Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Тэхналогія, Жанр: Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як пошуг маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як пошуг маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.

Як пошуг маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як пошуг маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найстарэйшы сын Вадзім (23.02.1915 — † 1988, Гіжыцка, Польшча) быў выпускніком Віленскай кансерваторыі па класе скрыпкі. У часе нямецкай акупацыі ён актыўна ўдзельнічаў у беларускім культурна-асветніцкім руху, затым ратаваўся ад бальшавікоў у Польшчы. Там урэшце асеў сярод перасяленцаў на землях былой Усходняй Прусіі, працуючы настаўнікам фізікі ў адной з школ Гіжыцка (колішні Лётцэн). Нават змяніў імя Вадзім на Ўладзіслаў.

У 1921 годзе ў Лапіцкіх нарадзіўся другі сын Ігар. Але ён вельмі рана, у шасцігадовым узросце, памёр.

Трэці сын Алег (26.12.1922, Касута - † 05.10.1979, Топар, Казахстан) сярэднюю адукацыю атрымліваў у Варшаве ў гімназіі імя Т. Рэйтана i на радзіме маці ў Смаргоні. У вайну спачатку настаўнічаў, а затым скончыў курсы кіраўнікоў Саюза беларускай моладзі ў Альбярціне пад Слонімам i ўзначальваў арганізацыю СБМ у Лідзе. У завірусе падзей канца вайны быццам трапіў у Прусію, дзе меў вышкаленне ў дыверсійнай школе ў Дальвіцы, адкуль у другой палове 1944 года быў дэсантаваны ў Беларусь. Восенню таго ж года Алег ужо вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, дзе актыўна далучыўся да падземнай арганізацыі беларускай моладзі. Пры канцы года быў арыштаваны, а на пачатку 1945 года асуджаны ў Менску i атрымаў 10 гадоў зняволення, якія цалкам адбыў ў савецкіх канцлагерах. Не маючы магчымасці ўладкавацца на Бацькаўшчыне, застаўся ў Казахстане, дзе, валодаючы выдатнымі музычнымі здольнасцямі, пераважна выкладаў музыку адораным дзецям. Актыўна ўдзельнічаў у гуртаванні беларусаў — колішніх палітвязняў. Загінуў ад рук забойцаў [9].

Праз год пасля Алега нарадзілася дачка Вольга (1923, Касута; зараз жыве ў Менску). Страціўшы яшчэ ў дзяцінстве ад шкарлятыны слых, яна здолела набыць адукацыю. Развіла ў сябе мастацкія здольнасці, пачала з 8-гадовага ўзросту пісаць вершы, пазней друкавалася ў берлінскай "Раніцы", маладзечанскай абласной i вялейскай раённай газетах, у беластоцкай "Ніве" [10]. Гадоў пяць таму частка вершаў пабачыла свет у яе ўласным зборніку.

Ну i найменшым сярод дзяцей Лапіцкіх быў Расціслаў.

Усе дзеді Лапіцкіх выраслі шчырымі вернікамі i адданымі беларускімі патрыётамі. Вера была ад бацькоў. Але адкуль узяўся патрыятызм? Бацька, як выхаванец духоўнай семінарыі i святар расейскай праваслаўнай царквы ўжо паводле азначэння павінен быў цурацца беларускасці. Праўда, i сярод праваслаўных святароў былі выняткі, хоць i радзейшыя, чым у каталікоў. Успомнім хоць бы прыхільнікаў беларусізацыі i вызвалення нашай царквы ад маскоўскай залежнасці — мітрапаліта менскага i беларускага Мельхісэдэка (Паеўскага) ці таго ж Мікалая Лапіцкага. Можа што было i з матчынага боку. Адзін з яе братоў Мікалай Жабінскі ўдзельнічаў у заходнебеларускім палітычным жыцці i быў знаёмы з Максімам Танкам, з якім некалі сядзеў "за палітыку" у польскай турме. Дарэчы, нейкі Мікалай Жабінскі ў пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя быў у беларускім патрыятычным руху ў Старадубе на Браншчыне.

Але бывае, што дзеці фармуюць свой светапогляд насуперак бацькам. У дадзеным выпадку гэтыя таленавітыя хлопцы i дзяўчына, уражлівыя i шчырыя, не маглі не адгукнуцца на покліч крыві. Бо пачуццё нацыянальнай супольнасці — ад калектыўнага інстынкту самазахавання. Вера ў Бацькаўшчыну, як i вера ў Бога, выходзіць з душы, з-пад сэрца, мозг толькі шліфуе яе i надае глыбіні.

Вучыцца Расціслаў пачаў у роднай Касуце, дзе якраз насупраць царквы стаяла мясцовая школа. Недзе ў 1938 годзе бацьку перавялі на новае месца святарскай працы — у мястэчка Мільча (Мільч) [11]на ўсходзе Вялейшчыны. Там у мясцовай школе нейкі час яшчэ вучыўся старэйшы Алег. Тут жа прадоўжыў свае навучанне i Расціслаў — Славік або Слаўка, як яго часам называлі. Школа была, як i ўсе ў 30-х гадах у Заходняй Беларусі, ужо цалкам польская, беларуская ж мова вывучалася толькі як прадмет. A настаўнікі мусілі сачыць, каб дзеці нават на перапынках не размаўлялі "па-мужыцку". Пад канец пачатковага навучання Расціслаў застаўся ў Мільчы без старэйшых братоў. Вадзім быў у Вільні. Алега, не спадзеючыся на ровень мясцовай адукацыі, бацькі адвезлі ўсталічную Варшаву. Хіба, можа, яшчэ заставалася ў сям'і Вольга.

З набліжэннем вайны, прадчуваючы напад Германіі на Польшчу, бацькі забралі Алега з Варшавы ў родныя мясціны маці — у Смаргонь. Але праз два гады нямецкія войскі запаланілі i Беларусь. На пачатку акупацыі айца Аляксандра пераводзяць на новае месца богаслужбы — у мястэчка Кабыльнік [12]на Мядзельшчыне ў Іллінскую царкву. Яго папярэднік па прозвішчы Бацян быў замардаваны, быццам за нейкую сувязь з мясцовымі габраямі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як пошуг маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як пошуг маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Міхась Чарняўскі - ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Як пошуг маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Як пошуг маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x