Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Навошта ж вы аб'явiлi вайну? — горача ўсклiкнуў Карл. — Мы ж мацнейшыя, больш арганiзаваныя за вас i абавязкова — чуеце? — абавязкова пераможам.

Ён тэмпераментна ўзмахнуў рукамi, i тут пачуўся рэзкi сухi шчаўчок, падобны на той, з якiм перагарае электралямпачка. Гакенхольц iмгненна абмяк, сутаргi пабеглi па шчоках, твар пасiнеў, вочы ледзь не выскачылi з вачнiц.

— Я папярэджваў, - сказаў Плазмоiд Радаславу. — Але не бойся — твой калега будзе жыць, проста ён страцiў прытомнасць i ачуняе праз тры гадзiны.

— Вы, плазмоiды, жорсткiя, — цiха прамовiў Радаслаў.

— Мы справядлiвыя, — не згадзiўся Плазмоiд. — Маё сiлавое поле часова падавiла ў твайго калегi жыццёвую энергiю, але, паўтараю, ён будзе жывы i здаровы.

— Вы аб'явiлi перамiр'е, — упарта вёў сваё Буслейка. — Вы аб перамiр'i напiсалi ў небе, на воблаку — я сам чытаў, i тысячы людзей чыталi. I раптам вы падкiдваеце гэты верталёт, гэтага монстра-перавёртыша i мы трапляем у расстаўленую вамi пастку. Як гэта называецца? У нас, у людзей, гэта называецца подласцю.

Пры такiх словах шар з малочна-сiняга зрабiўся чырванаватым, потым шэрым i нiбы зменшыўся ў аб'ёме. "Яму сорамна, — здагадаўся Буслейка, — у iм жывуць эмоцыi, падобныя на чалавечыя". I тут аказалася, што плазмоiды, прынамсi той, што быў перад Радаславам, не пазбаўлены пэўнай тэатральнасцi, любовi да знешнiх эфектаў.

— О мая плазменная цывiлiзацыя! — са слязой у голасе заенчыў шар. — О мая беспрытульная, даледавiковая, пячорная. О дачка туманоў, начных лясоў i маланак. Ты беласкурая, як маладая бярозка пад дажджом. Ты жоўтавалосая, як сухая восеньская трава ў далёкiх лугах, дзе пасвяцца дзiкiя конi. Ты сiнявокая, як адзiнокi васiлёк, на якiм блiшчыць халодная раса.

— Перастаньце, — рэзка сказаў Буслейка. — Каму патрэбна ваша танная сентыментальнасць? Адплывiце цi адляцiце — не ведаю, як па-вашаму называецца гэта дзеянне, — трошкi ўбок, каб я мог кiраваць верталётам. Я не хачу разам са сваiм сябрам разбiцца. Мы, прабачце, бялковыя, а не плазменныя, i не любiм падаць з вялiкай вышынi.

Адважны беларус прамовiў гэтыя словы, не спускаючы позiрку з Плазмоiда. Шар адразу ж раздзьмуўся, набыў ранейшую малочна-сiнюю яркасць. Можна было, мяркуючы па ўсiм, чакаць ад яго нейкiх рэпрэсiўных дзеянняў. Але ён мiралюбна загаварыў:

— Вы, людзi, заўсёды адносiлiся да нас з вялiкiм недаверам, нават не ведаючы, хто мы. Вы болып за ўсё на свеце баiцеся плазмы, агню, нават смерць выбiраеце, абы толькi не забраў вашу жывую плоць агонь. Толькi гэтым я магу вытлумачыць той факт, што ў час пажараў у вышынных будынках чалавек выкiдваецца праз акно з дваццатага, з трыццатага паверха i, вядома, разбiваецца ўшчэнт, але не аддаецца полымю. Страх агню запраграмаваны ў вас на ўзроўнi генаў.

— Так, — згадзiўся Радаслаў. — У прынцыпе, для чалавека павiнна быць усё роўна — памерцi ад агню, ад жалеза або вады. Але iнстынктыўна чалавек, калi толькi ёсць выбар, выбiрае не вогненную смерць. Чаму? Можа, таму, што кара агнём — гэта поўнае, абсалютнае знiшчэнне, знiкненне, а жывая чалавечая душа заўсёды сумуе па сваёй плоцi.

— Я разумею цябе, Радаслаў Буслейка, — з нейкай урачыстасцю сказаў Плазмоiд. — Мы, Дзецi Несмяротнай Плазмы, валодаем шчаслiвай здольнасцю бясконца, без нiякай шкоды для сябе, мяняць сваю форму i масу. Калi ты ведаеш, у стане плазмы знаходзiцца абсалютная большасць рэчыва Сусвету: зоркi, галактычныя туманнасцi, мiжзорнае асяроддзе, сонечны вецер. Ты, вядома ж, ведаеш пра гэта. Тут, на планеце Зямля, разумныя плазмоiды вельмi даўно стварылi сваю цывiлiзацыю. Гэта яшчэ было ў часы Цвiцення Вулканаў, калi над iхнiмi грамагалосымi кратэрамi бушаваў бясконцы агонь. Нашы легенды гавораць, што далёкiя продкi плазмоiдаў прыляцелi з Космасу, з планеты Вар, якую не ведаюць зямныя астраномы. А потым пачалося шматвяковае процiстаянне з бялковай цывiлiзацыяй. А зараз — вайна. Плазмоiд упершыню ўступае ў адкрыты кантакт з людзьмi. Я вельмi ганаруся, што мне выпаў найвялiкшы гонар ад iмя Народа Ўсiх Сямi Колераў запрасiць Радаслава Буслейку i Карла Гакенхольца на перагаворы з Розумам Народа Ўсiх Сямi Колераў.

Радаслаў, якi з цiкавасцю слухаў Плазмоiда, страшэнна абурыўся.

— Запрасiць? Ды нас схапiлi, як ястраб хапае курыцу.

Тут малочна-белы шар зноў зрабiўся чырванаватым, а затым шэрым i трошкi зменшыўся ў аб'ёме.

— Iншага варыянту выйсцi на кантакт я не знайшоў, - сумна прамовiў шар. Ён здаваўся маленькiм хлопчыкам, што нашкодзiў i дужа перажывае сваю вiну.

— Навошта ж цябе пасылалi, калi ты такi аднаварыянтны? — кiпяцiўся Буслейка. — I яшчэ — чаму менавiта нас, радавых стрэсаператараў, запрасiлi, як ты кажаш, на перагаворы з плазмоiдамi? Хiба на планеце Зямля няма больш вартнейшых людзей?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x