Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перавёўшы казку, міф у рэальны план, паэт дасягнуў мастацкага эфекту незвычайнай сілы ўражання. Самадзіву забілі п'яныя дзікуны — як браканьеры касулю ці лань лясную, як бандыты-гвалтаўнікі — самотную дзяўчыну ў дарозе! Ад усведамлення гэтага факта ўсё ў нас у душы пратэстуе. Ды гэта ж немагчыма, каб самадзіва была загублена! Каб была загублена, знішчана жывая краса прыроды, каб была загублена паэзія казкі і песні!.. І мы пачынаем з большай, чым дагэтуль, трывогай думаць пра такія актуальныя праблемы сучаснасці, як адносіны чалавека да акаляючага асяроддзя і — да духоўнай спадчыны народа, да фальклору...

Усё, як бачым, залежыць ад арыгінальнасці паэтычнай задумы і ступені творчага асваення звыклых, устойлівых фальклорных атрыбутаў. Паэт Іван Бурын апублікаваў у часопісе «Пламък» (1975, № 11) падборку вершаў, сярод якіх — «Две гугутки гугукат в клонака» («Голуб з галубкай буркочуць у голлі») і «Здравец» («Герань»). Першы з іх — варыяцыя на вельмі пашыраную ў фальклоры розных народаў тэму голуба і галубкі, любоўнага мілавання гэтай неразлучнай пары закаханых. Хоць у вершы ўказваецца на «душны жнівеньскі адпаўднёвік» і прысутнічае лірычнае «я» — твору ўсё-такі не хапае самастойнага паэтычнага адкрыцця, варыяцыя не дабаўляе нічога новага да зместу вядомага вобраза. Творчага пераасэнсавання ці абнаўлення традыцыйнай сімволікі не адбылося. У другім вершы ёсць і эпіграф з народнай песні пра герань, і некаторыя радкі выглядаюць яўнымі фальклорнымі цытатамі («а герань — зіму і лета ўсё зялёная, усё зялёная, лесе, усё крывавая»),— тым не менш твор мае самастойны паэтычны змест: гэта яркі сюжэтны малюнак з жыцця прыроды.

У прамой залежнасці ад паслаблення сувязі з народна-фальклорнымі асновамі знаходзіцца, на нашу думку, і разбурэнне формы і сучаснага лірычнага верша, якое ўжо доўгі час назіраецца ў некаторых славянскіх літаратурах. Расхістанне рытміка-інтанацыйнай і кампазіцыйнай арганізацыі верша апошняму ніяк не пайшло на карысць. Слушна гаворыць пра гэта славенскі паэт Я. Менарт: «Упарадкаванае пісьмо (рытм, страфа, рыфма і г. д.) авангардысцкаму крытыку здаецца старамодным хламам. (...) Думаю, аднак, што добрага верша без добрай формы не бывае. Таму ні «верш у прозе», ні «рытмізаваная проза», ні вершаванымі радкамі друкаваная проза для мяне не паэзія» [ 35 35 Prstr in cas, 1973, № 1—2, с. 44. ]. Адной з важных аб'ектыўных прычын, чаму не трэба культываваць у славянскай паэзіі верлібр, Я. Менарт лічыць асаблівасці развіцця нацыянальнай мовы. «Думаю, што ў сваім перабольшаным страху перад культурным адставаннем мы не павінны слепа раўняцца на паэзію, створаную ў іншых асяроддзях і ў іншых мовах, якія маюць за сабой ужо тысячагоддзі вершаванай творчасці. Можа, для іх і патрэбна было спрасціць жанравыя і моўныя формы, што ад празмерна доўгага ўжытку магчыма залішне знасіліся ці акасцянелі. (...). У нашай мове... у параўнанні з тымі другімі было напісана так нядбайна мала паэзіі, што яе фармальныя магчымасці з увагі на «зношанасць» практычна невымерныя» [ 36 36 Там жа, с. 44-45. ].

Думаецца, што гэта меркаванне справядлівае і ў стасунку да мовы і паэзіі іншых славянскіх народаў. Ва ўсякім разе, цікава і паказальна, што нават у такой моцна развітай паэзіі, як руская, верлібр на сучасным этапе што называецца «не прайшоў». Модай не зрабіўся. Адзінкавыя спробы (напрыклад, у Ул. Салавухіна) так і засталіся спробамі. Няма сумнення, што памагла ўратаваць самабытную цудоўную рускую паэзію ад гэтага апрасцення і нівеліроўкі, апрача ўсяго іншага, і яе вернасць традыцыям, яе спрадвечная народна-песенная прырода. Не прышчапіўся празаізаваны свабодны верш і ў беларускай паэзіі — па тых жа, думаю, прычынах, што і ў рускай (фактычна адзін Максім Танк паслядоўна звяртаецца да гэтай «бясформеннай» формы, яго верлібры — гэта экспромты яркага парадаксальна-афарыстычнага мыслення, якія менавіта так і ўспрымаюцца). Больш значнае пашырэнне набыў у 60-70-я гады верлібр у Балгарыі. Спрыяла гэтаму і тая акалічнасць, што з тэарэтычнымі платформамі ў яго падтрымку выступілі некаторыя вядомыя паэты. Паварот да верлібра быў абвешчаны рухам да нацыянальных вытокаў балгарскага верша, да яго сапраўднай, уласна балгарскай, мастацкай прыроды. Так, Ул. Башаў сцвярджаў, што гэтак званы «класічны верш» — «зусім нядаўняя з'ява ў балгарскай літаратуры. Ён не з'яўляецца прадуктам балгарскай мовы і балгарскай псіхікі. Ён прыйшоў звонку. Ён абавязкова адыдзе. І каб не давялося зноў купляць усё на чужыне, добра было б нам узяцца за распрацоўку ўласнай гаспадаркі — фальклору» [ 37 37 Септември, 1964, № 7, с. 36. ].

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x