Дубавец Сяргей - Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1998, Жанр: Публицистика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожнага разу, калi настае восень, калi доўгi кастрычнiцкi дождж гонiць нас, нiбы пблае лiсьце, зь лесу, з ракi й з суседзкiх двароў, калi шэры дзень так незаўважна перамяняецца ў вечар, што раз-пораз пазiраеш на гадзiньнiк, блытаючы "шэсьць" i "восем", каб адразу ж забыцца на час i зiрнуць зноў, -- кожнага разу мы з шумам ляцiм па гулкай лесьвiцы да свайго паверху i, расчырванелыя, штурхаемся ў калiдоры, скiдаючы абутак, нешта выкрыкваем, сьмяемся й разьбягаемся па доме, па ўсiх пакоях, каб неўзабаве сабрацца да вечаровага стала, ля якога ўжо сядзiць наш сiвавусы дзядуля, каб пасьля вячэры йсьцi ў вялiкi гасьцёвы пакой, дзе мы з нагамi залазiм на старасьвецкую канапу, каб зараз жа стаiцца й слухаць, слухаць пад пошум дажджу за вакном доўгi-доўгi роспавед пра iншы сьвет ды iншых людзей, дзе сьвет i людзi такiя дзiўныя й такiя падобныя да нас самiх, бо гэта наш дзядуля распавядае нам свае дзiвосныя гiсторыi, а мы, заварожаныя, не варушымся, хоць нам зусiм ня хочацца спаць, бо трэба абавязкова дазнацца, чым скончыцца гэтае апавяданьне, якое ўжо заўтра мы будзем пераказваць адзiн адному на розныя лады, але так будзе заўтра, а сёньня мы заўважаем, што дзядулевы гiсторыi апошнiм часам робяцца ўсё больш кароткiя i ўсё часьцей паўтараюцца, яны ўжо зусiм не такiя захапляльныя, як колiсь, i ад гэтага нам лезуць у галаву ўсялякiя недарэчныя думкi пра тое, што наш дзядуля зусiм састарэў i не распавядзе нам ужо больш нiчога -- ён пазiрае на нас сваiмi сумнымi вачыма, у якiх стаяць сьлёзы, нiбы вiнавацiцца перад намi.

Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Каб паверыць мне, пачытайце наш крымiнальны кодэкс, якi прадпiсвае мне - жыць, а вам - верыць у маё йснаваньне.

Такiм чынам, я йсную. Я нясу сваю бязьмерную кару й сваё бязьмернае жаданьне пераканаць вас у тым, што сьмерць - гэта не пакараньне. Як i жыцьцё - не ўзнагарода. Гэта абсалютныя рэчы. Вяршыць iх можа толькi прырода. I толькi яна мае такое права. Калi нiхто з нас ня можа ўзнагародзiць мёртвага жыцьцём, дык нiхто ня можа й адабраць жыцьцё ў жывога. Гэта, памiж iншым, адзiн з трох аргумэнтаў працiўнiка сьмяротнае кары Альбэра Камю. Калi дзяржава ня можа абсалютна ўзнагародзiць, значыць, яна ня можа й абсалютна пакараць.

Другi аргумэнт Камю - людзi, якiя прысуджваюць, нiколi не бываюць сьвятымi. Але вiдавочна, што права на прысуд да абсалютнага пакараньня (скрайняе меры) павiнны мець толькi абсалютна бязгрэшныя людзi, якiя з абсалютных пазыцыяў вызначаць, цi абсалютнае ўчыненае злачынства. Але такiх людзей, пазыцыяў i злачынстваў - проста не бывае. I кожны суд можа памылiцца. I нi ў якiм кодэксе немагчыма раскласьцi ўсё нашае жыцьцё па палiцах. Мiж iншым, для стварэньня такога абсалютнага кодэксу зноў жа спатрэбiлiся б абсалютныя людзi.

I потым - з-за чаго ўзьнiкаюць злачынствы? Можа, з-за таго, што жорсткасьць, тупасьць i хiтрасьць, страх, прага забойства й гвалту - гэта вызначальныя рысы чалавека? Напэўна, не. Напэўна, нiводзiн чалавек не нараджаецца злодзеем. Злодзеем яго робяць абставiны, увесь лад грамадзкага жыцьця, адказнасьць за якi нясе дзяржава. Тым больш не даводзiцца казаць пра бязгрэшнасьць i абсалютныя правы дзяржавы - як бачым, паўнамоцнага саўдзельнiка ёю ж караных злачынцаў.

