Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я сказаў: у нацыянальны характар народа. Але размова пра нацыянальны характар у літаратуры — гэта ўжо размова пра нацыянальную своеасаблівасць літаратуры,— другая важнейшая праблема, якую нельга, немагчыма разглядаць без уліку значэння і «заслуг» у гэтай справе фальклору. Не стану тут паглыбляцца ў гэту вялікую тэму, зазначу толькі, што нацыянальная самабытнасць літаратуры — гэта тое, што дае ёй права на месца пад сонцам, тое, з чым яна можа прэтэндаваць на становішча раўнапраўнага партнёра ў культурнай інтэграцыі краін і народаў. Слушна пісаў нядаўна ў «Вопросах литературы» вядомы літоўскі крытык Вітаўтас Кубілюс: «Калі ж лірыка пазбаўлена нацыянальнай самабытнасці і не пакідае свайго адбітку ў сусветнай культуры, то чаго тады варта само яе існаванне?» (№ 8, 1976, с. 25). Крытык сказаў пра лірыку, але, вядома, гэта датычыцца і ўсіх іншых родаў і жанраў літаратуры. Сапраўды, калі літаратура не будзе мець свайго аблічча, г. зн. не будзе літаратурай нацыянальнай,— чым тады яна будзе цікавая, што прынясе ў агульную мастацкую скарбніцу чалавецтва? Але што забяспечвае літаратуры гэтую нацыянальную своеасаблівасць? Бясспрэчна, перш за ўсё — праўдзівае, глыбокае і яркае адлюстраванне жыцця-быцця народа, яго гістарычнага лёсу, яго нацыянальнага характару. Ну, а каб адлюстраванне было сапраўды праўдзівым, глыбокім і яркім — гэтаму вельмі і вельмі можа паспрыяць сур'ёзнае, грунтоўнае веданне нацыянальнага фальклору, асноў народнай эстэтыкі.

А. Адамовіч, гаворачы аб народнасці прозы В. Быкава, зазначыў, што яна перш за ўсё — у народнасці створаных ім характараў, што «сам пісьменнік пра самае запаветнае гаварыць адкрыта як быццам саромеецца. І гэта ў той час, калі так модна клясціся і заклінаць словам «народнасць», «народны» [ 8 8 Літаратура і мастацтва, 1980, 4 крас. ]. Клясціся, вядома, не трэба, а калі гэта робіцца модай — то і зусім дрэнна, бо — грэшна. Але гаварыць пра гэта трэба: маўчаць і рабіць выгляд, што такой праблемы няма — нельга. У дачыненні да В. Быкава — усё правільна, ён сапраўды «не распісвае нацыянальны характар накшталт ліштвы ці перніка» (словы A. Адамовіча, у якіх ён палемічны іранізуе пад пашанай да вонкавых нацыянальных атрыбутаў). І мы разумеем — гэта давёў яшчэ паўтараста гадоў назад B. Р. Бялінскі — што народнасць літаратуры не ў распісанай ліштве. Толькі не трэба іранічна-грэбліва адкідваць і ліштву. Аднойчы на сцвярджэнне кагосьці з крытыкаў, што ў нацыянальнай паэзіі важней дух, а не літара, вядомы армянскі паэт Г. Эмін вельмі слушна адказаў: «І дух, і літара, бо дух — у літары!» Сапраўды, дух — не сам па сабе, ён выяўляецца, матэрыялізуецца ў нечым канкрэтным. Змест выяўляецца ў форме. А таму: штосьці ад духоўнасці працоўнага беларуса, ад асаблівасці яго мастацкага густу, ад нашай нацыянальнай эстэтыкі ёсць і ў ліштве. І калі сучасны беларускі пісьменнік прывядзе свайго героя ў родную вёску, то, відавочна, нашу беларускую хату з ліштвамі ён не заменіць нечым іншым — фанзай з папяровымі вокнамі ці чумам са скураным полагам замест дзвярэй.

Вось чаму, справядліва акцэнтуючы ўвагу на важнасці стварэння сапраўды народнага характару, наўрад ці мудра пры гэтым іранічна махаць рукой на тое, сярод чаго і ў штодзённым кантактаванні з чым гэты народны (нацыянальны) характар складваецца, афармляецца. Сёння адкінем як дробязь свае нацыянальныя ўзоры на ліштвах і на ганчарных вырабах, заўтра адмовімся ад нацыянальных строяў, касцюмаў — таксама, маўляў, не вялікая каштоўнасць, паслязаўтра — ад усіх нацыянальных звычаяў і традыцый... Дазволена запытацца: а дзе, на чым мы спынімся ў гэтым адмаўленні? Дзе яму будзе мяжа? Выбачайце, але калі мы рушым гэткім шляхам, то пасля спыніцца ўжо не давядзецца — дойдзем да лагічнага канца. Да поўнага самаадмаўлення. Таму спыніцца трэба цяпер — спыніцца ў здзіўленні: да чаго ж прыгожыя і самабытныя ўзоры-роспісы на беларускіх ліштвах, як добра, што яны ёсць, трэба гэта майстэрства развіваць і далей, як і ўсякае іншае нацыянальнае мастацтва, каб паказаць яго свету і паганарыцца ім перад людзьмі!..

Іншы раз, хаця і не сфармулявана, але, па сутнасці, пытанне ў нашай крытыцы ставіцца так: або — або. Або — літаратура традыцыйная, народна-фальклорная ў аснове, вясковая і, вядома ж, адсталая, або — наватарская, інтэлектуальная, гарадская і, вядома ж, перадавая. А між тым гэтак пытанне ставіць нельга. Калі мы прыгледзімся, напрыклад, да паэзіі нашых дзён, то ўбачым, што сапраўды інтэлектуальная, з багаццем жывых, актуальных думак і пачуццяў, а значыць, і сапраўды сучасная — гэта якраз творчасць паэтаў, якіх зусім не залічаюць да так званых наватараў, да абнаўленняў формы верша, яго складу і ладу. Напрыклад, у пасляваеннай рускай літаратуры я не ведаю паэтычных кніг у большай ступені інтэлектуальных, чым кнігі А. Твардоўскага. Але ж вядома, як цвёрда гэты вялікі рускі паэт трымаўся традыцый, народна-фальклорнай глебы, рускай нацыянальнай духоўнасці, вуснага народнага слова і як усё гэта дапамагала яму быць па-сапраўднаму сучасным, актуальным. Яго творы чыталі і чытаюць нават тыя, хто звычайна паэзіі не чытае. Або возьмем для прыкладу творчасць А. Пысіна: і такое традыцыйнае чатырохрадкоўе, і такія ясныя, зразумелыя тропы, і ўсе знакі прыпынку на месцы, а чытаеш — і бачыш, адчуваеш, разумееш, наколькі гэта ўсё сучаснае, адухоўленае, мудрае, як хораша яго паэзія адказвае на нашы сённяшнія трывогі і хваляванні! Так што інтэлектуальнасці і сучаснасці паэзіі, літаратуры — фальклор не перашкода і не можа быць перашкодай. Наадварот — калі, вядома, фальклор разумець так, як трэба.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x