Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мастацкая літаратура, Год выпуска: 1982, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]
  • Автор:
  • Издательство:
    Мастацкая літаратура
  • Жанр:
  • Год:
    1982
  • Город:
    Мастацкая літаратура
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    5 / 5. Голосов: 1
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.

Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы кажам: фальклор — гэта духоўная спадчына многіх пакаленняў, у якой — сацыяльны, маральны і эстэтычны вопыт народа, розум і талент народа. Ігнараваць фальклор — значыць адлучыць сябе ад гэтага вопыту, ад інтэлекту і мудрасці мільёнаў людзей, адлучыць сябе ад важнейшай састаўной часткі таго, што У. І. Лепін назваў сумай ведаў, якія выпрацавала чалавецтва і без засваення якіх немагчыма паспяхова будаваць камуністычнае грамадства. Ігнараваць фальклор — значыць ігнараваць гісторыю культуры свайго народа, культуру, якая была да цябе і якую ты прыйшоў развіваць далей. Здаецца, усё гэта настолькі ясна, што можна, як-то кажуць, ставіць на гэтым кропку, і ўсё — дыскуціраваць няма патрэбы. Але кропку ставіць рана. Рана! Бо яшчэ не-не ды і пачуеш голас сумнення: а ўсё-такі ці не цягне нас фальклор назад, ці не затрымлівае ён паступальны рух нашай літаратуры? Пачуеш і голас яўнай недаацэнкі фальклору як мастацкай каштоўнасці, погляд на яго як на прымітыў, і толькі.

Гэтакі погляд і такая пазіцыя не толькі памылковыя, але і шкодныя, і таму трэба рашуча ім пярэчыць. Цікавасць да фальклору, выкарыстанне яго не цягне і не можа цягнуць пісьменніка назад, не стрымлівае ў развіцці, не робіць архаічным, не перашкаджае яго наватарскім пошукам. Наадварот! Звернем увагу на відочны факт: найбольш яркія творчыя асобы, арыгінальныя, самабытныя паэты і пісьменнікі — якраз тыя, што моцна звязаны з нацыянальным фальклорам. Творчасць Мележа і Шукшына, Ахматава і Абрамава, Распуціна і Брыля, Астаф'ева і Бялова — пераканаўчае гэтаму сведчанне. Як грунтоўна абапіраецца яна на эстэтычны вопыт народа, як шчодра чэрпае з фальклору! А возьмем такіх нашых паэтаў, як Куляшоў, Танк і Панчанка: якія яны ўсе розныя, непадобныя адзін на другога!.. Затое, з другога боку, якія аднастайныя, на адзін капыл, сучасныя паэты-мадэрністы, якая уніфікаваная ў іх мова, стыль. Вось іх то ўжо адрозніць адзін ад другога цяжка, найчасцей — проста немагчыма. Пачытайце вершаваную прадукцыю некаторых прадстаўнікоў сённяшняй паэзіі польскай, югаслаўскай, чэхаславацкай — колькі нуднай аднастайнасці ў іх анемічных радках, разлічаных на дзесятак літаратурных снобаў. Гэта «паэзія» не для народа, не для шырокіх колаў грамадскасці. Дарэчы, снобы-творцы і іх апекуны-крытыкі сцвярджаюць, што паэзія менавіта такой і павінна быць, што яна не можа адрасавацца многім. Ну, што ж — вольнаму воля. Але хіба пра такую місію паэзіі клапоцімся мы? Хіба такую долю мы хочам угатаваць нашай паэзіі — заўсёды выдатнай сваёй грамадзянскасцю, дэмакратычнасцю, народнасцю? Ні ў якім разе. Такой перспектывай наша паэзія спакусіцца не можа. Мы дастаткова сур'ёзна глядзім на яе грамадскае прызначэнне.

Думаецца, што паслабленне ў творчасці таго ці іншага пісьменніка такой якасці, як народнасць, можна ставіць у прамую залежнасць ад разрыву аўтара з фальклорам як народнай эстэтыкай, філасофіяй і мараллю. Адыход, аддаленне ад асноў народнай эстэтыкі вядзе да страты нацыянальнага стылю ў творчасці — страты таго, чым кожная літаратура адрозніваецца ад іншых. У мастацкім стылі кожнага таленавітага пісьменніка яго асабова-чалавечае абавязкова спалучаецца з агульнанацыянальным, з тым, што вызначае народ, нацыю ў цэлым, таму мастацкі стыль, скажам, Мележа не падобны на мастацкі стыль Брыля, але мы адразу пазнаём, што абодва гэтыя пісьменнікі — беларускія. Гэтае ж аддаленне вядзе да абязлічанай, сярэднеарыфметычнай мовы, за якою, канешне ж, стаіць нацыянальна абязлічаная сярэднеарыфметычная асоба, дакладней — нават і не асоба, а стандартны літаратурны робат. Асоба ў мастацкай літаратуры: можа быць толькі нацыянальпа акрэсленая, бо і самой літаратуры пазанацыянальнай не бывае ў прыродзе.

Аддаленне ад сцверджанай у фальклоры жыццёвай філасофіі і маралі народа, працоўнага чалавека, нежаданне пастаянна звяраць свае этычныя погляды і ацэнкі з народнымі (праз фальклор) таксама ні да чаго добрага не прыводзіць. Як помста за гэтае нядбайства, за нежаданне кіравацца народнымі этычнымі меркамі ў творчасці пачынае паяўляцца маральная глухата, блытаніна маральных крытэрыяў. Тады бывае няцяжка заблудзіцца і ў трох соснах, як гэта здарылася колькі гадоў назад пры абмеркаванні аповесці Б. Сачанкі «Не на той вуліцы». Адзін з крытыкаў абвясціў героя аповесці, маладога пісьменніка Калінку, вельмі станоўчым — у процілегласць старому тупагаловаму графаману, а другі крытык гэтак жа ўпэўнена заявіў, што Калінка — яшчэ больш адмоўны тып, чым гэны стары графаман, што сапраўдны нягоднік і мярзотнік у аповесці — іменна ён. Паколькі трэці крытык не выступіў, так чытач і застаўся ў недаўменні, хто ж у аповесці — цаца і ляля, а хто — бяка. А варта было б паглядзець на ўчынкі героя вачыма працоўнага чалавека — г. зн. з вышыні маральных прынцыпаў і ідэалаў народа, так выразна акрэсленых у фальклоры, і ўсё стала б ясным і зразумелым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]»

Обсуждение, отзывы о книге «Удзячнасць і абавязак [літаратурна-крытычныя артыкулы і нататкі]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x