Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык на планету Вар паляцеў Радаслаў Буслейка? Я — Гром Стралковiч i працую з ягонай жонкай Шнай. Яна нiчога не ведае пра палёт свайго мужа.

Iмя старшынi Лiгi барацьбы супраць мутантаў было надзвычай папулярнае сярод грамадзян Iндаэўрапейскай Канфедэрацыi. Маленькiя дзецi гулялi ў "дзядзьку Грома, якi вельмi трапна страляе". Юныя прыгажунi на сваiх блузках i спаднiцах насiлi ягоныя партрэты. Праўда, «зялёныя» рэзка крытыкавалi Грома i байкатавалi дзе толькi можна, але байкот байкотам, а некаму трэба было адбiваць пастаянныя жорсткiя набегi двухгаловых гiганцкiх воўкасабакаў, што вадзiлiся ў балотах уздоўж сярэдняга цячэння Прыпяцi.

— Прымiце маё глыбокае спачуванне, спадар Дубровiч, — прамовiў Гром, злёгку нахiлiўшы густавалосую галаву. Па левай скронi ў яго прабягаў няроўны чырвоны шрам — след кiпцюроў воўкасабакi.

— Шчыра вам дзякую, — пакланiўся ў адказ Гай. — Шмат добрага чуў i чытаў пра вас, марыў сустрэцца — i вось…

— I вось мы пабачылiся, — трохi бесцырымонна перарваў яго Стралковiч. Прабачце, толькi я не люблю, калi пра маю сцiплую асобу гавораць болып дзесяцi слоў. На адзiнаццатым хвалебным слове мне пачынае здавацца, што справа пахне культам асобы. Была калiсьцi такая хвароба ў нашых слаўных продкаў.

— Але вы i сапраўды герой, — горача загаварыў Гай Дубровiч. — У наш камфортны век жыць у дзiкiм лесе, начаваць пад снегам i дажджом у пустым полi… Згадзiцеся, такое не кожнаму пад сiлу. А пастаянная канфрантацыя з мутантамi? Мне расказвалi, што ў некаторых зграях iх налiчваецца пад сотню галоў.

— Яны аб'ядноўваюцца ў велiзарныя зграi, у цэлыя полчышчы, калi выкарыстоўваць нашу чалавечую тэрмiналогiю, — згадзiўся Гром Стралковiч.

— I не страшна?

— Не. Мы, людзi, мацней за iх. Мы iх даўно б маглi знiшчыць, але кожнае жыццё ёсць жыццё, i, памятаючы пра гэта, мы сочым толькi за тым, каб не выпускаць iх з балотаў. Ды мутантаў як магнiтам цягне чамусьцi на поўнач.

— А вы спрабавалi пайсцi да iх, пайсцi ў балоты? — умяшаўся ў размову Карл Гакенхольц.

Гром Стралковiч сурова глянуў на яго. Падалося вялiкаму паляўнiчаму, што нейкi востры хiтра схаваны кручок тырчыць у, здавалася б, наiўным пытаннi. Падалося нават, што гэты хлышч-стрэсаператар сумняваецца ў ягонай адвазе. Але Гром быў цёртым чалавекам, не раз выкручваўся з найскладанейшых пераплётаў.

— У балоты мы ходзiм кожны год, адразу як спадзе паводка i падсохне зямля, — сказаў ён. — Гэты шрам на скронi я прынёс адтуль. Не дай бог каму-небудзь з вас трапiць туды. Уначы воўкасабакi выюць так, што аж калоцяцца дрэвы. Куды нi глянь — усюды ашчэраныя пашчы i шалёныя вочы. Апошнiм жа часам там наогул не лес, не балоты, а сапраўднае пекла.

— Што ж там такое? — шчыра пацiкавiўся Карл Гакенхольц, сваiм пытаннем крыху скалупнуўшы лядок з суровага сэрца паляўнiчага.

— Туды, як я разумею, панадзiлася гэтая самая СЦ, Старая Цывiлiзацыя, пра якую ўсе мы далдонiм на з'ездзе, — сказаў Стралковiч. — Над Тоўстым Лесам у напрамку балотаў часта лётаюць, асаблiва на прыцемку, шары, дырыжаблi, талеркi, нейкiя бясформенныя згусткi, падобныя на пену або туман, адным словам, розная нечысць. Мы, прызнацца, i стралялi ў iх, i на верталётах за iмi ганялiся, i сеткi-перамёты памiж высокiх дрэў чаплялi, а ў вынiку — адзiн пшык. I што цiкава — калi прыляцiць у балоты СЦ, то мутанты не выюць, маўчаць. Пэўна ж, яна iх нечым частуе, паддобрываецца, як я разумею. А калi вылятаюць гэтыя шары адтуль — ого, якi канцэрт пачынаецца. Вушы затыкаем. Воўкасабакi выюць, як нажом па жывому целу рэжуць. Цьфу ты.

Гром Стралковiч аж зморшчыўся, аж перасмыкнуў шырокiмi плячамi.

— I Нiнка-трысцiнка вушы затыкае? — з лёгкай усмешкай спытаў Карл Гакенхольц.

— Хто? — не зразумеў Стралковiч.

— Нiна Буслейка, жонка майго сябра, якi паляцеў на планету Вар.

— Ведаю такую. Выдатны, трэба сказаць, заолаг i цудоўная жанчына, прыгажуня. Разам у балоты хадзiлi. Дазвольце-дазвольце, дык я ж з-за яе да вас i падышоў. Пачуў знаёмае прозвiшча i падышоў.

Гром Стралковiч з непаразуменнем глянуў на Карла, i ў ярка-блакiтных вачах зноў пачынала вiраваць незадаволенасць. "Лясны чалавек", — звысоку падумаў пра яго Карл, а сам сказаў:

— Вельмi кахае Нiну Радаслаў. Ён у нас адналюб. I вельмi перажываў, што абставiны змусiлi яго тэрмiнова ляцець на Вар. У Радаслава ж з Нiнай, калi вы ведаеце, вось-вось павiнен з'явiцца сын.

— На гэтакую тэму я з ёй не гутарыў, - холадна прамовiў Стралковiч i хацеў быў вярнуцца на сваё месца, але Гай Дубровiч усхвалявана схапiў яго за руку:

— Пачакайце, пастойце. Прашу вас — вазьмiце мяне з сабой у Тоўсты Лес.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x