Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разам з тым у сучаснай балгарскай паэзіі ёсць самабытныя і моцныя таленты, плён якіх нясе на сабе знакі прычашчэння да фальклорных крыніц больш выразныя, відочныя. Гэта, напрыклад, такія паэты, як Георгі Джагараў, Слаў Хр. Караславаў, Эўцім Эўцімаў, Анастас Стаянаў, Іван Дзінкаў і інш. У сваёй творчасці яны досыць часта звяртаюцца ці да матываў і вобразаў нацыянальнага фальклору, ці да прыёму мастацкага адлюстравання, рытмаў і інтанацый фальклорнага паходжання, ці да народна-паэтычнай фразеалогіі і лексікі. Дарэчы, варта зазначыць, што творчая ўвага гэтых паэтаў у ідэйна-тэматычным плане сканцэнтравана пераважна на патрыятычна-нацыянальных і гісторыка-рэвалюцыйных матывах, а гэта ўжо дае права на пастаноўку іншага, новага пытання: ці выпадковая такая залежнасць паміж асаблівасцю зместу і асаблівасцю мастацкай формы?

Сярод тых, хто паспяхова «прайшоў» эстэтычную школу нацыянальнага фальклору — вядомы паэт і празаік Слаў Хр. Караславаў. Вось сведчанні трох сучасных даследчыкаў ягонай творчасці. Ст Калараў: «Ён узгадаваны дзедаўскімі гайдуцкімі песнямі», «балгарскія карані паэта неразрыўна трывалыя, гайдуцкая закваска яго духу мае сілу запавета» [ 25 25 Литературен фронт, 1977, 18 жн. ]. В. Колеўскі: традыцыі бацькоў і дзядоў «паэт успрымае як сваю найвялікшую спадчыну», «святою святых для яго застаецца маральная ацэнка працоўнага народа» [ 26 26 Пламък, 1976, № 3, с. 109. ]. Г. Грыгораў: «Паэзія Слава Хр. Караславава чэрпае жыццёвыя сокі з яго здаровага балгарскага пачуцця, з яго чыстых патрыятычных памкненняў, з яго адкрытай любові да зямнога, чалавечага, народнага» [ 27 27 Септември, 1975, № 1, с. 154. ].

Бадай што ні ў кога з сучасных балгарскіх паэтаў лірычны герой не вяртаецца так часта ў свет вясковага дзяцінства, як у Сл. Хр. Караславава. Але ж гэты свет не існаваў без старажытных народных звычаяў і абрадаў, без гайды і харо, без песень і казак, легенд і паданняў. «У гарадах жыву, а па простай песні сумую»,— прызнаецца паэт у адным вершы,— «матыў дуды дрэмле ў маіх грудзях»,— дапаўняе сваё прызнанне ў другім. Больш таго: ён упэўнены, што ў і сэрцах дзяцей, новых пакаленняў, жыве гэтакая ж вернасць духоўнай спадчыне продкаў — вернасць вытокам патрыятычнага балгарскага духу: «Ва ўсмешках нашых дзяцей гучыць голас медных кавалаў» [ 28 28 Кавал — балгарскі нацыянальны музычны інструмент у выглядзе разборнай дудкі з трох частак; поруч з гайдай — сімвал народнай музыкі і мастацтва. ]. Спеў кавала, па слушнаму сцверджанню таго ж В. Колеўскага, і сёння застаецца «асноўным матывам» у творчасці гэтага зусім не старамоднага, не архаічнага, а вельмі сучаснага, сацыяльна і палітычна заангажыраванага паэта.

Паэтыка Сл. Хр. Караславава блізкая да фальклорнай — характар параўнанняў, эпітэтаў, метафар, іншых тропаў выдае «крэўную роднасць» іх аўтара з безыменнымі творцамі народных паэтычных скарбаў. Ды і сама лексіка, і фразеалогія, і сінтаксіс выразна паказваюць на «дэмакратычнае», зямное нараджэнне паэтычнага радка, на жыццёва-народны выток натхнення.

Шчодра чэрпае з нацыянальнага фальклору таленавіты лірык Эўцім Эўцімаў. Духам гераічнага народнага і эпасу прасякнута яго кніга «Пірынскія балады». У лепшай з іх — «Вяселле Антона» — пра бясстрашнага падпольшчыка-камуніста, які перад расстрэлам, у камеры турмы, узяў шлюб са сваёй нявестай,— смерць героя, цалкам у традыцыі народных песень і галашэнняў, падаецца ў вобразе вяселля, на якім яна «заместа святочных цукерак сыпане кулямі», а замест «мелнікскага чырвонага віна» — чашы напоўніць крывёю. У баладзе «Пахаваная кашуля» скарыстаны вядомы фальклорна-песенны сюжэт: з вайны прывозяць жонцы акрываўленую кашулю мужа (у Эўцімава — кашулю сына — «з дзвюма чорнымі, крывавымі плямамі» — атрымала маці). «Балада пра Балгарыю» (з кнігі «Любоў за любоў») — творчае, арыгінальнае пераасэнсаванне пашыранага ў фальклоры розных народаў матыву: на магіле героя (гераіні) вырастае незвычайнае, дзіўнае дрэва, якое сімвалізуе несмяротнасць пачуцця або ідэі. Арэхавае дрэва на магіле батакскай дзяўчынкі, якое прарасло з арэшка, што быў у руцэ няшчаснай, калі яе загубілі чужынцы,— гэта сімвал Балгарыі, «уваскрэсленай з магілы» легендарнага Батана.

Так гераічны і трагічны лёс народа і бацькаўшчыны знаходзіць яркае мастацкае ўвасабленне ў песнях сучаснага паэта, дзякуючы разумнай апоры на багатыя фальклорныя традыцыі.

Уплыў народна-песеннай паэтыкі прыкметны і ў кнізе лірыкі Э. Эўцімава «Арліныя кругі» (1977).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x