I вось трэцi аргумэнт Камю: калi дзяржава ўчыняе справядлiвы акт, забiваючы злачынцу, дык няхай яна робiць гэта публiчна, няхай кат будзе папулярнай у народзе асобай, сымбалем справядлiвасьцi й непазьбежнасьцi пакараньня. Дык не ж. Калi мне адсякалi галаву, кат нацягнуў на твар маску, так, каб нават я ня мог пазнаць яго. Значыць, ён адчувае, што робiць нешта ня тое? Гэтаксама й дзяржава чамусьцi схавала нас двух у цёмным скляпеньнi, далей ад вачэй народу. Яна зрабiла гэта, як сапраўдны злачынца, таемна, крадком. А можа, дзяржава й кат думаюць, што я запомню iх у твар? Куды - запомню? Выходзiць, яны насамрэч лiчаць, што я буду йснаваць i пасьля пакараньня?..

Такiм чынам, пакараньне сьмерцяй - гэта зусiм не справядлiвае i не пакараньне. Але што гэта? Можа, помста? Каго й каму?

У сярэднявеччы кодэкс права Старабеларускае Дзяржавы - Статут 1588 году - сапраўды разглядаў сьмяротную кару як помсту сваякоў i блiзкiх пацярпелага. Вас маглi чацьвертаваць, спалiць на вогнiшчы, пасадзiць на кол, пакiнуць без галавы, павесiць (у залежнасьцi ад таго, якое вы ўчынiлi злачынства), але кату за паслугi заўсёды плацiлi сваякi пацярпелага. Дзяржава толькi судзiла й выносiла вырок. I каралi вас, помсьцiлi вам прылюдна, на плошчы.

Цяпер жа мы толькi й чуем, што сьмяротная кара - гэта ня помста. Але што? Давайце глядзець, чые тут прысутнiчаюць iнтарэсы.

Ну, натуральна, не пакаранага. Можа, пацярпелага? Але караюць сьмерцю найчасьцей за забойства. Сваякi пацярпелага, калi й атрымлiваюць ад гэтага, дык толькi зусiм умоўную "маральную кампэнсацыю". Можа, тут iнтарэсы сьледзтва й суда? Але iм у прынцыпе ўсё адно, яны толькi выконваюць прадпiсанае. Можа - крымiнальнага кодэксу? Гэтай вось кнiжэнцыi... А можа - тых, хто прадпiсвае? Дзяржавы, якая iмкнецца прыбраць саўдзельнiка? Улады? А iнтарэсы ўлады - палiтычныя. Яе iнтарэсы - усё тое, што яе ўмацоўвае. Выходзiць, сьмяротнае пакараньне - гэта ўсяго толькi палiтычная падпорка ўлады, калi яе аўтарытэт "на нулi".

Кепская ўлада... Але што тут цiкавае? Тое, як шчыльна сплялiся палiтыка ўлады i зьверства п'янога мужыка на ўласнай кухнi, i групавы гвалт у цёмным куце парку, i ўсё такое iншае. Нездарма, значыць, кажуць, што людзi самi заслугоўваюць тае ўлады, якую маюць.

Людзi - гэты разьятраны натоўп, што прагным чырвоным ротам раве: сьмерцi! Страляць, вешаць, танкамi душыць! Наш народ - прыхiльнiк пашырэньня сьмяротнай кары. Пра гэта сьведчаць апытаньнi, статыстыка.

Гэта яны тыцкаюць у мяне пальцамi, сьмяюцца зь мяне, жахаюцца ад мяне. Гэта яны пiшуць пра мяне ў газэтах, смакуючы дэталi злачынства, зноў i зноў выносяць мне прысуд у даўжэзных чэргах i ненавiдзяць. Гэта сябе яны ўва мне маюць на ўвазе, разглядаюць i ненавiдзяць. I я не магу пакiнуць iх ня толькi таму, што павiнен усьведамляць сваю пакаранасьць, але й таму, што я - iхны дакор самiм сабе.

Аднойчы, калi я блукаў па вулiцах, мне сустрэўся мужчына. Ён абаўрэла глядзеў на мяне, а пасьля раптам спахапiўся й кiнуў мне ўсьлед камень.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзёньнік прыватнага чалавека. Апавяданьнi, iмпрэсii, эсэ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x