Дубавец Сяргей - Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1998, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога -- ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi.

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але наўрад цi мянчук распавядзе табе менскую гiсторыю. Не гiсторыю гораду, а менавiта гарадзкую гiсторыю. Адну. У кожнага гораду мусiць быць нешта такое: пра купцоў, якiя селi на мель, цi пра Напалеона, якi хацеў на далонi перанесьцi ў Парыж касьцёл, цi пра заклятую панну... Менская гiсторыя - гэта Нямiга. Як пасярод мiрнага часу людзi руйнавалi свой стары горад i здымалi гэта ўсё на кiнастужку, як сюжэт нядаўняе агрэсii. Сумнеўнае мастацтва запатрабавала зусiм рэальных ахвяраў. Унiкальная гiсторыя. Гэта не рэгенэрацыя, не касмэтыка, ня рост... Я ня ведаю, што гэта.

Сапраўдная трагедыя гораду ў тым, што ён не памiрае. Яго нiшчаць, нявечаць, дратуюць, i ён працягвае жыць такiм зьнiшчаным i зьнявечаным. Я ўяўляю сабе прафэсара Праабражэнскага, якога апэруюць Шарыкавы. Будзь Менск чалавекам, ён сканаў бы ад непамыснасьцi самое сытуацыi. Яму выдаляюць сэрца i ўстаўляюць звонкi мэханiчны будзiльнiк, замест галавы прышываюць футбольны мяч, замест ног - пастамэнт, а ў рукi даюць вясло... Такiм "чалавекам" уяўляецца мне Менск. Але Менск не чалавек...

Калi мой вобраз Менску сутыкаецца зь менскай гiсторыяй, я пачуваюся бацькам, якi перажыў уласных дзяцей. У горадзе ўжо няма тых мясьцiнаў, дзе колiсь знаходзiў я Сан-Францыска й СПб. Кожнае пакаленьне менчукоў асуджанае перажыць свой горад. Але сам Менск не пачуваецца нябожчыкам. Празь зьнiшчэньне й недарэчнасьцi ён упарта адмаўляе сваю старасьць ды гэтак жа настойлiва й хваравiта заваёўвае сабе права звацца ма-ла-дым.

Зусiм iнакш пачуваецца старая Вiльня - беражлiва захаваны Сан-Францыска й СПб кожнага пакаленьня сваiх жыхароў. Вобраз гораду падобны ў спракаветных насельнiкаў i ў сучасьнiкаў. Таму я магу меркаваць, што тое, што адчуваю тут я, адчувалi яшчэ Скарына, яшчэ Гарэцкi й Танк... Праўда, я - менскi iнтэлiгент i мае адчуваньнi ў Вiльнi выхаваныя й сфармаваныя Менскам. Стары горад жыве ўспамiнамi пра свой багаты досьвед, а малады - прадчуваньнем досьведу. Менск жыве марай пра Вiльню, а Вiльня - настальгiяй па Менску.

ВКЛ

ВКЛ... Мне ўвесь час здаецца, што Княства просiцца да жыцьця. Вялiзная iржавая калёша адляжала на дне свае чыгунныя бакi. Яна зноў хоча быць Залатым Караблём, усплысьцi з водаў зiхоткiм эўрапейскiм фрэгатам, абсыпаным зорамi.

Усе нашыя пярэчаньнi, абставiны, якiя "склалiся", нашыя жыцьцi - мiзэрныя й неапраўданыя. Божа, хiба мы... пражылi... ня ў iм?

Абрэвiятура "ВКЛ" - як скарот на выключальнiку. Нацiсьнiце кнопку, павярнiце ручку, апусьцiце рубiльнiк. Зрабiце "вкл."! Нiшто ня можа апраўдаць тое пахаваньне жыўцом, якое мы называем сваёй бiяграфiяй.

200 гадоў, як нехта нацiснуў "выкл.". 200 гадоў мы выключаныя. У выключанай краiне мы пражываем сваё выключанае жыцьцё.

БIБЛIЯТЭКА

Навука ўрэшце абрыдае таму, хто ня хоча памножыць свой смутак да змрочнага вынiку. Ня веды абрыдаюць (як у Маякоўскага: Никогда ничего не хочу читать!), а прапанаваная сыстэма ведаў. I тады, уваходзячы ў чытальную залю, я з наўмысна халодным позiркам iмклiва прамiнаю столiк бiблiятэкаркi й праходжу ў фонды, у сховы, у царства забытых iсьцiн, зь якiх кожнаму з нас дадзена спазнаць толькi нiкчэмна малую iх частку.

Тут кнiгi. Дзясяткi соцень, тысячы кнiг прапанаванай сыстэмы губляюцца ў моры, у акiяне антыкнiг, уступаючы зь iмi ў чаканыя й нечаканыя сувязi, творачы свае дзiўныя заканамернасьцi й нiкiм не заплянаваныя, непатрэбныя й нават шкодныя сыстэмы. Тут царства абсурду, тут тайны кантэкстаў i тайны часу... Бiблiяграфii. "Предварительный отчет по качественному изучению литовско-белорусского скота в Минской губернии"... "На стр. ХII г-жа Радченко напрасно вдалась в сравнение белорусского языка с английским и итальянским"... "Кантор не должен начинать молитвы, когда нет в синагоге по крайней мере десяти молящихся евреев (минион)"...

Як гэта ўсё называецца? "Ленинка"? Сама прапанаваная сыстэма называецца "ленинка". Што там у яе ў сярэдзiне... Бiблiяграфii. "Бибиков, Бибикова. Цветоводство для Северо-Западной зоны. Мн., 1984". "Император Николай I, отправляя в 1830 году в Польшу гвардию, сказал: "Вам придется сражаться с неприятелями, но помните, что они братья". "Инструктивно-методические рекомендации к проведению трехдневных городских и районных семинаров культпросветработников и секретарей комсомольских организаций. Мн., 1973". Далей, далей... Можна дасягнуць нават фiзычнага адчуваньня працэсу - слова страчвае свой сэнс, нiбы пераапранаецца, i набывае сэнс зусiм iншы, амаль процiлеглы. Яшчэ трохi, i сэнс ня вытрымае такiх зь iм пэртурбацыяў, прападзе, каб пакiнуць пустое месца абсурду. Гэта й будзе выхад з прапанаванае сыстэмы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x