Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мацеў не назваў гэты твор баладай і строгай баладнай формы яму не надаў. Але пакладзены ў аснову эпізод — расстрэл камандзіра яго таварышамі па ўласнай яго камандзе — сам па сабе эпізод высокага эпічнага гучання і вельмі ўдзячны матэрыял для класічнай балады або для разгорнутай сюжэтнай паэмы.

Цяпер мне хочацца звярнуць увагу чытача на адну характэрную асаблівасць партызанскай і ўвогуле ўсёй антыфашысцкай паэзіі нашых балгарскіх сяброў. У гэтай паэзіі вельмі многа твораў — непараўнана больш, чым у нас! — прысвечана памяці канкрэтных людзей: не толькі выдатных усенародна вядомых герояў, але і зусім звычайных, радавых удзельнікаў барацьбы. Напрыклад, толькі што разгледжаны твор П. Мацева прысвечаны памяці Пятра Ангелава — П'ера, фельдфебеля афіцэрскай школы, які пасмяротна быў падвышаны ў чын капітана (таму і «Таварыш капітан»). Верш Дз. Мятодзіева «Калі мы паміралі маладыя» мае прысвячэнне: «Светлай памяці Спаса Начава, маіх сяброў-рэмсістаў з сяла Лісічава Пазарджыкскай акругі». Д. Овадзія свой верш «Мілая красуня квартала» прысвяціў памяці Зелмы Дэкала (Златкі), якая загінула ў партызанах вясною 1944 года. Верш Д. Жоцева «Малалетні» прысвечаны памяці рэмсіста Пятра Кіракава. Ст. Паптонеў свой верш «Лілія — назва кветкі» прысвяціў памяці беларускай партызанкі, балгаркі Ліліі Караотаянавай. І гэтак далей, і гэтак далей — можна прывесці яшчэ дзесяткі, а то і сотні падобных прыкладаў. Асаблівасць гэтая вынікае з гістарычна замацаваных традыцый. У Балгарыі, як, можа, нідзе, моцны культ нацыянальных герояў, а кожны, хто аддаў жыццё за Радзіму — вялікі подзвіг ён зрабіў ці малы — герой. З даўніх часоў ушанаванне памяці такіх людзей лічылася свяшчэнным абавязкам усіх жывых. Кожнае такое імя стараліся ўвекавечыць. У нашай літаратуры мы таксама знойдзем паэтычныя творы, прысвечаныя памяці канкрэтных людзей — герояў Вялікай Айчыннай вайны. Але масавай гэта з'ява не стала. Таму што ў нас гісторыя — свая і традыцыі — свае. Калі ў адной вайне гінуць не тысячы, і нават не сотні тысяч, а мільёны — паспрабуй увекавечыць імя кожнага! У сённяшняй нашай літаратуры бадай што пяма паэта, у якога б за гады вайны не загінулі блізкія крэўныя, сваякі, суседзі, сябры і таварышы, аднавяскоўцы... Каго з іх выбіраць для ўшанавання? Каму прысвячаць вершы? Мільёны ахвяр — мільёны вартых памяці.

Такога гісторыя сусветнай літаратуры яшчэ ніколі не ведала, у такім становішчы яшчэ не апынаўся нідзе і ніколі ніводзін паэт!..

Балгарская класічная літаратура дала чалавецтву бліскучыя ўзоры нацыянальнай сатыры, у тым ліку — і ў жанрах паэтычных. Менавіта на гэтыя традыцыі і абапіраліся ў сваёй творчасці тыя паэты-антыфашысты, якія, змагаючыся палымяным лірыка-публіцыстычным словам, у той жа час умела карысталіся і надзейнай зброяй смеху. Да сатырычных жанраў звярталіся ў гады вайны паэты Анг. Тодараў, Н. Хрэлкаў, К. Вылкаў, асабліва ж актыўна дзейнічаў на гэтым плацдарме адзін з буйнейшых балгарскіх паэтаў-сатырыкаў і байкапісцаў Хрыста Радзеўскі (цяпер — народны дзеяч культуры НРБ, Герой Сацыялістычнай Працы). Напісаныя ім у 1941-1944 гадах сатырычныя вершы, байкі і вершаваныя фельетоны з'едліва высмейвалі дэспатызм манарха-фашысцкага ўраду («Дэмакратычны цар»), здраднікаў-калабарацыяністаў («Старанны сабака», «Летуценне»), мяшчанства і абыватальшчыну як сацыяльна-псіхалагічную глебу здрадніцтва («Вялікодныя парады», «Мядзянка», «Выхаваны чалавек»), легкадумнасць і балбатлівасць, якія шкодзілі канспіратыўнай, падпольнай барацьбе («Балбатун»), Іронія і сарказм — найбольш частыя ў яго творах сродкі сатырычнага асмяяння. Вось урывак з байкі Хр. Радзеўскага «Старанны сабака»:

Як толькі хто крочыў падворкам да хаты —
ураз паяўляўся сабака касматы:
галодны, паршывы,
ікласты, куслівы.
Як сам гаспадар, ён рычаў на любога,
і ляскаў зубамі, і гнаў ад парога.
У злосці шалёнай насіўся ля дому,
ні разу не даўшы праходу нікому.
То кінецца прытка
і ўчэпіцца ў лытку,
То бруднаю, псінай
апырскае слінай...
— Ты што так стараешся? — нехта спытаўся.—
Чаго ты ўсё брэшаш?
Ты ж гаўкалам стаўся!..
І злосны сабака адгыркнуўся тут жа:
— Такая ўжо служба!
Такая ўжо служба!

Перш чым закончыць гэту размову, мне хочацца засведчыць, што тэма падпольнай і партызанскай барацьбы вельмі часта становіцца крыніцай творчага натхнення для паэтаў новых пакаленняў, якія або бачылі вайну дзіцячымі вачыма, або не помняць яе зусім. Гэта паэты, якія выраслі і сфарміраваліся пры новым сацыялістычным ладзе і якія свята прынялі з рук старэйшых — былых партызан і падпольшчыкаў — дарагую эстафету — вернасць высокім ідэалам гераічнага ў жыцці і ў паэзіі. Можна было б прывесці мноства прыкладаў, як паэты новай генерацыі шукаюць сваё мастацкае вырашэнне традыцыйнай тэмы, але я спынюся толькі на трох. У Эўціма Эўцімава ёсць балада «Вяселле Антона», прысвечаная памяці аднаго з кіраўнікоў камуністычнага падполля Антона Папова. У аснову твора пакладзены сапраўдны факт: перад самым расстрэлам, у турэмнай камеры, Антон Папоў уступіў у грамадзянскі шлюб са сваёй нявестай. Эўцімаў знайшоў вельмі выразныя мастацкія дэталі і дакладныя словы, каб стварыць псіхалагічна праўдзівы малюнак гэтага незвычайнага, страшнага вяселля. Сваццяй на вяселлі Антона — смерць: а заместа жмені святочных цукерак, яна сыпане кулямі, замест мельнікскага чырвонага віна, яна напоўніць чашы кроўю героя. «Каля цябе — нявеста і ўдава, ты — побач з ёй, жывы і мёртвы. Цалуй жа сваю журботную птушку. І маці. І заўтрашні дзень».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x