Дубавец Сяргей - Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1998, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога -- ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi.

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У ягоных вачох зьявiлася просьба:

- Дзякуй за прапанову. Але мне ў адваротны бок. I я якраз хацеў прасiць вас падкiнуць мяне. Да мора. Тут усяго 18 км, але напрасткi аўтобус ня ходзiць...

- Можа быць, - адказаў я нерашуча. - Але толькi па абедзе. Мне трэба будзе выспацца.

Цэлую ноч я чытаў карэктуры. Тры кабецiны-латышкi набiралi й вярсталi беларускi тэкст вельмi старанна, частавалi мяне кавай i хатнiм печывам. Начная праца йшла для iх за "жывыя" грошы.

Калi макет быў амаль зроблены i за вакном ужо ўзыходзiла сонца, я выйшаў з друкарнi пакурыць. Вечаровая размова з суседам ня йшла ў мяне з галавы. Цяпер я мог дазволiць сабе паразважаць i пра сьмерць.

На гэтых могiлках сапраўды не адчувалася тае сьмерцi, да якой я прывык. Зусiм нiчога гнятлiвага. Наадварот, тут было вельмi ўтульна й хораша. Тут не было агароджаў, i каменныя помнiкi стаялi на ўзгорках сярод экзатычных дрэваў i жывых кветак, як неад'емная частка прыроды.

Але што ён сабе надумаў? Iдэальны спосаб... Толькi скончылася ўся гэтая мерцьвячына мiнулага часу - сама жыць. Ня хочаш займацца палiтыкай - займiся бiзнэсам, ды хоць жанчынамi цi творчасьцю, калi так любiш Камю.

Зрэшты, можа быць, ён жартуе? I цяпер, праспаўшыся, загаворыць пра што-небудзь iншае?

Да гатэлю я йшоў празь зялёную лугавiну з рачулкай, якая аддзяляла друкарню й могiльнiк ад астатняга мястэчка. Сонца з самае ранiцы было такое сьпякотнае, што, здавалася, удыхаеш не паветра, а гарачыя хлапякi ваты. Усё нiбы набрыняла цяжкою вiльгацьцю - вопратка, машыны на вулiцы, нерухомы латыскi сьцяг на будынку мясцовага аддзяленьня народнага фронту.

- Ведаеце, Камю напiсаў, што мы занадта доўга жывем, - сказаў сусед, якi ня спаў i чакаў мяне ў нумары. Выглядала на тое, што ён ужо даўно чытае ў ложку.

- Магчыма, вам варта выйсьцi на вулiцу, - пачаў я прыдуманую па дарозе ў гатэль прамову. - Прыгожае мястэчка абуджаецца пасьля сну, дворнiкi падмятаюць вулiцу, сонца... - Я адчуў, што грувашчу нейкiя банальнасьцi, што словамi мне не перадаць таго адчуваньня, якое п'янiла сэрца. Тады я сказаў iнакш: - I ўвогуле, вы любiце Камю, а мне даводзiцца чытаць найболей сваiх аўтараў. Барыс Пятровiч пра тое самае выказаўся па-iншаму: "Людзi доўга не жывуць".

- Ды ён гiгант, ваш Пятровiч.

- Я б не сказаў.

- Тады жартаўнiк, блюзьнер. Гадоў пад сорак Бог вызваляе нас ад жаданьняў i далей... проста няма сэнсу.

Сусед адклаў сваю кнiгу ўбок i працягваў:

- Бачыце, гэта адзiнае, што мы можам. З узростам каторы раз жыцьцё страчвае свой сэнс. Дрэва штогод пачынае спачатку. Так i я. Я стамiўся паўтараць, памiраць i адраджацца. Раздражнёнасьць зьбiраецца ў сэрцы, i ўрэшце пачынаеш думаць - навошта гэта ўсё? Калi нас пакiдаюць жаданьнi, адзiнае, што мы можам - гэта вызвалiць ад сябе астатнiх. Я еду на мора й сплываю ў нiкуды. Усё вельмi прыстойна, густоўна, "тэхналягiчна"...

- А можа, вы проста баiцёся, што аднойчы прыйдзецца сутыкнуцца зь сьмерцю, i тады - без варыянтаў. А таму цяпер хочаце самi прыйсьцi да яе, пакуль у вас яшчэ ёсьць выбар?

- Я хачу, каб яе не было ўвогуле. Мая воля - вось што ёсьць. I ёсьць мая немагчымасьць працягваць. Голад, стома - усё гэта толькi маё. Я сам распараджаюся ўсiм. Хочаце гарбаты?

У суседавым награвальнiку закiпела вада. Я пагадзiўся.

- Ня ведаю, - сказаў я, гледзячы ў залiтае сонцам вакно. Тэрмомэтар паказваў 35. - Як для мяне, дык гэта ўсё паталёгiя. Вы нагадваеце аднаго звар'яцелага героя Дастаеўскага...

Сусед усьмiхнуўся.

- У тым i рэч, што гутарка йдзе пра здароўе, пра нармальнасьць, - сказаў ён. - Чалавек неяк зьмiраецца з шкодаю, якую прычынiў сабе сам. А непазьбежнасьць? Незваротнасьць? Вось, скажам, у вас у роце пяць зубоў штучныя. А не жывыя. I жывых на тым месцы больш нiколi ня будзе. Альбо вы робiце сабе штодня масаж пяткi, бо йначай ня зможаце хадзiць. Адкладаюцца солi. I яшчэ, i яшчэ... Так спакваля вас забiрае сьмерць. Вы ня хочаце пра яе думаць. Але мы ўсе паступова пагружаемся ў гэтую ваду. Некаторыя ўжо па горла, але ўсё адно як бы не заўважаюць яе, пакiдаючы ёй яе самы моцны аргумэнт - раптоўнасьць.

- Ну, а блiзкiя людзi, iх гора i ўсё такое?

- Нiякага гора! Прынамсi, у маiм выпадку гэта так. Ад чаго сьлёзы? Ад таго, што раптам скончылася завядзёнка, рабамi якой яны сталi. Раптам прапала тое, што яны прывыклi лiчыць сваёй уласнасьцю, але яны падманвалi сябе. Маё жыцьцё належыць толькi мне. I вось мне сорак. Я ўсё ведаю, усё перажыў, усё, што толькi можна, адчуваў, хацеў i рабiў. I цяпер я разумею, што Бог вызвалiў мяне ад жаданьняў.

- Вы верыце ў Бога?

- Я веру, што мною кiруе Бог. Так, як верыць любы вернiк. Але, у адрозьненьне ад вернiкаў, я ўсё раблю сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x