Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі вучыцца я пайшоў,
дазнаўся: колькі ёсць людцоў,
што пот ліюць і б'юцца ў кроў
за скібку хлеба!
Як на жыццё мудрэй зірнуў —
не раз свой сцяг прад ім згарнуў,
шмат крыўды моўчкі праглынуў
за скібку хлеба.
А на пліце каменесек
нарэшце выб'е: чалавек,
што тут ляжыць, змагаўся век
за скібку хлеба [ 15 15 Маці мая, Славенія, Мн., 1976, с. 122. ]

Кожная страфа верша заканчваецца рэфрэнам «За скібку хлеба». Рытмізаванае ім развіццё лірычнага сюжэта выяўляе гуманную ідэю твора дакладна і ясна. І канечне ж, мы выразна адчуваем у мастацкай структуры верша песенны элемент — перш за ўсё ў паўторы.

Паэт Мацяж Ханжэк у вершы «***Сонца...» таксама карыстаецца прыёмам таўталогіі. Пададзім яго пачатак — з захаваннем аўтарскага правапісу:

Сонца

свеціць сонца

за ўзгоркам свеціць сонца

сёння сонца свеціць за ўзгоркам

прыемна сёння свеціць сонца за ўзгоркам

гэтак прыемна свеціць сёння за ўзгоркам сонца

прыяцель за ўзгоркам свеціць сонца сёння гэтак прыемна

зрэдку сёння свеціць сонца за ўзгоркам гэтак прыемна прыяцель

праўда зрэдку свеціць сонца за ўзгоркам сёння гэтак прыемна прыяцель,

толькі сёння праўда зрэдку свеціць сонца за ўзгоркам гэтак прыемна прыяцель [ 16 16 Besedila slvenskeqa iezika, 1975, с. 270. ].

І далей яшчэ на паўстаронкі цягнуцца ўсё даўжэйшыя радкі — з адвольным перамаўленнем адных і тых жа слоў і з дабаўленнем аднаго новага ў кожным наступным, каб у выніку, заместа твора паэзіі, стаць пазбаўленай зместу і сэнсу галаваломкай, што ў лепшым выпадку можа сысці за мудрагелістае практыкаванне па мове. Гэта і ёсць узор так званай паэзіі «закрытай структуры», якая, па сутнасці, зводзіцца да эксперыментаў над словам, узятым у яго самагодным значэнні. Ні да якіх вытокаў народнасці праз падобныя вершаваныя рэбусы, вядома ж, не дабрацца!..

* * *

Фальклор — паняцце незвычайна змястоўнае, шматграннае, гэта не толькі паэзія ў прамым сэнсе слова, гэта і народная філасофія, і мараль, і абрад, і звычай, і павер'е, і старажытны міф. Вось у апошні час паэты і пісьменнікі ў пошуках новых форм пачалі ўсё часцей звяртацца да міфалогіі. Аказваецца, і гэта — самая старажытная ідэйна-мастацкая спадчына — можа выдатна паслужыць сучаснай, востраактуальнай літаратуры.

Цяпер пра выкарыстанне міфаў, пра міфалагізацыю літаратуры гаворыцца вельмі многа — і ў нас, і яшчэ больш за мяжой. Гавораць пра працэс «рэміфалагізацыі». Цікавая ў гэтых адносінах кніга фалькларыста Е. М. Меляцінскага «Паэтыка міфа». На думку яе аўтара, міфалагізм выступае ў сучаснай літаратуры «як вобразнае ўвасабленне інтэлектуальнага пачатку, спосаб філасофска-паэтычнай тыпізацыі жыцця або сродак яе парабалічнага адлюстравання. Ён можа служыць і прыкметай мадэрнізму» [ 17 17 Мелетинский Е. М. Поэтика мифа, М., 1977, с. 371. ]. (У лацінаамерыканскіх і афрыканскіх паэтаў і пісьменнікаў ён выкарыстоўваецца ў імя «захавання і адраджэння нацыянальных форм мыслі і творчасці» [ 18 18 Там жа. ].) Да міфалагічных сюжэтаў і матываў звяртаюцца ўсё часцей пісьменнікі нашай краіны. Возьмем таго ж Чынгіза Айтматава. Апошняя яго аповесць «Пегий пес, бегущий краем моря» — міфалагізаваны твор, які, аднак, ставіць актуальныя маральныя пытанні. Асабліва ж яркі прыклад выкарыстання старажытнага нацыянальнага міфа — аповесць гэтага ж аўтара «Белы параход». Айтматаў увёў у аповесць міфалагічную легенду пра Маці-Рагатую Аленіху, прарадзіцельніцу кіргізскага народа. Гэта легенда прысутнічае ў аповесці ўвесь час — жыве ў памяці старога Мамуна і шафёра Кулубека і моцна захапіла свядомасць маленькага хлопчыка, унука Мамуна. Легенда па-іншаму асвятляе ўвесь твор. Уявім сабе, што ў аповесці не Маці-Рагатая Аленіха, а проста аленіха, ні з якой легендай не звязаная, дзікая жывёліна. І што хцівы, страшны цынік Аразкул, зяць Мамуна, загадаў забіць звычайнага аленя. Хлопчык бачыць, як тапор размазжыў прыгожую галаву Маці-Рагатай Аленіхі — і яго дзіцячая псіхіка гэтага не можа ні зразумець, ні адолець. На яго вачах забілі Казку, Легенду, Мару, забілі Ідэю і Веру, без чаго не можа жыць чалавек. Бо Маці-Рагатая Аленіха — гэта прарадзіцельніца кіргізаў, гэта — сімвал роду, і разам з тым — сімвал роднай зямлі, яе прыгажосці. Таму яе забойства для хлопчыка — гэта страшная, непапраўная трагедыя. Таму і аповесць набывае трагедыйнае гучанне і вельмі глыбокі, актуальны сэнс. Вось вам і старажытны міф у сучаснай творчасці! Вельмі добра адказаў на пытанне, чаму ён звярнуўся да міфалагічнай легенды, сам Ч. Айтматаў: «Мяне прываблівае да міфалогіі і народнай эпікі філасофія дабра і зла, выражаная ў сітуацыях і характарах, якія вытрымалі выпрабаванне часам». І далей — пра актуальнасць скарыстанай ім легенды: «У тыя часы чалавек разглядаў прыроду не як сваю ўласнасць, але як агромністае цэлае, часткай якога ён быў сам. Аднаўленне такіх адносін да прыроды (на новай аснове) з'яўляецца цяпер адным з самых важных клопатаў чалавека, навучанага тым, што прымяненне сілы супроць прыроды — гэта прымяненне сілы супроць самога сябе» [ 19 19 Svjet literature, 1972, № 3, с. 139—140. ]. Айтматаў узяў міф як ключ да вялікай сучаснай сацыяльнай і маральнай праблемы!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x