Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?

Здесь есть возможность читать онлайн «Алег Грузьдзіловіч - Хто ўзарваў менскае мэтро?» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хто ўзарваў менскае мэтро?: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хто ўзарваў менскае мэтро?»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Хто ўзарваўменскае мэтро?» — аналіз судовага працэсу над абвінавачаныміўтэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму.
У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабарончай арганізацыі «Вясна», інтэрнэт-выданьня «Ежедневник», сайту Руху «За свабоду», агенцтва «Інтэрфакс-Захад», газэты «Московский комсомолец», газэты «Наша ніва», інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць», сайту «Эўрарадыё».

Хто ўзарваў менскае мэтро? — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хто ўзарваў менскае мэтро?», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Экспэрты адзначылі таксама, што адзеньне падазраванага на відэа супадае з адзеньнем Канавалава, якое было пры ім у момант арышту. Паводле экспэртаў расейскага ФСБ, партрэтнае падабенства Канавалава з чалавекам на відэа было сярэдняе. Расейскія экспэрты знайшлі ў відэа прыкметы міжкадравага мантажу, але не прыкметы ўнутрыкадравага.

Вось што сказана ў прысудзе наконт праўдзівасьці відэа самых галоўных момантаў.

Прысуд, с. 83. «Пры спалучэньні відаў з камэраў відэаназіраньня, якія ўсталяваныя ў Менскім мэтрапалітэне на станцыях “Фрунзенская”, “Купалаўская” і “Кастрычніцкая”, ад 11.04.2011 і экспэрымэнтальных відаў высьветлена, шторост абвінавачанага Канавалава Дз. Г. адпавядае росту падазраванага, які быў зьняты 11.04.2011 камэрамі відэаназіраньня.

Прыкметаў мантажу ў відэазапісах ад 11.04.2011 з камэраў відэаназіраньня на станцыях “Фрунзенская”, “Купалаўская” і “Кастрычніцкая”, якія былі пададзеныя для дасьледаваньняў, а таксама ў відэазапісе праверкі паказаньняў на месцы падазраванага Канавалава Дз. Г. 15 красавіка 2011 году з камэраў відэаназіраньня, якія ўсталяваныя ў Менскім мэтрапалітэне на станцыях “Фрунзенская”, “Купалаўская” і “Кастрычніцкая”, ня знойдзена».

У судзе відэа з мэтро пачалі праглядаць 23 верасьня 2011 году. Спачатку прагледзелі стужку, на якой падазраваны зь вялікай торбай пакідае вакзал у Віцебску 10 красавіка, потым — як той жа чалавек зьяўляецца ў Менску на вакзале і як разам з Кавалёвым нясе торбу праз турнікет мэтро. Тыя відэа былі ад раніцы 10 красавіка. Потым прагледзелі відэа з гэтым жа чалавекам у другой палове дня 10 красавіка бяз торбы — падчас «выведкі», як казала сьледзтва. На наступных некалькіх відэакавалках запар падазраваны ўжо зноў з торбай — гэтыя відэа былі зьнятыя ў дзень тэракту, 11 красавіка. Як падазраваны выйшаў з торбай зь цягніка на плятформу «Купалаўскай», як «засьвяціўся» ў тунэлі да «Кастрычніцкай», выйшаў з тунэля на лесьвіцу, прайшоўся ў натоўпе па «Кастрычніцкай», падняўся ўжо бяз торбы на пляцоўку зноў да тунэля, затрымаўся там на кароткі час, а калі адвярнуўся ад камэры і пачаў сыходзіць — адбыўся выбух.

Прагляд падрабязна камэнтаваў прадстаўнік пракуратуры. Зь ягонага камэнтару вынікала, што падазроны чалавек на відэа — гэта Дзьмітрый Канавалаў. Сярод іншага, прадстаўнік абвінавачаньня спасылаўся на вынікі параўнаньня відэа зь сьледчым экспэрымэнтам, калі Канавалава здымалі ў мэтро. Прадстаўнік пракуратуры абвясьціў, што на параўнаных здымках экспэрты знайшлі поўнае супадзеньне парамэтраў фігуры і адзначылі супадзеньне асаблівасьцяў хады. Сьлядоў унутрыкадравага мантажу на гэтых відэа экспэрты не знайшлі.

Адзначу свае ўражаньні: асабіста мне на тых відэа пазнаць Канавалава было цяжка, бо твару чалавека было амаль ня бачна, і даводзілася арыентавацца толькі на постаць і прыкметы адзеньня. Але, як на мяне, гэта адназначна быў адзін і той жа чалавек, бо на ўсіх стужках ён выглядаў і паводзіў сябе падобна, у тым ліку аднолькава нёс торбу, якая таксама выгляду і, мяркуючы па ўсім, вагі не мяняла.

Таксама былі паказаныя відэа, зьнятыя з вулічных камэраў, усталяваных каля Дома афіцэраў, цырку, Палаца прафсаюзаў, на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Свабоды. На гэтых відэа быў падазраваны, калі ён ішоў, выбраўшыся з мэтро пасьля выбуху. Маршрут быў такі: выйшаў з «Купалаўскай» на вуліцу Карла Маркса, па ёй спусьціўся да вуліцы Янкі Купалы, перайшоў праз праспэкт Незалежнасьці і падняўся да Палаца прафсаюзаў, далей па дыяганалі перасек Кастрычніцкую плошчу і выйшаў на плошчу Свабоды. На адных відэа з гэтага маршруту падазраванага можна было пазнаць лепш, на іншых ён выглядаў маленькім чорным чалавечкам, які пры значным набліжэньні размываўся. Але на апошнім кавалку, зьнятым на плошчы Свабоды, гэта быў, найверагодней, той самы чалавек: росту крыху вышэйшага за сярэдні, прыкметна сутулаваты, у падобным адзеньні.

Яшчэ адна важная цытата з прысуду, якая датычыць законнасьці выманьня пэўных відэа з камэраў мэтро. Адвакаты заўважылі, што гэта не арыгінальнае відэа, а копіі. Судзьдзі, аднак, вырашылі, што гэта не ўплывае на праўдзівасьць доказаў.

Прысуд, с. 87. «Судом дасьледаваныя абставіны выманьня інфармацыі з камэраў відэаназіраньня Менскага мэтрапалітэну ад 12.04.2011 і 19.04.2011. Патрабаваньні крымінальна-працэсуальнага закону падчас выкананьня гэтых дзеяньняў захаваныя. Дадзеныя доказы атрыманыя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі закону і зьяўляюцца дапушчальнымі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хто ўзарваў менскае мэтро?» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?»

Обсуждение, отзывы о книге «Хто ўзарваў менскае мэтро?» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x