Кухмістр Верашчака - Літвінская кухня

Здесь есть возможность читать онлайн «Кухмістр Верашчака - Літвінская кухня» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: Кулинария, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літвінская кухня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літвінская кухня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтая ўнікальная кніга складаецца з баек, напісаных Кухмістрам Верашчакам для «Нашай Нівы» і «Звязды» цягам апошняга дзесяцігоддзя. Блізкае знаёмства з «Кухаркай Літоўскай», кулінарнымі рэаліямі паэмы «Пан Тадэвуш», мемуарамі Леона Патоцкага, Яна Булгака, Мельхіёра Ваньковіча, Міхала Паўлікоўскага і многімі іншымі тэкстамі ХІХ – першай паловы ХХ ст. стварае досыць арганічную карціну кухні, якую сёння ўсё часцей называюць «літвінскай». Гэта шляхецкая і мяшчанская кухня былога ВКЛ, у нейкай ступені таксама – заможнага сялянства.

Літвінская кухня — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літвінская кухня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
незаслуженно забытые блюда белорусских (литовских) магнатов и старинной народной кухни: всевозможные супы, сальтисоны, штуфады, мясо на вертеле, колбаски и дичь, различные паштеты, рулеты, мельшпейзы, коксы, квасы и наливки, а также хлеба домашней выпечки и куличи. І дагэтуль беларуская кухня (у асобе пераважнай большасці рэстаратараў, журналістаў, этнографаў, маркетолагаў) вельмі неахвотна штосьці пазычае з кухні літвінскай як з «чужой, варожай, панскай».

Адзін з самых надзейных тэстаў на лаяльнасць – гэта калдуны. Запытайцеся ў знаёмых або выпадковых людзей, што яны разумеюць пад назвай «калдуны». Калі атрымаеце адказ, што гэта смажаныя дранікі, авальныя бульбяныя аладкі, фаршыраваныя мясам – значыць, гэтыя людзі з літвінскай кухняй незнаёмыя. Бо насамрэч калдуны – гэта выраб з цеста, накшталт равіолі, пельменяў або варэнікаў. А ўсе больш познія бульбяныя стравы з такой сама назвай – другасныя і пазбаўленыя ўсёй той гісторыі і міфалогіі, якую даносяць да нас кніжныя тэксты ХІХ ст. Сапраўдныя калдуны шчыльна звязаныя з пісьмовай гісторыяй, з літаратурай, з асобнымі сем’ямі – як, напрыклад, калдуны Тышкевічаў або калдуны Мельхіёра Ваньковіча.

Але ну што ж, жыццё цячэ як рака, і абцякае ляжачыя камяні. Літвінская кухня, адхіленая беларускімі і літоўскімі этнографамі, і іншымі аўтарытэтнымі менэджэрамі ад сялянскай культуры, прабіваецца з-пад зямлі быццам крыніца, і тонкім раўчуком цячэ паміж 2-х велічэзных Этнаграфічных Валуноў: беларускага і літоўскага. Насамрэч, даступнасць і кошт кампанентаў літвінскай кухні для сучаснага спажыўца – рэзка кантрастуюць з негатыўным успрыманнем «панскіх выбрыкаў» прыгоннымі сялянамі ХІХ ст. Сёння іх нашчадкі больш ахвотна засвойваюць італьянскую або японскую кухню, а літвінскай асцерагаюцца, паколькі, як лічыцца, яна класава-сімвалічна варожая і да таго ж (быццам бы) складаная і дарагая. Сёння тое, што ў часы росквіту літвінскай кухні было дарагім і недаступным, часта выкідаецца сярэднестатыстычным спажыўцом як смецце – як лімонныя і апельсінавыя скуркі, якія ў шляхецкай гаспадарцы старанна збіраліся ды ішлі або на выпечку або на алкагольныя настойкі. Калі ўдасца ачысціць вобраз літвінскай кухні ад стэрэатыпаў марнатраўства, абжорства і п'янства і засяродзіцца на ашчаднасці, лакальнасці, свойскасці, злучаных з вернасцю кніжнай і сямейнай традыцыі – тады гэтая кухня выжыве і ў ХХІ ст. знойдзе сваё месца, сваю эканамічную і псіхалагічную нішу паміж пераважна-сялянскімі беларускай і літоўскай. Варыянт, пры якім гэтая кухня зробіцца арганічнай часткай беларускай, таксама тэарэтычна магчымы; але для гэтага істотная частка адукаваных беларусаў павінна засвоіць базавыя веды пра тое, што азначаюць словы «калдуны» або «крупнік» у кніжнай культуры ХІХ-ХХ ст. Магчыма такое ўявіць?

Трэба вызначацца, што рабіць з гэтай закінутай спадчынай, з кухняй літвінаў ХVIII – першай паловы ХХ ст.: уключаць яе асобныя элементы ў агульнанацыянальны беларускi канон, пакідаць нішу для самастойнага існавання або канчаткова выкідаць на сметнік гісторыі? Відаць, спачатку трэба правесці грунтоўную інвентарызацыю.

Нарысы, якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, пісаліся адмыслова з тым разлікам, каб растлумачыць сучаснаму чытачу культурны сэнс і гістарычнае значэнне найбольш знакавых страў славутай «Кухаркі Літоўскай», якая не так даўно выйшла ў перакладзе на беларускую і рускую мовы, а таксама эпічнай паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Такіх як славуты літоўскі халаднік, бігас або суп «нічога пасля яго». Чаго ў гэтай кнізе няма – гэта нарысаў па гісторыі і культуры спажывання нашых алкагольных (і не толькі) традыцыйных напояў. Гэта зроблена наўмысна: такіх нарысаў за апошнія 2–3 гады напісана аўтарам нямала, і яны працягваюць пісацца. У выніку з’явіўся праект асобнага выдання, прысвечанага гэтай тэме. Калі здароўе, творчая ўдача і Той, Хто ўсім гэтым кіруе, дазволяць аўтару здзейсніць задуманае, дык праз нейкі час чытач будзе мець магчымасць пазнаёміцца яшчэ і з такой кнігай, якая лагічна дапоўніць тую, што ён чытае ў дадзены момант.

Кухмістр Верашчака

Вялікі Гасцінец Літоўскі і гарадзенская кухня

Wielki Gościniec Litewski . Так называецца група польскіх энтузіастаў, якая аднаўляе атмасферу няспешных падарожжаў па былым Вялікім Гасцінцу Літоўскім, які некалі злучаў Варшаву з Гроднам і Вільняй. Па тэрыторыі Польшчы ён ішоў праз Станіславаў, Ліў, Венграў, Сакалоў Падляскі (дзе і месціцца штаб-кватэра віртуальнага гасцінца), Драгічын, Цехановец, Браньск, Бельск Падляскі, Беласток, Васількоў, Чарну-Беластоцку, Саколку, Кузніцу… Так калісьці ездзілі са сталіцы Рэчы Паспалітай у сеймавае Гродна і літоўскую сталіцу Вільню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літвінская кухня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літвінская кухня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Винцент Дунин-Марцинкевич - Пінская шляхта
Винцент Дунин-Марцинкевич
Зараслава Камінская - Русалкі клічуць
Зараслава Камінская
Алесь Тарановіч - Берлінская мазаіка
Алесь Тарановіч
Отзывы о книге «Літвінская кухня»

Обсуждение, отзывы о книге «Літвінская кухня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x