Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Тэхналогія, Жанр: Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як пошуг маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як пошуг маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.

Як пошуг маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як пошуг маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Такім чынам, у першыя пасляваенныя гады ў Беларусь i асабліва Заходняй, асноўныя ідэалагічныя, палітычныя i ваенныя сілы былі кінутыя на выяўленне i задушэнне сапраўдных i патэнцыйных ворагаў ці нават проста непрыхільнікаў савецкага рэжыму. У адпаведным зборніку матэрыялаў, які нядаўна пабачыў свет, па гадах разгледжаны праявы такога задушэння [4]:

1945 год i пазней

З Беларусі прымусова выселеныя на Ўсход каля мільёна яе грамадзян, прызнаных небяспечнымі для існуючага камуністычнага рэжыму. Прымусова вывозіцца беларуская моладзь за межы краю ў школы фабрычна-заводскага навучання.

1946 год

Зачынены шэраг касцёлаў, у тым ліку на Маладзечаншчыне — у Ашмяне, Старым Мядзеле, Відзах, Радашкавічах. Працягваюцца арышты i зняволенне святароў, асабліва каталіцкіх.

Пачалася замена на важных чынавенскіх пасадах беларусаў расейцамі.

1947 год

Арышты i зняволенне сяброў моладзевых арганізацый "Саюз беларускіх патрыётаў" i "Саюз вызвалення Беларусі".

Перад пачаткам навучальнага года ў Беларусі зліквідаваныя ўсе польскія i ўкраінскія школы, a наўзамен створаныя школы расейскамоўныя.

У лістападзе пачалося ганьбаванне прэзідэнта Акадэміі Навук БССР Антона Жэбрака, узмацненне палітычнай i ідэалагічнай апрацоўкі інтэлігенцыі.

1948 год

У студзені ў Менску савецкімі спецслужбамі забіты слынны рэжысёр Габрайскага тэатра ў Маскве, вядомы грамадскі дзеяч Міхоэлс.

Саветам міністраў СССР прымаецца пастанова аб высяленні ў аддаленыя раёны асобаў, якія ўхіляюцца ад працы ў калгасах або не выконваюць мінімум працоўных заданняў. Пачынае дзейнічаць закон аб вечным замацаванні высяленцаў у Сібіры, вяртацца на Бацькаўшчыну ніхто не мог нават у далёкай перспектыве.

Прысланы з Масквы 2-гі сакратар ЦК КПБ Ігнацьеў прапаноўвае (ці не па прыкладзе фашыстоўскіх акупантаў?) за кожнага забітага актывіста рэпрэсаваць па дзесятку "кулакоў" i "падкулачнікаў".

Пачалося масавае закрыццё каталіцкіх бажніц. Да 1951 года ix паменела на чвэртку.

Разгортваецца прымусовая калектывізацыя сялянства Заходняй Беларусі.

1949 год

Ba ўмовах абвастрэння "халоднай вайны" ў Заходняй Беларуси назіраецца пашырэнне антыкамуністычнай партызанкі.

Высяленне з тэрыторыі Беларусі былых палітвязняў.

1950 год

У студзені пасля нядоўгага двухгадовага перапынку зноў ўведзена смяротнае пакаранне. Яго пачалі ўжываць да асобаў, арыштаваных у студзені гэтага года i пазней.

У 1948 годзе ў калгасах было аб'яднана толькі 5% сялянскіх гаспадарак, a ў 1950 годзе — каля 82%. Ставілася задача ў найбліжэйшым часе цалкам ліквідаваць аднаасобніцтва.

Колішні ўдзельнік Смаргонскай падземнай арганізацыі Зянон Ахрамовіч успамінае, як душылі падаткамі тых, хто марудзіў з уступленнем у калгас. Калі гаспадар сплочваў падаткі, яго тут жа абкладалі новым!. Калі ўдавалася разлічыцца i з імі, дадаваліся іншыя зборы. А нявыплата падаткаў цягнула за сабой канфіскацыю маёмасці або нават турэмнае зняволенне гаспадара.

Былы акавец В. Валковіч піша ва ўспамінах, як ствараліся калгасы. Звычайна сялян збіралі ў нейкай хаце i трымалі там, не выпускаючы, пакуль не падпісваліся ў калгас. Так, узімку з 1948 на 1949 год у вёсцы Дайлідкі на Смаргоншчыне з'явіўся старшыня Сольскага сельсавета з прадстаўніком смаргонскага райкаму партыі. У адным з будынкаў сабралі ўсіх гаспадароў вёскі i двое сутак не дазвалялі разыходзіцца, прымушаючы падпісаць заявы на "добраахвотнае" уступленне ў калгас. І толькі збройнае ўмяшанне "лясных братоў" спыніла гэты здзек з сялянаў [5].

Пад асабліва пільным наглядам былі ветэраны корпусу Андэрса, якія ў складзе брытанскай арміі ваявалі на Заходнім фронце супраць Германіі. Былым паплечнікам па зброі было дазволена вярнуцца на Бацькаўшчыну. Аднак пры пачатку калектывізацыі яны рабіліся небяспечнымі для рэжыму, бо ўжо пабачылі i спазналі іншае — лепшае i заможнейшае — жыццё. Нават калі яны i маўчалі, заставаліся сацыяльна чужым i падазроным элементам. Але ўвесь час маўчаць былым салдатам было цяжка. Нехта расказаў суседзям пра пераможныя баі недзе ў Італіі — "восхваление" войскаў капіталістычных краін. Хтосьці ўспомніў пра ўмовы жыцця i працы ў Англіі — "преклонение" перад капіталістычнымі парадкамі, а значыць паклёп на савецкія парадкі i калгасны лад.

Можна тут прывесці некалькі тыповых лёсаў андэрсаўцаў з Маладзечанскай вобласці, асуджаных у тым жа годзе, што i Лапіцкі з паплечнікамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як пошуг маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як пошуг маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Міхась Чарняўскі - ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Як пошуг маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Як пошуг маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x