Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Або:

Кто знает? К чему ворошить этот прах?
Ведь то, что в сердца колотило,
быльем поросло на зеленых буграх
и волчьим вином забродило.
(«И мы где-то жили на этой земле»)

Глыбока і тонка адчуваць жывое народнае слова — значыць, адчуваць і разумець душу народа, значыць, чуць голас сваёй зямлі, сваёй Радзімы. І калі лірычны герой Чухонцава выгукае: «Я слышу, слышу родину свою!» — чытач верыць гэтаму.

У адным інтэрв'ю на пытанне, што значыць у паэтычнай рабоце следаваць традыцыям, Ю. Кузняцоў адказаў так: «Гэта значыць адчуваць цвёрдую глебу пад нагамі. Канечне ж, родную. Традыцыя народнасці, завешчаная нам літаратурай XIX стагоддзя, думаю, самая галоўная. Яна неперарыўна развіваецца і савецкай паэзіяй і жыццём — нашым часам...» [ 12 12 Комсомольская правда, 1977, 21 кастр. ]

Цвёрдая родная глеба — нацыянальная духоўная культура — вось на чым грунтуецца ўсё лепшае, найбольш таленавітае ў сучаснай паэзіі і рускай, і беларускай, і балгарскай, і любой іншай славянскай краіны. У сувязі з вышэйсказаным варта задумацца над тым, ці выпадкова паэты, якія не прайшлі эстэтычную і этычную школу вуснапаэтычнай творчасці, а дакладней — школу народнасці, як правіла, не становяцца глыбокімі выразнікамі свайго часу і лёсу народа? Што ім перашкаджае стаць такімі? Адсутнасць або недахоп таго, што ёсць у фальклоры: цэласнасць маральнага пачуцця, духоўнае здароўе, прастата, натуральнасць, яснасць думкі, дакладнасць слова. І наяўнасць таго, чаго ў фальклоры няма і быць не можа: эгацэнтрызм, прэтэнцыёзнасць, мітуслівасць, драбнатэм'е, вобразная вычварнасць, слоўная эквілібрыстыка і да т. н. Іх творчыя дасягненні і ўдачы — часам яркія, запамінальныя, нават бліскучыя — усё-такі прыватнага, перыферыйнага значэння, гэта — удачы на абочыне, а не на магістральным кірунку паэтычнага руху. Гэта могуць быць эфектныя паэтычныя сентэнцыі, маляўнічыя пейзажы, разумныя разважанні, дакладныя замалёўкі быту, рэльефныя партрэты, але — не лёс, не тое, пра што можна сказать словамі Пастарнака: «И тут кончается искусство и дышит почва и судьба».

Там, дзе паэзія адрываецца ад народнай духоўнай глебы, здрадлівае прынцыпам народнасці і праўдзівасці,— там перад ёю адкрываецца толькі адзін шлях — у тупік мадэрнізму. На вялікі жаль, гэтай бясспрэчнай ісцінай пагарджаюць многія сучасныя югаслаўскія паэты, асабліва — з кагорты сярэдняга і малодшага пакаленняў. Пачынаючы з 50-х гадоў і да гэтага часу сітуацыя ў югаслаўскай паэзіі застаецца складанай і супярэчлівай. Знакамітая сербская паэтэса Дэсанка Максімовіч, выказваючы сімпатыі да балгарскай паэзіі за яе грамадзянскасць і сацыяльны аптымізм, за тое, што «яна блізкая да народных хваляванняў і жаданняў», з глыбокім засмучэннем прызнаецца: «А ў нас дайшло да вядомага аддалення ад гэтых тэндэнцый, да адхіленняў у фармалізм, дэкадэнцтва і іншае». Праўда, тут жа яна дадае, што «ў самы апошні час заўважаецца працверазенне і вяртанне да баявой і рэалістычнай паэзіі, набліжэнне да жыцця народа» [ 13 13 Пламък, 1972, № 15, с. 84—85. ]. Выдатны славенскі паэт Янез Менарт — адзін з тых у сваім пакаленні, хто застаўся непахісна стаяць на пазіцыях народнасці і рэалізму,— адкрыта і гнеўна асуджае пошасць мадэрнізму ў паэзіі: «Павінен сказаць, што я ў сто разоў ахвотней буду сентыментальным гуманістам і традыцыяналістам, чым згаджуся сваё ўступленне ў «клуб геніяльных галоў» аплаціць такою, абразлівай для чалавечай годнасці, цаной. Кажучы больш проста і ясна: чымся пісаць мадэрнісцкую паэзію — я лепш пайшоў бы разносіць газеты і малако або стаў бы швейцарам у гасцініцы для сабак: больш бы сэнсу было» [ 14 14 Prstr in cas, 1973, № 1—2, с. 31. ].

Паддаўшыся ўплыву эстэтыкі і паэтыкі мадэрнізму, перш за ўсё — сюррэалізму, неаэкспрэсіянізму, «абстрактнага інтэлектуалізму», творчасць многіх югаслаўскіх лірыкаў непазбежна самаізалявалася ад шырокага, «масавага» чытача. Разлічаная на «інтэлектуалаў», а дакладней — на эстэтаў і снобаў, гурманаў ад паэзіі, яна натуральна стала культываваць ускладнены, мудрагелісты, вычварны стыль — за кошт адмаўлення ад прастаты, дакладнасці і яснасці. Зразумела, што пры такой агульнай ідэйна-эстэтычнай накіраванасці іх лірыкі, звяртанне да фальклору (калі і ёсць такое) не можа даць вялікага творчага плёну. Фалькларызм застанецца вонкавай аздобай, а то і горш таго: можа папрацаваць на заганную ідэю. Бо справа не ў фальклорным вобразе ці прыёме самім па сабе, а ў тым змесце, якому гэты вобраз або прыём служыць. Напрыклад, пашыраным у песенным фальклоры прыёмам таўталогіі (паўторам) карыстаюцца многія паэты, але як і ў імя чаго? Прывядзём урывак з верша Я. Менарта «Скібка хлеба»:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x