Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто ўзарваў менскае мэтро?: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто ўзарваў менскае мэтро?»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хто ўзарваўменскае мэтро?» — аналіз судовага працэсу над абвінавачаныміўтэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму.
У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабарончай арганізацыі «Вясна», інтэрнэт-выданьня «Ежедневник», сайту Руху «За свабоду», агенцтва «Інтэрфакс-Захад», газэты «Московский комсомолец», газэты «Наша ніва», інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць», сайту «Эўрарадыё».

Хто ўзарваў менскае мэтро? — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто ўзарваў менскае мэтро?», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як кампанія даведалася пра тэракт? У судзе Яна Пачыцкая пацьвердзіла, што глядзелі ўтрох навіны і пабачылі рэпартаж. «У момант, калі Лукашэнка сказаў “Мы ўсе ў гэтым вінаватыя”, Канавалаў засьмяяўся і прапанаваў за гэта выпіць», — сказала сьведка.

Пра тое, як у кватэру ўварвалася міліцыя, дзяўчына расказала даволі стрымана. Згадала пра працяглы званок у дзьверы, які прымусіў Канавалава падысьці і паглядзець у вочка. «Спачатку нічога не сказаў, але забегаў па кватэры», — згадала Пачыцкая. Таму як дзьвярэй хлопцы не адчынілі, міліцыянты іх выбілі і ўварваліся ў кватэру. Яна Пачыцкая была ў шоку: яе выводзілі нахіліўшы галавой да зямлі, з заламанымі назад рукамі.

Зазначу яшчэ, што на адным з допытаў падчас сьледзтва Пачыцкая згадвала, што Канавалаў, калі мітусіўся па кватэры, сказаў: «Я папаў», а потым зачыніўся ў прыбіральні. Але ў судзе сьведка пра гэта не казала.

Кавалёў захоп кватэры «алмазаўцамі» апісаў проста: казаў, што спаў і прачнуўся ад крыкаў, убачыў людзей у масках і вопратцы. «Убачыў Канавалава, які сядзеў у сенцах на «пятай кропцы», і яго гэтаксама пасадзілі. «Далей у той жа позе, як цяпер водзяць у суд, вывелі з кватэры і прывезьлі ў міліцыю».

IV. Нараджаюцца новыя вэрсіі

17 студзеня 2012 году на сайце gonzo.by зьявіліся кадры зь відэасюжэту дзяржаўнага агенцтва БелТА, зьнятыя адразу пасьля выбуху ў мэтро ля найбліжэйшага да Дома афіцэраў выхаду. На гэтых кадрах відаць, як з падземнага пераходу выходзяць чатыры чалавекі, двое зь якіх нясуць цяжкую брызэнтавую сумку, адзін трымае ў правай руцэ вялікую шпулю з чорным мэталічным дротам, а ў левай — прадмет, падобны да кандэнсатнай падрыўной машынкі.

На форумах адразу зьявіліся меркаваньні, што людзі ў цывільным, якія выходзяць зь пераходу прыкладна праз паўгадзіны пасьля выбуху, — не сапёры. Тым больш што былі і здымкі асобаў у чорнай вопратцы, пазначаных як група па разьмініраваньні.

Блогер Максім Чарняўскі паведаміў аўтару, што ўзяў здымкі з форумаў сайту tut.by, дзе можна знайсьці і іншыя сьведчаньні, якія, на яго думку, выклікаюць падазрэньні. «Шмат хто разумеў, што Канавалаў і Кавалёў калі і стаяць за тэрактам, то ня самі па сабе. Але цяпер відавочна, што выканаўцы ўвогуле зусім іншыя», — сказаў Максім Чарняўскі па тэлефоне з Варшавы.

Вось яшчэ адзін водгук на гэтае відэа. Любоў Кавалёва, маці асуджанага на сьмерць: «Мне зрабілася кепска, у літаральным сэнсе схапіла сэрца! Хлопцы сядзяць невядома за каго, і людзі пацярпелі».

А вось як пракамэнтаваў здымкі і камэнтары да іх незалежны журналіст Сяргей Сацук, вядомы сваімі журналісцкімі расьсьледаваньнямі. Камэнтар зьявіўся на сайце svaboda.org неўзабаве пасьля інтэрвію з Максімам Чарняўскім.

«Хай блогер патлумачыць, навошта ўзрыўнікам, якія нібыта на фота і на відэа БелТА, прылада для пошуку выбуховых прыстасаваньняў у цяжкадасягальных месцах? Гэта такі спэцыяльны тэлескапічны дручок зь люстэркам на канцы, якое круціцца ва ўсе бакі. На відэа вельмі добра бачна, што яго нясе чалавек у паласатай футболцы. І што, хіба бомбу ў мэтро ўзарвалі з дапамогай падрыўной машынкі, да якой цягнулі правады ад лаўкі? Суцэльнае глупства. А наконт відэа, дзе гэтыя двое быццам побач з Канавалавым, — пракруціце гэтае відэа па кадрах, і ўсё стане зразумела».

Празь некалькі гадзін у інтэрнэце зьявіўся і камэнтар прэсавага сакратара МУС Канстанціна Шалькевіча, які заявіў, што на фота і відэа — «супрацоўнікі Выбухова-тэхнічнага цэнтру ўнутраных войскаў, якія ўзялі з сабой усё неабходнае абсталяваньне і выехалі, абсалютна ня ведаючы пра тое, што адбылося ў мэтро».

На наступны дзень, 18 студзеня, міліцыянты запрасілі ў Цэнтар журналістаў, пазнаёмілі з трыма з чатырох супрацоўнікаў, якія трапілі на фота, і назвалі іхныя прозьвішчы.

Між тым гэтыя заявы не змаглі пераканаць некаторых скептычных назіральнікаў, якія сачылі за справай аб тэракце.

З інтэрвію Уладзімера Барадача «Рэжым рыхтуецца да вайны супраць уласнага народу», якое зьявілася празь некалькі дзён у сеціве

Палкоўнік спэцслужбаў Уладзімер Барадач зноў сьцьвярджае, што вінаватыя ў «крывавай бойні» ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году — не асуджаныя за тэракт Канавалаў і Кавалёў, а беларускія спэцслужбы. Асаблівую ўвагу ён зьвяртае на сапёраў.

Уладзімер Барадач: «Мае высновы наступныя. Група (паводле дадзеных МУС) па трывозе выехала да месца тэракту і праз 20 хвілін была на месцы здарэньня. У мэтро яна была ўжо праз 30 хвілін і празь 10 хвілін вярнулася назад. У сувязі з гэтым у мяне напрошваецца шэраг пытаньняў не на карысьць высноваў сьледчай групы. Па-першае, сьцьвярджаецца, што за гэты час (3-4 хвіліны) група агледзела, зь іхных словаў, шырокую тэрыторыю на прадмет наяўнасьці мінаў і вярнулася назад. Гэта чарговая хлусьня. Я на 90% выключаю магчымасьць датычнасьці дадзеных асобаў у поўным складзе да самога выбуху зараду, загадзя пакінутага ў ножцы лаўкі. Хоць, улічваючы наяўнасьць у іх кантрольна-вымяральных прыбораў і сродкаў, прывядзеньне выбуховых прыладаў у дзеяньне было б цалкам магчымым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x