Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто ўзарваў менскае мэтро?: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто ўзарваў менскае мэтро?»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хто ўзарваўменскае мэтро?» — аналіз судовага працэсу над абвінавачаныміўтэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму.
У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабарончай арганізацыі «Вясна», інтэрнэт-выданьня «Ежедневник», сайту Руху «За свабоду», агенцтва «Інтэрфакс-Захад», газэты «Московский комсомолец», газэты «Наша ніва», інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць», сайту «Эўрарадыё».

Хто ўзарваў менскае мэтро? — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто ўзарваў менскае мэтро?», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адзін з такіх званкоў будзе фігураваць і ў гэтай справе, пра якую я зьбіраюся расказаць як назіральнік за судовым працэсам у Вярхоўным судзе і як журналіст, які хоча разабрацца ў тым, што апынулася за межамі суду і сьледзтва. Маё жаданьне супадае з жаданьнем шмат каго зь беларусаў, якія таксама працягваюць шукаць адказ на пытаньне, хто ўзарваў менскае мэтро 11 красавіка 2011 году.

Судовы працэс па справе аб тэракце ў мэтро дыіншых тэрактах і выбухах пачаўся 15 верасьня, а скончыўся 30 лістапада. З гэтых двух з паловай месяцаў два месяцы суд засядаў фактычна кожны працоўны дзень. Апошнія два тыдні лістапада пайшлі на перапынак, падчас якога бакі рыхтаваліся да судовых спрэчак. Мне як карэспандэнту Радыё Свабода з больш як 40 дзён працэсу давялося быць у судзе амаль усе паседжаньні, за выняткам 4-5 дзён у другой частцы працэсу. Магчыма, даўжэй за мяне там быў толькі карэспандэнт дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА, якому суд адвёў асобнае месца на бакавым бальконе.

На гэтым спынюся, бо тут ёсьць некалькі істотных і нават сымбалічных момантаў. У месца, якое займаў наш калега зь БелТА, аказаўся цэлы шэраг перавагаў. Па-першае, яно было схаванае ад прысутных у залі: толькі судзьдзі, падсудныя ды іх абаронцы маглі бачыць, хто там знаходзіўся, а астатнім заставалася па асьцярожных позірках судзьдзі «ў неба» гадаць: ёсьць там нехта ці падалося?

Па-другое, праход на патаемныя бальконы (іх было некалькі) быў з асобнага калідора, што дазваляла абмінаць «рамкі» кантролю, перад якімі надоўга ўзьнікалі чэргі. Але самае галоўнае ў тым, што на балькон быў працягнуты дрот, празь які дзейнічала трывалая інтэрнэт-сувязь, у той час як карэспандэнты ў залі (а там былі ў асноўным прадстаўнікі недзяржаўных мэдыяў, бо зь дзяржаўных мала хто цікавіўся працэсам) не маглі весьці жывых рэпартажаў он-лайн і нават ня мелі магчымасьці дасылаць SMS.

Раблю гэтую рэмарку ня так ад прафэсійнай крыўды, як ад сумнага ўсьведамленьня, што і там, на судзе па справе выбуху ў мэтро, а ня толькі на палітычных працэсах, журналістаў чамусьці дзялілі на «чэсных» і тых, каго трэба пільнаваць. Найперш такі падзел даваў права падазраваць, што перад журналістамі, якія працавалі ў судовай залі, ды «ільготнікамі» з бальконаў усё ж стаялі розныя задачы. Сваю задачу я разумеў так: максымальна поўна і ўсебакова адлюстроўваць падзеі на працэсе і меркаваньні бакоў, у тым ліку тыя, якіх сам не падзяляў.

Журналісты назіралі за працэсам… а ці назіралі за намі? Найперш высьветлім пытаньне пра фота- і відэаздымку. Да ведама: вольна здымаць у судовай залі закон дазваляе толькі да пачатку працэсу, далей — выключна са згоды ўсіх яго ўдзельнікаў, а гэта суд, абвінаваўцы, абвінавачаныя, абарона і пацярпелыя. Перад пачаткам працэсу супраць «тэрарыстаў» карэспандэнты з камэрамі актыўна працавалі больш за паўгадзіны, пакуль заля напаўнялася, але недзе бяз чвэрці адзінаццаць ахоўнікі настойліва папрасілі ўсіх, хто здымаў, на выхад.

Карэспандэнты — народ дасьведчаны: яны добра ведаюць, што спрачацца з ахоўнікамі бессэнсоўна, а шанцаў атрымаць дазвол суду на здымкі самога працэсу няма ніякіх, бо калі сам судзьдзя і пагодзіцца, то сярод іншых удзельнікаў працэсу заўсёды знойдзецца такі, што не захоча трапіць у кадар. Фатакоры ўжо пакінулі залю, калі туды апошнім увайшоў суд. Неўзабаве старшыня, першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду РБ Аляксандар Федарцоў, паставіў пытаньне пра фота- і відэаздымку падчас працэсу.

Цікава, што Дзьмітрый Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў былі ня супраць, але адзін са 121 пацярпелага вельмі рашуча запярэчыў, і пытаньне было закрытае. Праўда, падазраю, што закрытае фармальна. Бо ўжо ў вечаровым тэлерэпартажы на першым дзяржаўным тэлеканале паказалі, як Канавалаў і Кавалёў адказваюць суду, ці прызнаюць яны сябе вінаватымі. Мяркую, зьняць гэтыя кадры можна было толькі з балькона, пра які я ўжо казаў. І зьнята гэта было яўна насуперак забароне, абвешчанай судом. Але, відаць, зь яго маўклівай згоды. Мяркуючы з кадраў апошняга тэлерэпартажу з працэсу, такія ж «бальконныя» здымкі БТ паўтарыла і падчас агалошваньня прысуду, хоць дазволу на здымку судзьдзя не даваў…

Але, каюся, я таксама зьняў для «гісторыі» некалькі хвілін відэа пра прысуд, вось толькі мяне вылічылі ахоўнікі, забралі тэлефон, і ў пакоі, нашпігаваным апаратурай, нейкія спэцы зьнішчылі адмысловай праграмай усё зьнятае. Як усё ж бывае карысна служыць на дзяржаўным тэлебачаньні!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x