Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Працэс адбываецца глабальны і двухкірункавы. З аднаго боку — культурная інтэграцыя, з яе непажаданымі выдаткамі — уніфікацыяй, стандартызацыяй і бездухоўнасцю. З другога боку — як процідзеянне гэтым шкодным выдаткам — рост лакальнай нацыянальнай самасвядомасці, узмацненне нацыянальна-патрыятычных настрояў. У процівагу глабальнасці і інтэграцыі набывае сілу іншая тэндэнцыя — тэндэнцыя культурнага, духоўнага самасцвярджэння народаў. На нашу думку, тут можна правесці адну такую паралель. Мы пазіраем рост чалавека як асобы, усведамленне ім сваёй чалавечай годнасці, рост павагі да сябе самога. Гэта — факт. Па меры павышэння агульнага ўзроўню культуры, адукацыі, чалавек усё больш хоча пачувацца незалежна, свабодна, быць самім сабой, а не прыдаткам ці копіяй некага, а тым больш — нечым слугою. Дык вось гэтак жа ў наш век і цэлыя народы ўздымаюцца да самаўсведамлення сваёй нацыянальнай годнасці, свайго нацыянальнага «я», паўстаюць з невядомасці, з рабства да актыўнай гістарычнай дзейнасці, да ўласнага гістарычнага жыцця. У нашай краіне сапраўдны пачатак гэтаму працэсу паклаў Вялікі Кастрычнік. За апошнія дзесяцігоддзі — не без уплыву, зразумела, вялікага прыкладу сацыялістычнага адраджэння нацый і народнасцей у СССР — адзін за адным вырываліся з ярма каланіялізму і дабіваліся нацыянальнай незалежнасці дзесяткі народаў Афрыкі і Азіі. Сёння ўжо і самыя адсталыя плямёны Цэнтральнай Афрыкі пераходзяць на ўласную пісьменнасць, ствараюць нацыянальную школу, разгортваюць культурнае будаўніцтва, паказваюць свету першыя ўзоры ўласнай прафесіянальнай мастацкай літаратуры. І канечне ж — для ўсіх гэтых маладых дзяржаў, для ўсіх гэтых младапісьменных народаў на сучасным этапе іх гістарычнага развіцця выключнае значэнне мае нацыянальны фальклор, шырэй — нацыянальная мастацкая спадчына. Яны вымушаны — калі яны хочуць свердзіць сябе і запяць «свой пачэсны пасад між народамі» (Я. Купала) — звярнуцца да ўласных вытокаў, да каранёў сваёй радаслоўнай, да ўласнага духоўнага грунту, на якім трэба будавацца, да ўласнай нацыянальнай глебы, на якой трэба сеяць і расціць плён. Але ж гэта значыць — і да фальклору, і, можа, у першую чаргу — да фальклору. Рост нацыянальнай самасвядомасці — гэта ёсць і рост гістарычнай самасвядомасці. Гэта азначае ўсведамленне сваёй прыналежнасці да народа, у якога ёсць свая гісторыя і свая культура, у тым ліку — скарбы мастацтва і паэзіі. Бо толькі такое ўсведамленне дае права заявіць: «Мы былі, мы ёсць і мы будзем». У таго, хто верыць у будучыню свайго народа, непазбежна адкрываюцца вочы на ўсё прыгожае і высокае ў яго гісторыі, жыцці і культуры, на ўсё, што можа яго ўзвысіць у вачах чалавецтва, перад светам. У тым ліку — і на фальклор, бо ў фальклоры — духоўная веліч народа, яго мастацкі геній. Народ, у якога багаты фальклор, незлічоныя скарбы паэзіі — гэта духоўна вялікі народ, у яго невычэрпныя творчыя сілы. І натуральна, што ён імкнецца гэты скарб, гэты жывы мастацкі капітал выкарыстоўваць. У прыватнасці і перш за ўсё — для развіцця прафесіянальнай мастацкай літаратуры, прафесіянальнага мастацтва.

Мы гаворым пра народы, якія нядаўна здабылі дзяржаўную незалежнасць і пачалі актыўна будаваць сваю нацыянальную культуру. Але гэты працэс павароту мастацтва і літаратуры да фальклору як да вытокаў нацыянальнай самасвядомасці народа — глабальны, ён ахоплівае бадай што ўсе краіны свету, толькі ў кожнай краіне мае свае асаблівасці і сваю ступень інтэнсіўнасці, што залежыць ад гістарычных, сацыяльных, палітычных і іншых фактараў. Цікавыя з'явы ў гэтым сэнсе назіраюцца, як нам здаецца, у шматнацыянальнай літаратуры нашай краіны. У нас ёсць гэтак званыя «младапісьменныя» літаратуры, якія ўзніклі параўнаўча нядаўна і яшчэ вельмі моцна і непасрэдна прывязаны да нацыянальнага фальклору. Некаторыя з іх яшчэ ў значнай ступені знаходзяцца на стадыі апрацоўкі нацыянальнага фальклору і яшчэ не аформіліся канчаткова ў самастойную эстэтычную сістэму. Успомнім творчасць першага прафесійнага мансійскага паэта Ювана Шасталава, у прыватнасці яго «Язычніцкую паэму» — гэта не што іншае, як вершаваны пераказ легендарных сюжэтаў. Успомнім першага пісьменніка ніўхаў Уладзіміра Сангі, які стаў вядомы сваімі апрацоўкамі ніўхскіх міфалагічных легенд і казак. Першы чукоцкі пісьменнік Юрый Рытхэу — сёння літаратар высокага прафесійнага ўзроўню. Але вось што ён піша аб сабе і сваёй творчасці: «...Сур'ёзна задумвацца аб ролі вуснай паэтычнай творчасці я стаў толькі ў пачатку свайго пісьменніцкага шляху. Калі б я ў гэты час не вывучаў гісторыю сусветнай літаратуры, не слухаў лекцыі па фальклору, эстэтыцы і іншых дысцыплінах, магчыма, я не стаў бы задумвацца аб карэннях, глыбінных вытоках, якія павінны былі жывіць маю літаратурную творчасць. А карэнні гэтыя цягнуліся іменна ў вусную народную творчасць. (...) Аповесць «Час таяння снягоў» была пранізана казкамі і легендамі, чутымі мной у дзяцінстве. Я зразумеў, што ў такой кнізе мне проста не абысціся без іх. Надумайся я ачысціць аповесць ад народнага каларыту, ад яе проста нічога б не засталося. І чым далей — тым цяжэй было мне абыходзіцца без фальклору»[ 4 4 Курьер ЮНЕСКО, 1976, № 3, с. 26. ]. Нам здаецца гэта выказванне цікавым і паказальным. Маладая літаратура павінна даць свету ўяўленне пра свой народ, паказаць яго душу і характар, яго самабытную культуру — і лепш за ўсё напачатку зрабіць гэта праз шырокае выкарыстанне фальклору.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x