Ялта, Дом творчасці
... Вчера мы были на концерте. Из отдыхающих в нашем доме желающих послушать музыку... нашлось трое: Ник. Шпанов, инженер, муж Спендиаровой и я... Наиболее крупные культурные события происходят здесь в помещении, носящем названне «Театр им. Чехова», на набережной. На зтом здании мемориальная доска, надпись на которой гласит, что в этом театре МХАТ ставили пьесы Чехова «Чайка» н «Дядя Ваня». Здесь бывали... Чехов, Горький, Мамин-Сибяряк, Рахманинов, Куприн, Васнецов, Немирович-Данченко.
... Я с удовольствием читаю каждый день по небольшой порции книгу... «Рассказы о животных» [Э. Сетона-Томпсона. - В.К.]. Это замечательная книга! Ты, наверно, уже находишься в отпуске и тоже читаешь, и, конечно, ... лошадиными порциями! Как знатоки пьют хорошее вино маленькими глотками, смакуя его аромат, так надо читать и хорошую книгу, чтобы постичь всю ее прелесть. Хороший, взыскательный вкус воспитывается только хорошими вещами искусства, а потом, уже когда он есть у человека, этот вкус, ему легче узнавать подделку, фальшь, халтуру. Ты — будущий доктор, а доктора всегда ценят в организме иммунитет, невосприимчивость к болезням. Хороший вкус - зто иммунитет, надежная защита человека от заразы.
Да здравствует хороший вкус!
Ура!
1 кастрычніка 1966 г.
Варна, Дом творчасці
Карточки моих внучек стоят передо мной на столе, на котором я пишу ату открытку...
Moriar stando
Бацька напісаў гэты верш 7 чэрвеня 1993 года. У перакладзе назва яго гучыць - "Памру стоячы".
... Калі Маці Прачыстая
Да забраных далучыць,
Толькі б годнасцю выстаяць,
Родных, блізкіх не мучыць...
Як зарок дапаможа
Я, і ўпаўшы, устаў бы.
Уздыхні вольна, ложак,
Moriar stando
5 ліпеня 1996 года каля шасці гадзінаў раніцы бацька ўстаў, падышоў да пісьмовага стала і ўпаў...
Ён памёр стоячы.
Апошні спачын
На паніхідзе па бацьку ў Саюзе пісьменнікаў гучала музыка Моцарта, Бетховена, Шапэна, Свірыдава, якую ён так любіў. Было многа людзей: родныя, сябры, суседзі, лімаўцы, вясёлкаўцы, студэнты педагагічнага універсітэта... Кожны з нас трымаў у руцэ запаленую памінальную свечку. Свечы прывёз з храма Раства Божага ў Іерусаліме мой зяць Юрый.
Развітваючыся, Сяргей Іванавіч Грахоўскі, што дружыў з бацькам яшчэ з Бабруйска, сказаў:
- Бывай, мой дарагі, мой апошні дружа юнацтва!..
Яшчэ раней бацька, бываючы ў Еўлічах, падабраў сабе месца на пагосце. Яно было пры ўваходзе, каля трох бярозак — там, дзе ляжалі яго бацькі, бабка Аксеня і дзед Максім. Але мама памерла першай... Бацьку мы пахавалі разам з ёю, у Мінску, на Паўночных могілках.
Бацькавы аўтограф для нас
Прайшло дзесяць гадоў, як няма з намі цябе, наш дарагі чалавек, але мы не забываем цябе. Часам згадваю, як радаваўся ў дзяцінстве, калі чытаў у падручніку "Родная літаратура" твой верш, прысвечаны мне: "Гляджу ў твае чыстыя вочы..."
На любімым табой і мной зборніку "Случчы— на" ты напісаў: "Майму сыну Вісарыёну - парастку нашага слуцкага дрэва і яго галіне — Галіне. Стары корч".
Ілюстратар "Случчыны" - цудоўны мастак-графік Уладзімір Самойлавіч Басалыга, случчанін - стварыў для тваёй бібліятэкі вельмі прыгожы экслібрыс, які з часткаю кніг я атрымаў у спадчыну.
Да першага Новага года Цімашка, твайго ўнука, на кнізе "Дзецям" ты напісаў:
3 Новым годам, Цімашок,
Дарагі наш малышок,
Навагодні Дзед Мароз
Жадае, каб хутчэй ты рос!
Твой дзед Цімох.
Кніга "Трэція пеўні", дзе на супервокладцы месціцца твой фотаздымак з канём, падпісаная наступным чынам:
Свайму старому Пегасу!
Табе на ўспамін вось такімі радкамі
Сваё прысвячзнне аздобяю:
Былі калісьці і мы рысакамі,
Пакуль не спазналі хамут і аглоблю.
Часткова я адношу гэта і да сябе - мне тады ўжо мінула 50, а зараз час імкліва спяшаецца да 70-ці. Але жыць хочацца - дзеля сваіх блізкіх, дзеля захавання памяці пра цябе, тата!
Частка другая
МАГІЯ СЛОВА
МАЕ НАСТАЎНІКІ
Цяпер, з вышыні пражытых гадоў, мне бачацца чатыры асобы, якія паўплывалі на тое, што я стаў пісьменнікам. Гэта Павел Бензярук, Уладзімір Калеснік, Янка Брыль і Васіль Вітка. Кожны меў свай уплыў на мяне, на маю творчасць, хаця часам гэтыя ўплывы перакрыжоўваліся.
Для брата — гады падлеткавыя і юначыя. Сам Павел, вельмі начытаны школьнік і студэнт, пісаў апавяданні і аповесці, а тым самым неяк і мяне наблізіў да пісьменства. З часам брат выбраў для сябе зусім не літаратурную дарогу, а я пішу дасюль...
Читать дальше