Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Балгарыі 1941-1944 гадоў паэты большасцю сваёй жылі ў гарадах, а не ў партызанскіх зонах. У гарадах станавіліся ўдзельнікамі Супраціўлення і многія з тых, што пачнуць свой творчы шлях пасля перамогі над фашызмам. Таму не дзіўна, што ў балгарскай паэзіі як ваеннага, так і — асабліва — пасляваеннага перыяду вельмі шырока адлюстравана барацьба патрыётаў-антыфашыстаў у тыпова гарадскіх умовах.

Агульны настрой і эмацыянальны лад балгарскай паэзіі Супраціўлення хораша выяўлены ў вершы «Перадсмяротнае» Ніколы Вапцарава — аднаго з буйнейшых паэтаў у маштабах усёй тагачаснай Еўропы. Верш быў напісаны за некалькі гадзін да смерці, у Сафійскай турме.

Бязлітаснае мы вядзём змаганне.
Эпічнае,— калі сказаць высока.
Загіну я — другі на змену стане,—
І што тут значыць нейкая асоба!
Расстрэл, і за расстрэлам — чэрві.
Усё лагічна: смерць і жвір магільны.
Ды ў буру зноў табе паслужым верна,
Народзе мой, бо так цябе любілі мы! [ 41 41 Усе балгарскія вершы дадзены ў перакладах аўтара артыкула. ]

Вялікай прагай адкрытага бою, дзе — «заляскацяць шалёна кулямёты» — прасякнуты верш Весяліна Андрэева «Перад бурай», напісаны ім у Сафійскім падполлі летам 1943 года.

Я знаю — кожны і цяпер герой,
на варце ў гэтай цішыні спякотнай.
Але душа мая ірвецца ў бой —
там на ўсе грудзі дышацца свабодна!..

Многія вершы перыяду Супраціўлення прысвечаны мужнасці і стойкасці патрыётаў-падпольшчыкаў, якія апынуліся ў фашысцкай няволі. У маі 1944 года паэт Ал. Гераў, знаходзячыся ў ваеннай турме, піша выдатны верш «Свабода», які заканчваецца такімі радкамі:

Рукі нашы ад гневу дрыжаць і шукаюць нож.
Нашы зубы яшчэ дабяруцца да вашых глотак, панове,
І чорная ваша кроў апырскае
Цынічны твар веку.
Няхай сабе я і стаю перад безданню...
Бляск урачысты ззяе ў маіх вачах,
А вусны мае шэпчуць:
— О, свабода, мілая свабода,
Ты ўжо так блізка!

Верш Герава цікавы і тым, што шчасце вызвалення і выратавання ад смерці яго лірычны герой бачыць у пераможным наступе Савецкай Арміі, якая ўлад не за гарамі — менавіта так трэба разумець два апошнія радкі. Матыў гэты, які аб'ядноўвае і пачуццё пралетарскай салідарнасці, і пачуццё шчырай удзячнасці «братушкам», і глыбокую веру ў перамогу вялікай краіны сацыялізму над ворагам, вельмі характэрны для балгарскай паэзіі перыяду другой сусветнай вайны. Можна было б прывесці безліч прыкладаў, але тут мы пакуль абмяжуемся адным — на наш погляд, асабліва паказальным. У суровым і грозным снежні сорак першага, калі Савецкая Армія разграміла гітлераўскую армаду пад Масквой, 19-гадовы паэт-рэмсіст [ 42 42 Рэмсіст — ад РМС — член Саюза рабочай моладзі (так называўся балгарскі камсамол да 1944 года). ]Дзімітр Методзіеў піша верш «Навіны», лірычны герой якога (ён жа — аўтар) толькі што пачуў па радыё — у падполлі — голас чырвонай сталіцы.

Гэты голас на хвалі знаёмай,
даляцеўшы і ў родны мой край,
нібы ў засуху дождж, хлынуў сёння —
і ў душы запраменіўся май.
Пад нагамі пяюць тратуары,
кроў у скроні ад радасці б'е.
Дарагія браты і другары,
вашу сілу адчуў я ў сабо!

Духам высокай Вапцараўскай самаахвярнасці ў імя перамогі над фашызмам прасякнуты верш Івана Пейчава «Сцяна» (напісаны ў 1943 годзе). Паэт сцвярджае думку, што сапраўдны рост чалавека — яго духоўная і маральная вартасць — вымяраецца і пазнаецца ў барацьбе. Герой твора — астрожнік — успамінае родны дом і сцяну, на якой. калісьці засечкамі штогод адзначалі рост сына. «А цяпер ты ступаеш да іншай сцяны. На ёй, закапцелай, чорнай, стрэльбамі вымяраюць твой рост — высокі да зорак». Рост, вышынёю да зорак,— тое, пра што многа пазней будзе гаварыць у сваёй кнізе «Чалавек» Э. Межэлайціс... Адчуваючы, як «з апухлых параненых ног пераліваецца ў сцюдзёную зямлю цяпло» (заўважце: не холад зямлі — смерць — адчувае герой, а — як цяпло яго крыві, яго сэрца перадаецца роднаму долу!), вязень выказвае ўпэўненасць:

Рухне сцяна —
яна замалая для чалавечага росту,
і чырвоная кроў
на падрапаным цэменце і на каменнях
стане надзеяй і сцягам!

Надзвычай характэрны для паэзіі Пейчава матыў і вобраз, да якіх ён будзе вяртацца і праз дзесяць і праз дваццаць пяць гадоў («Помні той горад у шызым асеннім мораку, што нічым не нагадвае кастрычнік, апрача як крывёй на плошчах маладосці нашай» — з верша, напісанага ў канцы 60-х).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x