Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Права выкарыстання фальклору ў паэзіі ў значнай меры скампраметавалі, спекулюючы на ідэі народнасці, малаздольныя вершатворцы-«стылізатары», пераймальнікі традыцыйных вусна-паэтычных форм. Па гэтай прычыне многія і чытачы і крытыкі загадзя насцярожана ставяцца да твораў, пазначаных сувяззю з фальклорам, гатовыя ўбачыць у іх прымітыў, архаіку, штосьці творча несамастойнае, банальнае і г. д. А гэта вельмі несправядліва — як у дачыненні да фальклору, так і ў дачыненні да паэзіі, калі яна — сапраўдная. Чым буйнейшы талент, тым менш у яго, як правіла, відочных элементаў фалькларызму, а галоўнае — яны «жывуць» у яго творы арганічна, як і ўсякі іншы вобраз ці слова. І наадварот — у творчасці паэтаў нязначнага, слабага таленту фалькларызм непрыемна «выпірае», успрымаецца як нацыянальная экзотыка, як штучна прычэплены арнамент, і сур'ёзнага чытача, вядома, толькі раздражняе. Справа тут, на наш погляд, у тым, што фальклорныя матывы і вобразы не прыдатныя для вонкавага ўпрыгожання, яны заўсёды нясуць у сабе глыбокі жыццёвы сэнс, змястоўную інфармацыю, мудрасць. Значыць, і паслужыць па-сапраўднаму яны могуць толькі таленту, якому падуладны вялікія ідэі народнага жыцця, які здольны ўзбагаціць і развіць паэтычныя традыцыі. Народнасць такога таленту арганічная якасць — гэтакая ж, як і яго нацыянальная своеасаблівасць.

Вядомы літаратуразнаўца акадэмік Панцялеў Зараў, характарызуючы творчасць сучаснага балгарскага паэта Хрысты Радзеўскага, піша: «У Радзеўскага ёсць нешта, што ляжыць у аснове яго асобы і напамінае лепшыя якасці нашага народнага характару. (...) Ён народны не столькі дзякуючы стракатаму фальклорнаму ўбору паэтычнага слова, колькі дзякуючы сваёй пазіцыі барацьбіта, мужнага партыйнага паэта» [ 21 21 Зарев П. Панорама болгарской литературы. М., 1976, т. 2, с. 278. ].

Сказанае П. Заравым пра Хр. Радзеўскага можна цалкам прьшласці і да творчага характару многіх-многіх іншых сучасных паэтаў, і не толькі балгарскіх. Што ж датычыць стракатага фальклорнага ўбору — дык яно можа быць адзнакай псеўданароднасці і павярхоўнага знаёмства з вуснапаэтычнай творчасцю працоўных. Глыбока ўжыцца ў фальклор — значыць, спасцігнуць і зрабіць сваім народнае светаўспрыманне і светаразуменне, народную філасофію і мараль. Толькі калі ёсць гэта — тады і выкарыстанне фальклорных вобразаў ці матываў можа прынесці вялікі плён. Засваенне скарбаў фальклору паэтамі сапраўднымі, глыбокімі не зводзіць апошніх на ўзровень калектыўнага «фальклорнага» мыслення, г. зн. не забівае іх творчай асабовасці, а наадварот — дапамагае яе выяўленню.

Абапірацца на нацыянальны фальклор — значыць, абапірацца на духоўную гісторыю народа. А чаго варта паэзія без такой апоры, без карэння ў мінулым, у той духоўнай і культурнай глебе, што ўтвараецца, як і глеба на паверхні зямлі, стагоддзямі? Адчуванне «каранёў», сувязі з роднай зямлёю жывіць у душы сённяшняга балгарскага паэта, па-першае, яго патрыятычны настрой, ахоўны ў дачыненні да скарбаў нацыянальнай культуры, а па-другое,— яго пратэст супроць абязлічвання, касмапалітызму і абстракцыянізму ў мастацтве, супроць «творчасці» антыгуманнай, чужой і варожай чалавеку працы. Яго свядомая вернасць «вытокам» грунтуецца на перакананні, што гэта не звужае і не можа звужаць агульначалавечага зместу паэзіі.

Знакамітая Элісавета Баграна, выступаючы ў Сафіі на Трэцяй нацыянальнай канферэнцыі маладых літаратурных творцаў, звярнулася да маладой змены з такім характэрным пажаданнем: «Калі я выходзіла ў дарогу, мая маці блаславіла мяне сцяблінкай «здравеца» (герані) — гэтай нашай лясной кветкі, самай любімай у народзе і ўслаўленай у нашай народнай творчасці, як нідзе больш, якая сімвалізуе жыццёвую сілу, здароўе, свежасць. Так і я цяпер, як мая маці і як усе балгарскія маці калісьці, праводзячы вас у цяжкую і стромкую дарогу творчасці, падношу вам сваё пажаданне як маленькую сцяблінку «здравеца». Каб былі здаровыя, каб мелі, як «здравец», моцныя карані ў нашай балгарскай глебе!» [ 22 22 Литературен фронт, 1977, 15 снеж. ]

Так разумеюць сваю сувязь з духоўнай нацыянальнай глебай усе найбольш таленавітыя майстры паэтычнага слова ў Балгарыі.

На наш погляд, сітуацыя «лірыка і фальклор» у Балгарыі ў цэлым блізка нагадвае сітуацыю беларускую: вернасць народна-фальклорным вытокам, натуральнае кантактаванне з жывымі ўзорамі вуснапаэтычнай скарбніцы, відочная цяга да трапнага, вобразнага народнага слова і свабоднае, упэўненае абыходжанне з ім,— усё гэта характарызуе і творчасць лепшых сучасных лірыкаў балгарскіх.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x