца. Кланы плазмоiдаў, а iх сем, дзеляцца па колерах сонечнага спектра. Апошнiя паўтара тысячагоддзi вялiкi аўтарытэт мае Клан Жоўтых Шаравых Маланак. Здагадкi вучоных, што СЦ з'яўляецца цывiлiзацыяй капiiстаў, недалёкiя ад iсцiны. Сапраўды, валодаючы амаль неабмежаваным запасам плазмы, яна, Старая Цывiлiзацыя, у рытуальных або ў маскiровачных, на час вайны, мэтах можа ствараць самыя разнастайныя фiгуры, целы, збудаваннi i г.д. Кентаўраў грэчаскiх мiфаў СЦ, напрыклад, вылепiла i растыражыравала тады, калi ў вялiкiм здзiўленнi ўпершыню ўбачыла чалавека верхам на канi. Фантазiя ў яе надзвычай багатая, можна сказаць, невычарпальная. Часам яна любiць пажартаваць. Начныя прывiды рыцарскiх замкаў, карлiкi-эльфы германскiх народаў — усё гэта яе штучкi. Славян яна палохала вадзянiкамi i русалкамi. Карацей кажучы, доўгi час была СЦ адзiным, акрамя ветру, скулыiтарам на Зямлi, пакуль не з'явiўся Homo Sapiens. Але класiчная форма яе жыццядзейнасцi толькi круглая.

Калi планету Зямля пачалi наведваць экспедыцыi астранаўтаў з Далёкага Космасу, Старая Цывiлiзацыя вельмi хутка навучылася капiраваць iхнiя лятальныя апараты. Неўзабаве ў небе лёталi шматлiкiя «талеркi», «сподачкi», «верацёны», «дырыжаблi». Iх было як камароў у цёплы вечар. Касмiчныя прышэльцы збiлiся з панталыку, адшукваючы свае экiпажы мiж гусцейшага рою копiй. Зразумеўшы нарэшце, у чым справа, яны, гордыя сыны нябёсаў, пайшлi на паклон да СЦ, заключылi з ёй пагадненне. З цягам часу прышэльцы i плазмоiды настолькi пераплялiся мiж сабой, настолькi зблiзiлiся, што СЦ пачала лiчыць сваёй прарадзiмай планету Вар i пры дапамозе прышэльцаў, выкарыстоўваючы iхнiя касмiчныя караблi, стварыла там калонiю. Тады ж сiмвалам, своеасаблiвым гербам Старой Цывiлiзацыi зрабiўся пучок лiшайнiку на круглай каменнай плiце. Справа ў тым, што лiшайнiк з'яўляецца не чым iншым, як саюзам, сiмбiёзам грыба i водарасцi. Злiўшыся ў адно цэлае, яны ўжо не могуць iснаваць паасобку, бо адразу ж загiнуць. Так аб'ядналiся дзецi зямной i касмiчнай плазмы, так зрабiлiся яны амаль тытанамi, амаль багамi, i не было, здавалася, такой сiлы, якая б магла хоць злёгку хiстануць iхнi цяжкi, iхнi залаты i срэбны трон. Але выплыла з вады рыба, але спусцiлася з дрэва малпа, але iскрынка iнтэлекту ўспыхнула ў касматай галаве пiтэкантрапа, i валодаць планетай, а затым i космасам прыйшоў Чалавек Разумны. СЦ зразумела, што ў яе з'явiўся наймагутнейшы канкурэнт.

Вось аб чым, калi гаварыць у агульных рысах, даведалiся Радаслаў i Карл за нейкiя паўгадзiны ад Розуму Народа Ўсiх Сямi Колераў. Вядома, стрэсаператарам хацелася як найхутчэй вызначыць свой статус i сваю мiсiю. Хто яны? Ваеннапалонныя цi госцi? Чаго запатрабуе ад iх, звычайных радавых людзей, СЦ? Але iм далi зразумець, што галоўная размова адбудзецца заўтра. I адразу ж да iх вярнулася мова. Гакенхольц адразу ж заклекатаў, як вулкан Ключаўская Сопка.

— Вось i патрапiлi мы ў твой Менск, — сярдзiта накiнуўся ён на Радаслава. — А ты ж так залiваўся: ах, паляцiм хутчэй, ах, я пакажу табе, Карл, праспект Крывiчоў, вулiцу Льва Сапегi. Глядзi ж. Глядзi зараз на гэтых круглых i прамянiстых.

— I гляджу. Прытым з найвялiкшай цiкавасцю, — цвёрда сустрэў выбух Буслейка. — Думаю, што i табе гэта дужа карысна. Чаго ты крывiшся на мяне, як на мокрую шапку? Яшчэ будзеш унукам сваiм хвалiцца, як Радаслаў Буслейка цябе з плазмоiдамi пазнаёмiў.

— Хочаш, каб фiгу табе пад нос падсунуў? — аж пачарнеў ад гневу Карл. Трэба зазначыць, што людзi Эпохi Вялiкага Плюралiзму, слухаючы парады ўрачоў i падпарадкоўваючыся багатаму жыццёваму вопыту, часам давалi выйсце адмоўным эмоцыям, спускалi, як кажуць, лiшнюю пару.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x