Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Чалавек з брыльянтавым сэрцам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чалавек з брыльянтавым сэрцам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму (ВЭП) — без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі…
Мастак:

Чалавек з брыльянтавым сэрцам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чалавек з брыльянтавым сэрцам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жанчына спалохана выкруглiла вочы.

— Кажуць, гэтая Зялёная Постаць дае сiлу, калi дакранешся да яе, гаварыла яна далей. — Пакладзеш далонь або даткнешся лбом, i адразу нiбы кроў успыхвае ў чалавеку, i нiчога яму не страшна.

I такi сум гучаў у словах жанчыны, што Гай зразумеў — яна адзiнокая, бяссоннымi начамi яна марыць аб сустрэчы з Зялёнай Постаццю, але жаданая сустрэча, вядома ж, не адбудзецца. Зялёная Постаць, нават калi яе i не выдумалi, такая ж недасягальная, як i квазары, што выпраменьваюць у дзесяткi разоў больш энергii, чым самыя магутныя галактыкi, але касмiчны лёс закiнуў iх надта далёка ад Сонечнай сiстэмы, i чалавецтва нiколi не даляцiць да iх.

Потым жанчына амаль усю ночь сядзела каля вогнiшча. Гай бачыў засяроджаны, чырвоны ад блiкаў полымя твар. А ранiцой яна, як i ўсе «зялёныя», пайшла ў балоты.

I ён адчуў глухую трывогу. За Клёна, за жонку, за гэту незнаёмую жанчыну. Ён хадзiў па апусцелым Тоўстым Лесе, слухаў шум дрэў, глядзеў на раку, на сiвавата-шэрыя воблакi. Трывога не адпускала. Яна ўсё глыбей кiпцюрыла душу, халоднымi далонямi пачала павольна сцiскаць сэрца. Ператомленыя нервы, здаецца, брынчэлi, як туга нацягнутыя струны. I Гай, не вытрымаўшы, добра не разумеючы, што робiць, пабег у балоты, урэзаўся ў сцяну чаратоў. Магчыма, яму хацелася быць блiжэй да Грома Стралковiча, заўсёды моцнага i ўпэўненага. А магчыма, недзе ў падсвядомасцi ажыў, заварушыўся, як асколак у целе, расказ аб Зялёнай Постацi. Але ж Гром учора сказаў як адрэзаў: "Лухта ўсё гэта! Няма там нiякай трасцы. Акрамя, вядома, качак, уюноў, чаратовых катоў i воўкасабакаў".

Гай хутка iшоў, амаль бег па цёплай чорна-карычневай жыжцы, потым выбiўся на сушэйшую мясцiну, дзе тырчалi аброслыя апенькамi крывыя бярозавыя пнi. Пацягнула свежым ветрам, i неўзабаве залопаў дождж. Фантанчыкi ад кропель скакалi пад нагамi ў блiскучых лужынах. Раптам справа ад сябе ён пачуў глухое бомканне. Звон! Гай iрвануўся на гук, як на святло ў апраметнасцi чорнай ночы. Ён зразумеў — яму патрэбна, яму неабходна адшукаць у гэтым гнiлым трысняговым акiяне Зялёную Постаць i прыпасцi да яе сваiм гарачым iлбом. Яна будзе халодная, гаючая, яна суцешыць i ўзмацуе. Як калiсьцi (гэта так далёка, за лесам Часу) ласкава суцяшала мацi.

Вакол яго былi бурыя i жоўтыя трыснягi, зрэдзь стаялi дрэвы, пад нагамi плёхалася вада, угiналася, як гума, вiльготная зямля, над iм вiсела хмарнае дажджыстае неба. I ён адчуў сябе Чалавекам Ранейшых Стагоддзяў. Падалося, што за спiной надзейна сядзiць лук, а правую руку халодзiць каменны нож. Ён прагна, глыбока хапаў ротам i ноздрамi сцюдзёнае ад дажджу паветра. Сiла перакочвалася ў цвёрдых мускулах, вочы пазiралi востра i аб'ёмна, заўважаючы кожную травiнку на дарозе, кожную вадзяную кроплю на травiнцы. "Дзе ты, Зялёная Постаць?!" — крычала, пакутуючы, душа.

I тут з-за чаратоў даляцелi ўсхваляваныя людскiя галасы, а потым рэзкiя адрывiстыя стрэлы. Адразу ж усё гэта перакрыў люты брэх з доўгiм пранiзлiвым надрывам. "Воўкасабакi", — здагадаўся Гай Дубровiч, хоць нi разу не чуў iхняга голасу. Ён выбег, выпнуўся па iнерцыi на паляну, прагалiну мiж чаратоў i ўбачыў, як вялiзныя руда-шэрыя звяры, з пысамi, перапэцканымi чырвонай яркай крывёй, iрвуць, шкуматаюць людзей. Гэта было забойства, грубае ненажэрнае з'яданне. Некаторыя воўкасабакi мелi па дзве галавы, i было мярзотна бачыць, як дзве iклатыя шырокiя пашчы шалёна адкусваюць кавалкi чалавечага цела, глытаюць iх. Лысагаловы кiраўнiк «зялёных» махаў сваiм сцяжком, адбiваючыся або заклiкаючы на дапамогу, але яму на грудзi скокнуў сапраўдны страшыдла, збiў, як былiнку, з ног, адразу перарваў горла.

— Божа! — крыкнула жанчына, тая, што ўчора каля вогнiшча расказвала пра Зялёную Постаць. Яна ўпала ў ваду, у твань, i воўкасабака насеў ёй на плечы.

— Бо… — зноў закрычала, не скончыла яна, захлынуўшыся ўласнай крывёю.

Ляснуў стрэл, другi, трэцi… Толькi цяпер заўважыў Гай Грома Стралковiча. Паляўнiчы, сурова прыкусiўшы губу, страляў з карабiна. Воўкасабакi, ап'янеўшы ад чалавечай крывi, усёй гайнёю рынулiся на яго, i здавалася, вось-вось разнясуць на дробныя кавалачкi. Але ў самы апошнi момант Гром высока ўзняў правую руку, левай рукою, у якой трымаў карабiн, нацiснуў на кнопку чырвонага бранзалета на запясцi правай рукi. I адразу пырскнуў сноп яркага траскучага святла. Паляўнiчы аказаўся ўнутры сiлавога ахоўнага поля, якое мела форму конуса. Пярэднi ж воўкасабака атрымаў магутнейшы ўдар i з апаленай пысаю быў адкiнуты ўбок метраў на пяць. Тое самае чакала i астатнiх. Воўкасабакi аж екаталi ад болю i гневу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам»

Обсуждение, отзывы о книге «Чалавек з брыльянтавым сэрцам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x