Iх ужо чакалi. Зноў iх пасадзiлi каля падножжа калоны на сядзеннях, высечаных з сiняга каменю. Зноў пачаўся ашаламляльны танец зiхоткiх шароў. Потым па заведзенай традыцыi выплылi трыццаць самых буйных плазмоiдаў, згрупавалiся ў адзiн вялiзны шар, якi сказаў:
— Слухайце, жыхары адной з намi планеты. Вас, людзей, дзесяткi мiльярдаў, нас — дзесяткi тысяч. Надышоў такi час, калi мы болын не можам вытрымлiваць ваш нацiск. Мы, хоць i не ўсе, вырашылi перасялiцца на планету Вар, нашу прарадзiму. З сямi кланаў Народа Ўсiх Сямi Колераў падтрымлiваюць такое рашэнне пяць кланаў. Вы можаце спытаць: чаму плазмоiды пакiдаюць планету Зямля? Па-першае, мы — дзецi Космасу. Мы, у адрозненне ад вас, можам жыць усюды. Па-другое, вы, людзi, загналi нас у такiя тупiкi, у такiя падзямеллi, адкуль, калi мы не выберамся сёння, заўтра ўжо выбрацца будзе немагчыма. А мы, як i вы, хочам захаваць для будучых пакаленняў сваю цывiлiзацыю. Вы, людзi, разбураеце наша жытло, нават i не задумваючыся аб гэтым. Вам трэба нафта, вугаль, золата, газ, i вы, змятаючы ўсё на сваiм шляху, груба ўрываецеся ў патаемныя зямныя нетры. Вы бесперапынна пампуеце нафту. А што такое нафта i газ? Гэта — кроў СЦ, гэта — наша жыццё.
Радаслаў з Карлам, як i ўчора, моўчкi слухалi словы Розуму Народа Ўсiх Сямi Колераў, бо не маглi вымавiць нi гуку. Мяркуючы па ўсiм, СЦ аддавала перавагу выключна маналогу.
— Мы хочам раз i назаўсёды памiрыцца з людзьмi, — казаў далей суперплазмоiд. — Вялiкi Жах, на якi спадзявалiся нашы папярэднiкi, сёння ўжо не дапаможа. Ён вычарпаў сябе i прыносiць у першую чаргу шкоду нам, плазмоiдам. Мы зразумелi, што чалавецтва дасягнула такой духоўнай вышынi, на якой яго не запалохаеш нiчым. Так, нiчым. Чалавецтва нават не баiцца смерцi, таму што верыць у вечнае жыццё душы. Мы хочам памiрыцца, адступiць, бо нас менш. Два нашы кланы, фiялетавы i чырвоны, не згаджаюцца з такiм рашэннем i тры днi назад у мясцовасцi, якая называецца Чорны Хутар, правялi звышярасную атаку. Выплеск знiшчальнай энергii быў найвышэйшы — дзевятай катэгорыi. У вынiку загiнуў падлетак…
Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў на iмгненне замоўк, пэўна, накоплiваў неабходную iнфармацыю.
— …падлетак Клён Дубровiч. Ягоны бацька Гай Дубровiч (дарэчы, мы высветлiлi, што iмя Гай на грэчаскай мове азначае "зямны") не можа пакуль што ачуняць ад вострага шоку. Мы, пяць кланаў, не хацелi гэтай смерцi. I мы вырашылi ажывiць падлетка.
Пры гэтых словах Радаслаў з Карлам пераглянулiся.
— На планеце Вар цячэ Рака Адноўленых Твараў. Вада, а дакладней, тая субстанцыя, што запаўняе яе русла, валодае здольнасцю ажыўляць клеткi бялковых арганiзмаў, якiя знаходзяцца ў стане клiнiчнай смерцi. Гэта не мiф i не казка, гэта рэальнасць. Ажывiўшы Клёна Дубровiча, мы пакажам вам, людзям, што спыняем нарэшце бясконцую вайну, што прагнем мiра i перасялення на планету Вар.
Цела Клёна Дубровiча знаходзiцца зараз у спецыяльнай герметычнай сферы. Роўна праз паўгадзiны наш лятальны апарат, якi вы называеце КЛА, панясе гэту сферу на Вар, да Ракi Адноўленых Твараў.
Розум Народа Ўсiх Сямi Колераў зрабiў паўзу. "Няўжо яны сапраўды адкрылi таямнiцу бяссмерця?" — хвалюючыся думаў Радаслаў Буслейка. — Цi захочуць яны падзялiцца гэтым сакрэтам сакрэтаў з намi, з чалавецтвам? Мы ж прычынiлi iм столькi зла".
— Працэс ажыўлення патрабуе, каб пры гэтым абавязкова прысутнiчалi людзi, двое людзей, а яшчэ дакладней, жанчына i мужчына. Менавiта яны запальваюць агонь новага жыцця. Iхняя прысутнасць, iхняя аўра, пад якой мы разумеем жыццёвую сiлу, дапаможа адрадзiцца чалавечай плоцi. Жанчына ўжо ёсць. Гэта — Вера Хрысцiнюк, трыццаць год, чацвёртая група крывi, шатэнка. Патрэбен мужчына. I м будзе, няхай прабачае Карл Гакенхольц, Радаслаў Буслейка, дваццаць два гады, другая група крывi, бландзiн. У Буслейкi, няхай прабачае Карл Гакенхольц, душа па свайму эмацыянальна-энергетычнаму напаўненню болып блiзкая да Клёна Дубровiча. Што хоча сказаць Радаслаў Буслейка?
Да Радаслава нарэшце вярнулася мова.
— Гэта так нечакана, — разгублена загаварыў ён. — Мёртвы хлопчык… Планета Вар… Рака Адноўленых Твараў… Карл, мы не спiм з табою?
Гакенхольц, якi ўсё чуў, але пакуль што не мог размаўляць, адмоўна замахаў галавой. Вочы ў яго кiпелi гневам. Не паздаровiцца СЦ, калi верне яму мову.
— Вядома, я вельмi хачу, я жадаю, каб ажыў гэты хлопчык, гэты — як яго? Клён Дубровiч, — казаў далей Радаслаў. — Калi вы навучылiся рабiць такое, вяртаць дыханне мёртваму чалавеку, заклiнаю вас усiмi старымi i новымi багамi — ажывiце Клёна, пастаўце на ногi. Але мой нечаканы палёт… Нават не ведаю… Мая жонка, мая Нiнка-трысцiнка, — ён злёгку пачырванеў, - працуе заолагам перасоўнага летняга лагера ў Тоўстым Лесе. Чулi пра такi? Дык вось мы праз некалькi месяцаў чакаем сына, у нас павiнен нарадзiцца сын. Разумееце?
Читать дальше