Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто ўзарваў менскае мэтро?: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто ўзарваў менскае мэтро?»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хто ўзарваўменскае мэтро?» — аналіз судовага працэсу над абвінавачаныміўтэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму.
У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабарончай арганізацыі «Вясна», інтэрнэт-выданьня «Ежедневник», сайту Руху «За свабоду», агенцтва «Інтэрфакс-Захад», газэты «Московский комсомолец», газэты «Наша ніва», інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць», сайту «Эўрарадыё».

Хто ўзарваў менскае мэтро? — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто ўзарваў менскае мэтро?», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па-другое, дадзеных спэцыялістаў не дапусьцілі да месца выбуху, хоць, па ідэі, трэба было задзейнічаць усе сілы для пошуку выбуховай прылады перад прыбыцьцём туды Лукашэнкі. Чаму гэтыя хлопцы, якія прыбылі аднымі зь першых, не былі дапушчаныя да працы, як і пазьней замежныя спэцыялісты, практычны досьвед якіх быў нашмат большы за наш? Значыць, была загадзя падабраная група, якая мусіла выканаць указаньні зьверху і выключыць уцечку інфармацыі зь месца здарэньня, у тым ліку і для сваіх сьпяцоў. Бо спэцыялісты, якія прыбылі да месца тэракту, могуць на месцы выбуху вызначыць вагу выбуховага рэчыва, месца яго закладкі, спосаб узрываньня, тып выбуховай прылады і г.д.

Не было прызнаньняў Канавалава, было сыстэматычнае выбіваньне паказаньняў да страты пульсу і ўмяшаньня лекараў.

Значыць, было што хаваць. Бо адразу высьвятляецца, што ніякая торба не выбухала (ні Канавалава, ні Сылюэта, які граў яго ролю). Бо адну ножку лаўкі панесла б паралельна цягніку да эскалятара, другую — да калёны, а таго, хто сядзіць на лаўцы, разьнесла б на шматкі: ён бы прыліп да столі.

Гэта ламала ўсю карціну сьледзтва, і торба Канавалава, вакол якой сфабрыкавалі абвінавачаньне і якая была асноўным рэчавым доказам на працэсе, выпадала з доказнай базы. Больш супраць Канавалава і Кавалёва нічога няма. Гэта пацьвердзіў на прэс-канфэрэнцыі Швед, адказваючы на пытаньне, як выйшлі на Канавалава: «Мы ведалі, што зь цяжкай торбай ён ня мог далёка сысьці, і яго шукалі ў вызначаным квадраце».

Чыстай падробкай было і зьмесьціва склепу Канавалава. Яго нават не павезьлі на сьледчы экспэрымэнт у Віцебск для апазнаньня прадметаў. Ён бы сам зьдзівіўся свайму багацьцю. Уявіце, «спэцыяліст» рыхтуецца да пасяўной і купляе каля 20 мяхоў салетры (і ня толькі). Ён ня ведае нават, колькі яму неабходна для вырабу бомбы.

Выбуховае рэчыва «кіса», знойдзенае ў яго, даказвае не ягоную віну, а падлог. Ня верыце мне — паверце навукоўцу, спэцыялісту міжнароднага ўзроўню, доктару навук Захматаву».

У пэўных дэталях, аднак, і Ўладзімер Барадач памыляецца. Прычым істотна. Прыкладам, гаворка не пра мяхі з салетрай, якія выкарыстоўваюцца ў буйных сельскіх гаспадарках, а пра двухкіляграмовыя пакункі з салетрай. Гэты тавар без праблемаў можна набыць і ў гарадзкой гаспадарчай краме, а значыць, Канавалаў бяз рызыкі выклікаць вялікія падазрэньні мог паступова набыць хімікат у патрэбнай яму колькасьці, прынесьці яго ў падвал і рабіць што трэба. З такіх памылак зразумела, што палкоўнік часам карыстаецца інфармацыяй зь не зусім дасьведчаных крыніц, а магчымасьці праверыць гэтую інфармацыю ў яго абмежаваныя, бо ён знаходзіцца ў Нямеччыне.

V. Відэа: чалавек з торбай

Часткова гэтае відэа гледачы беларускага ТБ змаглі пабачыць ужо на наступны дзень пасьля арышту Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. У прыватнасьці, БТ паказала кавалак, на якім падазраваны праносіць торбу ў мэтро, потым кадры, на якіх ён ходзіць з торбай па станцыі. Асабліва ўразіў кавалак, дзе той жа падазраваны чакае на пляцоўцы ля лесьвіцы з «Кастрычніцкай» на «Купалаўскую», а ў момант, калі ён накіроўваецца ў тунэль, адбываецца выбух.

У судзе да гэтых стужак былі дададзеныя іншыя, зробленыя за дзень да тэракту і пасьля. У прыватнасьці, на відэа, запісаным на Віцебскім чыгуначным вакзале, бачны падазраваны зь цяжкай торбай. Як лічыла сьледзтва, гэта Канавалаў пачаў свой шлях зь Віцебску ў Менск, які скончыўся выбухам у мэтро. Потым ён і Кавалёў разам праносяць тую ж торбу ў мэтро, каб даехаць з станцыі «Плошча Леніна» да «Фрунзенскай». Таксама ёсьць кадры, запісаныя 10 красавіка на «Купалаўскай», дзе падазраваны, як сказала сьледзтва, вызначае, дзе будзе закладаць бомбу. І, нарэшце, відэа ад 11 красавіка, на якім падазраваны з той жа торбай прыяжджае на «Купалаўскую», а адтуль праз тунэль ідзе на «Кастрычніцкую». У якасьці доказу было прадстаўленае і ўжо знаёмае па БТ відэа з выбухам, а таксама выхад Канавалава з мэтро. Апроч гэтага, былі прадэманстраваныя кавалкі відэа з камэраў, усталяваных побач зь месцамі, дзе ішоў Канавалаў пасьля выбуху з мэтро да вуліцы Караля на арандаваную кватэру, у якой яго чакалі, нагадаю, Кавалёў і Пачыцкая.

Ці можна сумнявацца ў праўдзівасьці гэтых відэадоказаў? Суду прадставілі дадзеныя шматлікіх экспэртызаў і экспэрымэнтаў. У адным зь іх Канавалава вывозілі ў мэтро і фатаграфавалі ў пэўных месцах і ў пэўных пазыцыях, што адпавядалі зьнятым на відэа. Экспэрты параўноўвалі відэа падазраванага з пратаколамі агляду Канавалава, складзенымі 28 красавіка і 5 траўня. У большасьці выпадкаў экспэртыза прыйшла да высновы, што гэта адзін і той жа чалавек — Дзьмітрый Канавалаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x