Уладзімір Караткевіч - Крытыка

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Крытыка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крытыка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крытыка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крытыка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крытыка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Якiм шляхам iсцi?

Дзве тэндэнцыі набіраюць зараз сілу ў сусветнай паэзіі.

Першая тэндэнцыя: адмовіцца ад рыфмы, якая быццам забівае ў вершах сэнс, і ад рытму, які нібыта з'яўляецца насіллем над словам.

Другая тэндэнцыя — тэндэнцыя шліфавання формы верша, давядзенне рыфмы і рытму да небывалай дасканаласці.

І хоць слых людскі больш звыклы да рыфмы і рытму, якія пануюць у нашай паэзіі, - сілы першай тэндэнцыі змяншаць нельга.

Нельга лічыць асноўныя кампаненты сучаснага верша спрадвечнымі. Паэзія старажытных Грэцыі і Рыма лічыла рыфму атрыбутам "варварскіх вершаў", фальклор многіх народаў Каўказа ніколі не ведаў яе, і пісьмовая літаратура авараў, напрыклад, пайшла па дарозе сваёй народнай паэзіі. Усходнеславянскія быліны і думы, сербскія гайдуцкія песні таксама пазбаўлены рыфмы.

Лічыць рытм і рыфму вечнымі, нам здаецца, таксама нельга. Першая тэндэтцыя набірае сілу. Амаль адмовіліся ад рыфмы паэты Іспаніі, большасць паэтаў Грэцыі абапіраецца зараз у сваіх вершах толькі на няпэўны рытм. У Італіі забылі традыцыі Дантэ, там зараз бадай што толькі адзін-два сіцылійскія народныя паэты яшчэ карыстаюцца рыфмай. І так у большасці краін.

Сутыкненне дзвюх названых тэднэнцый — гэта не проста барацьба за разнастайнасць форм паэзіі. Гутарка фактычна ідзе аб тым, знікне сучасная форма верша або адбудзецца далейшы росквіт яе. І нам, паэтам, трэба ўжо зараз звярнуць на гэта самую пільную ўвагу, стаць на абраны намі шлях і да канца змагацца на ім за сваю мэту.

Справа не ў тым, вядома, што ўсе паэты павінны трымацца рукамі і зубамі за сілаба-танічную сістэму і за рыфму. Калі нехта хоча размаўляць з чытачамі, выкарыстоўваючы іншыя формы паэзіі, - калі ласка.

Хай у нашай сучаснай беларускай і агульнасавецкай паэзіі будуць уітмены, якія цярпець не маглі рыфмы, і маякоўскія, якія шліфавалі яе, як алмаз. Кідаць за гэта ў аднаго з іх каменнямі зможа хіба толькі артадаксальны дурань, і першыя вершы прыкметна здольнага маладога паэта А. Наўроцкага, напрыклад, нічым не горшыя за вершы (возьмем таксама кагосьці з маладых) Ю. Свіркі, хоць падыход да формы ў іх дыяметральна працілеглы.

Справа не ў гэтым. Мяне асабліва хвалюе, як будзе напісана большасць твораў нашай паэзіі, якім будзе яе твар. І калі пры гэтай большасці (сярод якой таксама будуць розныя індывідуальнасці) у нас будзе яшчэ шмат розных паэтаў — наша паэзія яшчэ больш узбагаціцца. Мы даўно выраслі з сялянскіх пялёнак. Калі пра беларускую паэзію кажуць, што чытаць яе — гэта "як басанож па расе прайсціся" — мы павінны крыўдзіцца. Чытаючы лепшыя творы беларускай паэзіі, адчуваеш нешта большае, чым "прайсці па расе". Мы адчулі ўжо добра сваю сталасць. У нас ёсць розныя вершы: песенныя і баладныя, народныя і філасофскія, наіўныя і, хай выбачаюць рэдактары, кніжныя.

І менавіта таму мы ўжо зараз павінны выбраць, па якой дарозе пойдзе наша паэзія: адмовіцца яна, у большасці сваіх галасоў, ад жорсткіх канонаў размеру і складанай рыфмы або будзе далей удасканальваць іх.

Ці з'яўляецца наватарствам тое, што прапануюць нам прыхільнікі першай тэндэнцыі? Так, з'яўляецца, калі гэта прапануе нам просты і сімпатычны нам талент такога паэта, як Парніс, бо гэты паэт змагаецца за высакароднасць чалавечай душы, за гуманізм і не забаўляецца занадта словам, зберагаючы рытм. Не, не з'яўляецца, калі гэта прапануюць нам сучасныя "дадаісты", у якіх слова з'яўляецца "самавітым", а сучасная форма — "састарэласцю".

Слухаючы разважанні гэтых прыхільнікаў першай тэндэнцыі, ніяк не можаш адкаснуцца ад думкі, што ўсё гэта аднекуль даўно знаёма табе. І нарэшце здагадваешся: "Ды гэта ж яны амаль слова ў слова паўтараюць разажанні нашых колішніх ОПОЯЗ'аўцаў, гавораць словамі Тынянава, хоць сам ён яшчэ ў трыццатых гадах адмовіўся ад сваёй тэорыі "агалення формы". І яны, мала здатныя на тое, каб прыдумаць нешта свежае, сваё, паўтараюць нашы зады.

Мы ведаем, што выклікае да жыцця тэорыі, якія аддаюць перавагу слову над думкай і стылем. З часам знікаюць старыя формы, нараджаюцца новыя. З'яўляюцца паэты, якія гуляюць словам, прымушаюць яго стаяць на галаве. Гэта заканамерна і нават карысна, але мы ведаем, бо перажылі гэта, што сам па сабе гэты час не дае пладоў. Паэты наступнага пакалення бяруць з дасягненняў гэтай эпохі толькі найбольш падыходзячыя для сябе формы, магчыма — некаторыя кампаненты стылю, і карыстаюцца імі, арганічна спалучаючы з усім гэтым сваю думку і сваю філасофію.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крытыка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крытыка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Крытыка»

Обсуждение, отзывы о книге «Крытыка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x