Сын ідзе шукаць бацьку — у белы свет, у чыстае поле, як у казках і былінах, як у песнях-баладах пра смерць салдата. І нас не бянтэжыць, што асінавы лісток дрынчыць не на асіне, а на дубе,— як не бянтэжаць падобнае ў казках. І салдат, і маці, і сын, і яго дарога да Сапун-гары, дзе ў даліне тлеюць косці «чатырохсот»,— усё тут узбуйнела да сімвалічнага, і гэты фальклорны тып абагульнення тут як нельга лепш дарэчы, бо размова ж ідзе не аб прыватным, а аб усіхным — аб лёсе народа, краіны, бо такое было не з адным, а з мільёнамі, на ўсёй роднай зямлі, па ўсёй Расіі.
За первой цепью смерть идет
И за второю смерть,
За третьей цепью смерть идет
И за четвертой смерть,
За пятой цепью смерть идет
И за шестою смерть.
А за седьмой — отец идет,
Сожжен огнем на треть.
Балада «Вяртанне» — таксама пра бацьку, пра салдата, што не прыйшоў з Вялікай Айчыннай, і таксама пра лёс народа — пра неўтаймаваны, несціханы боль мільёнаў удоў і сірот.
Шел отец, шел отец невредим
Через минное поле,
Превратился в клубящийся дым —
Ни могилы, ни боли.
Мама, мама, война не вернет...
Не гляди на дорогу.
Столб крутящейся пыли идет
Через поле к порогу.
Словно машет из пыли рука,
Светят очи живые.
Шевелятся открытки на дне сундука
Фронтовые.
Всякий раз, когда мать его ждет,—
Через поле и пашню
Столб крутящейся пыли бредет,
Одинокий и страшный.
Гэта — фальклор? Не, вядома. Гэта — сучасны і па зместу і па мастацкай структуры верш. Але без фальклорнай асновы, без ведання «страшных» казак з неверагоднымі пераўтварэннямі, міфічных паданняў і павер'яў пра мерцвякоў і здані — без усяго гэтага напэўна б яго не было. Верш уяўляе сабой мастацкі сінтэз фальклору і сучаснай паэтычнай культуры. За фальклорнай умоўнасцю — рэалістычная карціна вайны, прычым, вайны іменна нашай эпохі, а не далёкіх эпічных часоў,— вайны, у якой чалавек адразу пераўтвараецца ў «клубящийся дым — ни могилы, ни боли». А ў глыбінях зместу — адчуванне сённяшняй пагрозы вайны і пратэст сённяшняга чалавека, які не хоча, якому страшна раптам зрабіцца слупам дыму і пылу.
Цікавае і арыгінальнае пераламленне старога казачнага сюжэта ў прызме вельмі актуальнай сёння тэмы бачым мы ў вершы Ю. Кузняцова «Атомная сказка». Сучасны Іванушка, пайшоўшы, як і яго папярэднік, за стралой, узяў лягушку-царэўну.
— Пригодится на правое дело! —
Положил он лягушку в платок.
Вскрыл ей белое царское тело
И пустил электрический ток.
В долгих муках она умирала,
В каждой жилке стучали века.
И улыбка познанья играла
На счастливом лице дурака.
Пра што гэта маленькая казка-прытча? Пра небяспечную, калі хочаце — жахлівую сілу прагматызму і бездухоўнасці, пра сутыкненне ўзброенага ведамі Спажыўца і Красы, пра неабходнасць задумацца над тым, як ратаваць ад апетыту «дзелавых» Іванушкаў і Хараство, і Паэзію, і самога Чалавека.
Не, не пара здаваць у архіў фальклор, калі з яго дапамогай можна так уразліва сказаць пра самае хвалюючае і балючае для ўсяго чалавецтва! Ды такая пара і не наступіць ніколі, бо кожная эпоха будзе прачытваць яго нанава і будзе адкрываць у ім неспазнаныя духоўныя каштоўнасці.
Іначай, праз іншае, чым у Кузняцова, але гэтак жа сама трывала зраслася з народна-фальклорнай глебай таленавітая спелая лірыка А. Чухонцава. Да фальклорных вобразаў і сюжэтаў Чухонцаў звяртаецца рэдка, і паэтычны стыль яго іншы — больш канкрэтна-рэалістычны. Але ў яго кнізе паэзіі літаральна на кожнай старонцы бліскаюць, свецяцца, зіхацяць перлы народнай афарыстыкі, вобразнай і мудрай мовы людзей працы. Яго піітэт да трапнага народнага слоўца — незвычайны! Няма каго назваць у сучаснай рускай паэзіі, хто мог бы параўнацца з ім у гэтых адносінах. Прыказкі і прымаўкі, прыгаворкі, народныя параўнанні, прастамоўныя пазвы і азначэнні, устойлівыя характарыстыкі, ідыёмы і фразеалагізмы — усё гэта ўплецена ў яго ўласную мову так, што і не вылучыш, і не выкінеш, і не заменіш. Гэта яго натуральная мова — багатая, сакавітая, сапраўдная руская мова, якой наўрад ці Можна навучыцца па кніжках. Дадамо, што традыцыйныя ўстойлівыя словазвароты Чухонцаў нярэдка разбурае і перайначвае, абнаўляе структурна і семантычна, і тым самым актывізуе слова ў радку.
Не тяжко пьянство, да похмелье тяжело:
набрешут досыту, а свалят на Баркова.
Такое семя крохоборское пошло,
что за пятак себя же выпороть готово.
(«Барков»)
Читать дальше