Вернасцю духу гераічнай паэзіі, гайдуцкіх песень і легенд, вызначаецца і творчасць такіх выдатных і розных паэтаў, як Георгі Джагараў і Анастас Стаянаў. У характары лірычнага героя Джагарава ёсць вельмі многа чаго ад колішняга гайдука — бунтоўнасць і свабодалюбства, мужнасць і сяброўская вернасць, фанатычная любоў да бацькаўшчыны і апантана-бязлітасная нянавісць да яе ворагаў.
І я не сплю, о не! Стаю на варце.
Чакаю, калі ты са схову выйдзеш.
І ты нарэшце выйдзеш, чорт вазьмі!
І люты гнеў разбудзіш ува мне.
І як казалі людзі ў нас даўней:
Тады старая пушча паглядзіць,
Як косці трушчацца і пух ляціць!
(«Папярэджанне»)
Ну, чым не гайдук — гэты суровы і грозны абаронца інтарэсаў Радзімы? Гайдук самы сапраўдны, толькі — перакінуты ў сучаснасць, у наша неспакойнае, поўнае драматычных калізій, сёння.
Аналізуючы верш Г. Джагарава «Паэзія», акадэмік П. Зараў зусім справядліва зазначыў: «Нешта вельмі сучаснае і разам з тым глыбока фальклорнае гучыць у гэтых радках» [ 32 32 Зарев П. Панорама болгарской литературы. М., 1976, т. 2, с. 449.
]. Іменна глыбока фальклорнае', з акцэнтам на слове «глыбока», бо пра фальклор у гэтым творы паэта, як і ў многіх іншых, можна гаварыць толькі як пра «закваску», чаго не бачыш, але адчуваеш. Цікава, што ў сваіх разважаннях пра ідэйна-эстэтычныя вытокі лірыкі Г. Джагарава той жа П. Зараў называе разам «традыцыі Боцева і Яварава, нашай народнай песні, савецкай гераічнай паэзіі» [ 33 33 Там жа.
].
Побач — балгарская народная песня і гераічная савецкая паэзія! Як дзве крыніцы, што натуральна і проста зліваюцца ў адзін ручай. Якое знамянальнае прызнанне і заслуг савецкай паэзіі і такіх яе выдатных якасцей, як глыбокая народнасць і гераічны пафас!
Адзін са спосабаў выкарыстання традыцыйнага фальклору ў Г. Джагарава — абнаўленне старой народна-паэтычнай сімволікі, увядзенне ў сучасны ідэйна-сацыяльны кантэкст сталага фальклорнага вобраза і яго актывізацыя на ўзроўні новай творчай задачы. Так адвечны фальклорны сімвал вясны — спеў птушак — у Джагарава сімвалізуе творчы парыў маладога пакалення паэтаў, якое вельмі ўпэўнена заявіла аб сабе ва ўмовах абнаўлення культурна-грамадскай атмасферы ў краіне пасля вядомага красавіцкага (1956) пленума ЦК БКП (верш «Прадвесне»),
Паэт выразна рамантычнага складу А. Стаянаў не толькі адкрыта наследуе высокі дух гайдуцкіх песень, але і смела ўводзіць у верш народна-песенныя інтанацыі, рытмы, вобразы, моўна-выяўленчыя сродкі. Яго зборнік «Называйце мяне вечнасцю або імгненнем» (1966), па словах Я. Молхава, літаральна «спярэшчаны фальклорнымі інкрустацыямі» [ 34 34 Пламък, 1976, № 6, с. 190.
]. Гэта тым больш цікава падкрэсліць, што А. Стаянава не абвінаваціш у стылізацыі, яго лірыка ў сучаснай балгарскай літаратуры — з'ява несумненна самастойнага значэння.
Які моцны ідэйна-мастацкі эфект можа даць творчая смеласць у абыходжанні з фальклорам, сведчыць верш балгарскага паэта старэйшага пакалення Крума Ненева «Самадзіва» з нізкі «Фальклорны альбом», апублікаванай у часопісе «Пламък». (Звернем увагу на назву ўсёй нізкі!) Самадзіва (або іначай самавіла) у балгарскім фальклоры — «родная сястра» нашай усходнеславянскай русалкі. Колькі народных міфічных песень і паданняў звязаны з гэтым вобразам, колькі паэтаў — ад Боцева і да нашых дзён — уводзілі яго ў сваю лірыку, увасабляючы ў ім вечна загадкавую і неадольную сілу жаночага хараства, прывабнасці, ачаравання! І для ўсіх пакаленняў творцаў яна, самадзіва, была несмяротнай — як несмяротнае жыццё прыроды, як несмяротная песня і казка. Гэта настолькі разумелася само сабой, што і ў галаву нікому не прыходзіла, каб самадзіва ды аказалася мёртвай. І ўсё-такі яе забілі. Сёння. У наш тэхнічны, энтээраўскі век!
Там, където изворът край черквата клокочи,
с бяла риза с алей знак под лявата и пенка,
проспали я мъртва върху каменнае плочи
три пияни звяра подир кървава седенка.
Дядо, събуди гъдулката, да помечтая.
С вино да полея корените на тъгата.
Вчера вечер идва сянката и в мойта стая
и поръча да измия и кръвта и свята!..
(«Там, дзе крыніца ля царквы булькоча, у белай сарочцы з ярка-чырвонай плямкай пад левым саском распасцерлі яе мёртвую на каменных плітах тры п'яныя звяры пасля крывавай пасядзелкі. Дзедусь, разбудзі свае гуслі, каб я мог памарыць. Ды віном паліць карані свайго суму. Учора вечарам прыйшоў яе цень да мяне ў пакой і папрасіў адмыць яе кроў святую!..»)
Читать дальше