• Пожаловаться

Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі: Як пошуг маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2006, ISBN: 985-458-139-Х, издательство: Тэхналогія, категория: Биографии и Мемуары / История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Міхась Чарняўскі Як пошуг маланкі

Як пошуг маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як пошуг маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.

Міхась Чарняўскі: другие книги автора


Кто написал Як пошуг маланкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Як пошуг маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як пошуг маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Невядома, ці наведваўся да бацькоў у Кабыльнік найстарэйшы сын Вадзім. Не памятаюць кабыленцы i прыездаў дачкі. А вось Расціслаў трымаўся ўвесь час пры сям'і. Ды i Алег час ад часу бываў дома, працуючы спачатку ў нейкай суседняй вясковай школе, а затым займаючыся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі. Расціслаў жа мог вучыцца ў Кабыльніку. Першы год акупацыі тут была польска-нямецкая школа. Але на другім, калі ўладу ў цывільнай адміністрацыі перанялі пераважна беларусы, яна стала беларуска-нямецкая.

Ад гадоў вайны i акупацыі ў Расціслава павінны былі застацца гнятлівыя ўражанні. Гітлераўскія салдаты, розныя дапаможныя батальёны з прыбалтаў, а таксама мясцовыя паліцыянты праводзілі карныя аперацыі супраць партызанаў i тых вёсак, дзе партызаны маглі знайсці падтрымку. Адбывалася таксама пагалоўнае вынішчэнне габраяў. Рабаўнічыя налёты на насельніцтва як "рускіх", так i "польскіх" партызанаў. Іх крывавыя сутычкі між сабой i з беларускай паліцыяй ператвараліся ў сапраўдную грамадзянскую вайну, у якой самымі пацярпелымі былі мірныя жыхары i асабліва дзеці. І вось пачатак ліпеня 44-га года. Немцы займаюць абарону пад Кабыльнікам, спрабуючы стрымаць наступ савецкага войска. Над мястэчкам пралятаюць "мэсэршміты", грымяць залпы "кацюш". Мясцовы жыхар выводзіць чырвонаармейцаў у тыл нямецкай абароны, i бой скончаны.

ПАЧАТАК ЗМАГАРНАГА ШЛЯХУ

Новая акупацыя? * Поплеч з братам * Першае зняволенне * Cyд i амністыя * Смерць бацькі * Юнацкія клопаты i справы * Сканчэнне сямігодкі * Пошук жыццёвай дарогі

Фронт пасунуўся на захад, i мірнаму люду быццам можна было перадыхнуць. Скончылася нялюдская фашыстоўская акупацыя, але вайна працягвалася. Найперш прайшла мабілізацыя ў войска. Гэта было звычна. І пад папярэдняй акупацыяй хлопцаў i маладых мужчын увесь час некуды мабілізавалі: у паліцыю, самаахову, Беларускую краевую абарону, у "рускія" ці "польскія" партызаны, на працу ў Нямеччыну. Большасць пайшла на фронт, каб легчы між руінаў Кенігсбэрга. Некагорыя, зноў жа па звычцы, падаліся ў лясныя сховы, каб там дачакацца чарговай змены ўлады. Частка каталіцкага насельніцтва, якая спадзявалася, што сюды вернецца Польшча, не прымала новай хады падзеяў. Беларускім жа патрыётам, асабліва моладзі, якія спадзяваліся адраджэння незалежнай Беларусі ў калатнечы сусветнай вайны, падавалася, што германская акупацыя мянялася на маскоўскую. Можа, асабліва шакавала ix тое, што беларускамоўных чыноўнікаў, настаўнікаў i паліцыянтаў папярэдніх трох гадоў зноў замянілі расейскамоўныя.

Гэтыя змены не маглі не закрануць i дзяцей з сям'і Лапіцкіх. Пасадзіўшы на фурманку жонку i дачку, выправіўся на Захад у выгнанне Вадзім. Алег спачатку далучыўся да стварэння беларускай партызанкі на Вялейшчыне, а затым увосень 1944 года перабраўся ў Вільню, дзе паступіў у праваслаўную духоўную семінарыю. Сыну святара, ды калі ў кіраўніцтве семінарыі былі бацькавыя знаёмцы, стаць яе навучэнцам, мабыць, не было складана.

Семінарыя знаходзілася непадалёку ад Вострай Брамы, у адным будынку з Беларускай гімназіяй. І вось сярод маладых навучэнцаў узнік беларускі падземны патрыятычны рух. Звестак пра яго амаль няма. Нават не ведаем, ці Алег стаў яго пачынальнікам, ці проста ўліўся ва ўжо дзейную структуру. Аднак сябрам яе быў актыўным. Сярод вядомых формаў дзейнасці падземнікаў быў друк i пашырэнне ўлётак. І да гэтай справы Алег наважыўся далучыць свайго малодшага брата Расціслава. Паміж Вільняй i Кабыльнікам менш за сотню кіламетраў, таму цяжкасцяў для кантактаў не было. Алег дастаўляў брату паперу i тэксты ўлётак, а той памнажаў ix на друкавальнай машынцы, якую аднекуль меў.

У канцы 1944 года работнікі МГБ выйшлі на след арганізацыі. У Вільні i па ўсёй беларускай частцы Віленшчыны пачаліся арышты. Былі схопленыя i браты Лапіцкія. Зняволеных перавезлі ў Менск, дзе распачаліся допыты. А на пачатку 1945 года адбыўся працэс над сямю дзясяткамі беларускіх патрыётаў, якія былі пераважна выпускнікамі Віленскай гімназіі i настаўнікамі. Алег быў засуджаны на дзесяць гадоў зняволення. Расціслаў як непаўналетні атрымаў тры гады. Адзін з асуджаных Віктар Казлоўскі пазней успамінаў, як з іхнага доўгага шэрагу, пастаўленага на турэмным калідоры перад адпраўкай на этап, выйшаў малады хлопец, павярнуўся да зняволеных i крыкнуў: "Браты! Нас нішчылі цары i каралі, здзекаваліся палякі, нас душылі немцы, знішчалі маскалі, але мы жылі, жывем i будзем жыць на нашай зямлі. І таму вышэй галаву, сябры, не падайце духам, мы пераможам! Жыве Беларусь!" На хлопца кінуліся ахоўнікі, звалілі на бетон i пачалі збіваць нагамі. Суседзі потым сказалі Казлоўскаму, што гэты хлопец — меншы з братоў Лапіцкіх [13].

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як пошуг маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як пошуг маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як пошуг маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Як пошуг маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.