Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ідзі! Да каго раўнаваць,
Калі ўсім нам сягоння ў бой!

У баі гіне адзін — той, каго кахала сама Дзяніца. Пазней лёс раскідаў герояў па свеце, але ўсе яны застаюцца вернымі тым высокім ідэалам, за якія змагаліся.

Але мы на кіпучым грэбні
баявой маладосці нашай
засталіся з табой да сёння —
і так будзем стаяць!

Для паэта Д. Овадзія тэма партызанскай маладосці стала асноўнай на ўсе пасляваенныя дзесяцігоддзі творчасці: ён прысвяціў ёй некалькі зборнікаў вершаў («Партызанскі дзённік», 1948, «Да апошняга імгнення», 1950, «Атрад жыве», 1951, «Вершы пра партызанскі атрад», 1965 і інш.). Вядома, калі паэт вельмі многа піша аб адным і тым жа — яго заўсёды падсцерагае небяспека самапаўтарэння. Не пазбег гэтай бяды і Д. Овадзія, на што ўжо неаднойчы звяртала ўвагу балгарская крытыка. Празмерная эксплуатацыя тэмы пачала помсціць паэту. Але сярод мноства партызанскіх вершаў Д. Овадзія ёсць творы, сагрэтыя сапраўдным чалавечым пачуццём і адзначаныя добрай паэтычнай культурай. Вось урывак з яго «Успаміну пра камісара»:

Смертаносны свінец нас хвастаў і крамсаў.
У апошні прарыў вёў атрад камісар.
Раптам, куляй прашыты, ён грымнуўся ніц,
на сухую траву, на вяночкі брусніц.
«Камісар, уставай!» — я спыніўся над ім.
«Камісар!..» І мой голас мне здаўся чужым.
Я заплакаў ад болю хвілінаю той:
не вадзіць яму болей атрад наш у бой.
Партызанскую кроў ліўні змылі даўно,
партызаны не стукаюць ноччу ў акно,
І Балканы парой не хаваюць журбы...
Я ж не веру дагэтуль, што ён не жывы!
Родны вобраз у сэрцы не меркне маім,
востры боль не сціхае пры думцы аб ім.
Не ў гарах камісар, дзе магіла ў траве,
а ў душы маёй — першай любоўю жыве!
...Ён замглёныя вочы расплюшчыць на міг —
зноўку блісне, як некалі промень у іх,
і як некалі там, многа вёсен назад,
усё той жа — «Наперад!» — дае мне загад.

Трапным паэтычным бачаннем, канкрэтнасцю і значнасцю рэалій вызначаецца верш Овадзія «Партызаны», ёмістасцю і афарыстычнасцю думкі, лаканічнасцю формы — вершы «І пішацца гісторыя крывёй» і «Смяротны прысуд».

У жанравых адносінах непасрэдна ў гады вайны ў балгарскай партызанскай паэзіі пераважаў лірычна-публіцыстычны або сюжэтны верш, зрэдку сустракалася балада. Эпічнай партызанскай паэмы тады не паявілася (заўважым, да слова, што жанравая характарыстыка беларускай партызанскай паэзіі намнога багацейшая — у нас асабліва значнае месца займаюць менавіта паэмы і балады). У пасляваенны час антыфашысцкая і партызанская паэма ў балгарскай літаратуры — не рэдкасць. Асабліва ж часта звяртаюцца паэты да жанру балады. Незвычайныя, вострадраматычныя і нават трагічныя эпізоды барацьбы натуральна «просяцца» ў распараджэнне гэтага жанру, спецыфіка якога вельмі прыдатная для паэтычнага ўвасаблення менавіта такога «жыццёвага матэрыялу». Балада якраз і патрабуе акцэнтаваць увагу на незвычайным, высокім, гераічным, падкрэсліць выключнасць моманту або сітуацыі і праз гэта даць вобраз героя і яго часу ў вялікай паэтычнай скандэнсаванасці — як буйнае мастацкае абагульненне.

Апрача тых балад і вершаў баладнага характару, якія мы ўжо разгледзелі («Балада пра камуніста» і «Любоў» В. Андрэева, «Добры вучань» В. Ханчава), хочацца спыніцца і яшчэ на некаторых творах гэтага жанру. Строга вытрыманай у жанравых адносінах і вельмі партызанскай па зместу здаецца нам «Балада пра чалавека» таго ж В. Ханчава. Смяртэльна паранены партызан паўзе па снезе, на лютым марозе, адзін — толькі дрэвы над галавой. Заснежаны лес гаворыць яму: дарэмна ты выбіваешся з апошніх сіл, становішча тваё безнадзейнае, вунь нават дзікі голуб, скаваны холадам, мёртвы зваліўся долу. І тады «спыніўся чалавек, і голуба ўзяў, і прытуліў да раны, і голуб, адагрэты цяплом крыві, у запазусе страпянуўся ціха, ударыў крыламі і паляцеў — туды, куды не дасягне ён». Такі чалавек — да апошняга дыхання ён застаецца самім сабой, і паміраючы сам — ратуе ад смерці жывое стварэнне, ратуе жыццё і веру ў Чалавека.

Вельмі цікавая паэтычная фактура балады Паўла Мацева «Таварыш капітан». Малодшага камандзіра, камуніста, які вёў сярод курсантаў афіцэрскай школы антыфашысцкую прапаганду — вядуць на расстрэл. І вядуць яго — пад камандай генерала — хлопцы ягонага ж узвода, якіх ён вучыў страляць...

Грымнуў залп.
Але стаіш ты, П'ер.
Залп яшчэ.
Ні куляй не працяты.
Генерал зароў, як дзікі звер:
— Хто стральбе вас абучаў, шчаняты?
— Пане генерал,
ніяк не ўлучым...
І тады змахнуў ты пасмачку з ілба:
— Хлопцы,
хіба мной вы так абучаны?
Што гэта ў вас сёння за стральба?
Слухай маю каманду:
— Па сэрцу брата, агонь!..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x