Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто ўзарваў менскае мэтро?: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто ўзарваў менскае мэтро?»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хто ўзарваўменскае мэтро?» — аналіз судовага працэсу над абвінавачаныміўтэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму.
У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабарончай арганізацыі «Вясна», інтэрнэт-выданьня «Ежедневник», сайту Руху «За свабоду», агенцтва «Інтэрфакс-Захад», газэты «Московский комсомолец», газэты «Наша ніва», інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць», сайту «Эўрарадыё».

Хто ўзарваў менскае мэтро? — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто ўзарваў менскае мэтро?», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але рэч, відаць, ня толькі ў тым, што розумам паверыць у тэракт беларусы пакуль не гатовыя. Можа, яны маюць падставы сумнявацца ў тым, што заяўляе ўлада?

Можна аспрэчваць наяўнасьць сувязі паміж палітыкай і тэрактам, але цяжка спрачацца з тым, што тэракт здарыўся ў вельмі складаны для дзейнай беларускай улады момант. Яе маральны аўтарытэт у вачах значнай часткі грамадзтва, найперш скіраванай на Эўропу, пасьля падзей 19 сьнежня 2010 году імкліва каціўся да нуля, эканамічнае становішча было найбліжэйшае да каляпсу за апошнія 10, калі не 15 гадоў. Нават адносіны зь вечнай саюзьніцай Расеяй былі як ніколі напружаныя. А тут яшчэ празь дзень-два мела адбыцца паседжаньне міністраў замежных справаў Эўразьвязу, на якім маглі падняць пытаньне пра новыя, больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі.

Прычына сапраўды была сур’ёзная: у турмах заставаліся кандыдаты на прэзыдэнта і іх прыхільнікі, прысуды актывістам 19 сьнежня мяккасьцю не вылучаліся, заклікі ЗША і Эўропы спыніць рэпрэсіі на Аляксандра Лукашэнку відавочна ня дзейнічалі. Таму ў той час як цалкам рэальны сцэнар абмяркоўвалася тое, што Эўропа нарэшце пяройдзе ад словаў да больш дзейсных захадаў. Прыкладам, адмовіцца ад закупаў беларускага бэнзіну і дызэльнага паліва ды арыштуе замежныя рахункі некаторых дзяржаўных прадпрыемстваў і праўладных фірмаў.

Але 11 красавіка ў менскім мэтро здарыўся выбух, загінулі і пацярпелі людзі, і, вядома, на пэўны час нават размовы пра санкцыі спыніліся. Асабіста мне цяжка ўявіць, каб у гэтай сытуацыі аб’яднаная Эўропа магла дзейнічаць адносна краіны — ахвяры тэракту інакш, каб яна дэманстратыўна пагарджала прынцыпамі гуманізму, якія пасьлядоўна дэкляруе. Але шмат каму ў Беларусі, хто даўно ня верыў афіцыйным уладам, такое супадзеньне часу тэракту і пагрозы санкцыяў не магло не падацца падазроным. І гэта не магло не прывесьці да новых кансьпіралягічных вэрсіяў тэракту.

Гэтыя вэрсіі застаюцца актуальнымі і пасьля працэсу ў Вярхоўным судзе, які пастанавіў, што тэракт у менскім мэтро ўчыніў Дзьмітрый Канавалаў, а ягоным памагатым быў сябар дзяцінства Ўладзіслаў Кавалёў.

Напачатку прааналізуем доказы, якім паверыў суд.

III. Прызнаньне — каралева доказаў

Мяркуючы з прысуду, асноўным доказам віны Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва судзьдзі палічылі прызнаньне імі віны. Таму і пасьпяшаліся гэта адзначыць ужо ў самым пачатку разьдзелу пра тэракт. Вось вытрымка з прысуду.

Прысуд, с. 60. «У судовым паседжаньні абвінавачаны Канавалаў Дз. Г. прызнаў сваю віну ва ўчыненьні тэракту на станцыі мэтро „Кастрычніцкая“ 11 красавіка 2011 году.

З вывучаных у судовым паседжаньні паказаньняў Канавалава Дз. Г., якія былі дадзеныя на папярэднім сьледзтве, вочных ставак Кавалёва Ў. Ю. і Канавалава Дз. Г., Канавалава Дз. Г. і Пачыцкай Я. В., пратаколаў праверкі паказаньняў на месцы і пратакола правядзеньня сьледчага экспэрымэнту з удзелам Канавалава Дз. Г. бачна, што Канавалаў цягам папярэдняга сьледзтва падрабязна расказваў, паказваў і пацьвярджаў абставіны падрыхтоўкі і ўчыненьня ім выбуху на станцыі мэтро».

Далей у прысудзе на некалькіх старонках пераказваюцца паказаньні Канавалава пра тое, што папярэднічала выбуху, і пра падзеі пасьля яго цягам аднаго дня.

Спачатку спынімся на эпізодзе пра тое, як Канавалаў з Кавалёвым, схаваўшыся за шырмай (гэта было ў арандаванай кватэры на вуліцы Караля), схіліліся над торбай з амаль гатовай бомбай, і ў гэты момант да іх за шырму ўвайшла Яна Пачыцкая — знаёмая Канавалава. Дзяўчыну ён за дзень да тэракту сустрэў у Менску і запрасіў на кватэру, дзе яна заставалася зь сябрамі ажно да вечара 12 красавіка, калі ў кватэру ўварваліся байцы «Алмазу».

Момант можна лічыць ключавым, бо ўпершыню зьяўляецца рэальны сьведка, які бачыў торбу з бомбай побач з абодвума тэрарыстамі непасрэдна перад тэрактам. На папярэднім сьледзтве пра гэты эпізод казалі Канавалаў і Кавалёў, але паказаньні Яны Пачыцкай нават больш важныя, бо могуць ці пацьвердзіць словы Канавалава і Кавалёва, ці нарадзіць сумненьні наконт іх.

Вось што мы знаходзім у прысудзе (с. 65). Заўважу, дарэчы, што падзеі ў прысудзе пераказаныя неяк незразумела: ад імя ці то Кавалёва, ці то Пачыцкай.

«…У момант, калі яна зашмаргнула штору, Канавалаў закрываў торбу. Што было ў торбе, яна ня бачыла. Далей Канавалаў сказаў ёй выйсьці, і яна выйшла. Калі выходзіла, Канавалаў зноў зашмаргнуў за ёй штору. Потым яна пайшла на кухню, а калі вярнулася ў залю, Канавалава ўжо не было. Ён сышоў. Торбы яна ўжо ня бачыла. Калі пасьля 18 вярнуўся Канавалаў, то працягваліўжываць сьпіртныя напоі. Пра выбух даведалася з тэлевізійных навінаў, пры гэтым калі паказвалі гэтыя навіны, то хлопцы сьмяяліся. На наступны дзень працягвалі ўжываць сьпіртное, хадзілі ў краму, бліжэй да ночы былі затрыманыя ў кватэры».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x