Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца другая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца другая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца другая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца другая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Друцку Ягайла ўпершыню і ўбачыў Соф’ю і папрасіў Вітаўта сасватаць яе яму. Тут жа адбыліся і заручаны Соф’і з Ягайлам.

У 2001 годзе Друцк сціпла святкаваў сваё тысячагоддзе. Да гэтага юбілею ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» выйшла кніга «Друцк старажытны», якую мне падпісаў Рыгор Часлававіч Лянькевіч, ураджэнец Талачыншчыны, палкоўнік беларускага войска, прафесар Ваеннай акадэміі Беларусі.

«Янку Сіпакову з удзячнасцю за дапамогу ў справе адраджэння старажытнага Друцка. Старшыня грамадскага камітэта па святкаванні 1000-годдзя Друцка. Лянькевіч. 12.12.2000 г.».

Лянькевіч быў, як кажуць, рухавіком гэтага святкавання. У ім згадзіліся прыняць удзел лётчык-касманаўт Уладзімір Кавалёнак, які нарадзіўся на друцкай зямлі, доктар гістарычных навук з Масквы Леанід Аляксееў, які 30 гадоў даследаваў полацкую зямлю і Друцк, кіраўнік Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, Мікалай Пятровіч Пашынскі, які стаў членам рэдкалегіі гэтай кнігі.

Друцк — гэта «Друцкае евангелле» і найстаражытнейшы на беларускай зямлі праваслаўны храм, аднаўленне якога падтрымаў Мітрапаліт Мінскі і

Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі Філарэт: «Гэтае пачынанне ўхваляю і жадаю Божай дапамогі ў добрай справе».

Легендарны Друцк і невялікая вёсачка Друцк на 110 двароў і з 295 жыхарамі, якая сціпла прытулілася да сваёй колішняй велічы — да высокіх, як горы, земляных валоў.

А Друцк жа старэйшы за Маскву і Мінск!

Цікавае разважанне з кнігі «Друцк старажытны»:

«Нейкі час Друцк моцна сапернічаў з Мінскам, друцкія князі чамусьці не ўжываліся, ваявалі з мінскімі. Хто ўзяў верх у гэтых бітвах — зразумела, паколькі цяпер сталіца Беларусі знаходзіцца не ў Друцку, а ў Мінску. Хоць магло быць, самі разумееце, і наадварот. І тады, магчыма, Мінск, у 2000 годзе быў бы ціхай вёсачкай над Свіслаччу»...

А ў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» ў шасці тамах, якой ганарыцца мая бібліятэка, пра свайго Мітку Сякіру ў артыкуле «Друцкія» я прачытаў наступнае:

«Дзмітрый (Мітка) Сякіра (каля 1400? — пасля 1440), сын Сямёна. Ад назвы маёнтка Зубрэвічы ў Аршанскім пав. Пісаўся кн. Зубрэвіцкі. Валодаў таксама Быхавам, Добаснай каля Рагачова, Асцёрам у Кіеўскім пав. і інш. Яго дачка Марына (каля 1425? — 1495) выйшла замуж за кн. Сямёна Сямёнавіча Гальшанскага-Трабскага, пасля смерці якога доўгі час валодала вотчынамі мужа і бацькі. Перажыўшы адзіную дачку, жонку Марціна Гаштольда, завяшчала свае ўладанні ўнуку Альбрэхту Гаштольду (гл. у арт. Гаштольды)».

Альбрэхт Гаштольд — унук Міткі Сякіры, князя Дзмітрыя Зубрэвіцкага? Намеснік наваградскі, падчашы літоўскі, ваявода наваградскі, полацкі, трокскі, віленскі, канцлер ВКЛ, наймагутнейшы землеўладальнік у Еўропе, выстаўляў у войска ВКЛ 466 вершнікаў. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы Ста­тута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года. Быў ініцыятарам стварэння першай разгорнутай рэдакцыі беларуска-літоўскіх летапісаў. Ад бабулі Марыны, унучкі Дзмітрыя Зубрэвіцкага, атрымаў вялізную Міткаву спадчыну.

А магутны доўгі час род Гаштольдаў згас у Геранёнах, што цяпер паміж Лідаю і Іўем, у 1542 годзе, калі памёр апошні з Гаштольдаў Станіслаў Г аштольд, ваявода наваградскі і трокскі. А правільней, пяць гадоў таму, калі ён у 1537 годзе менавіта ў Геранёнах, у касцёле святога Мікалая павёў пад вянец сваю выбранніцу Барбару Радзівіл — яго каханая была бяздзетуха. Так, у яе, у аўдавелай Барбары Радзівіл, яшчэ наперадзе былі і страснае, незвычайнае каханне, і патаемнае вянчанне з Каралём у Вільні, і яшчэ адзін шлюб з каралём Польскім і Вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам II Аўгустам, і каралеўская карона, і нелюбоў, нават нянавісць свякрові Боны Сфорцы, і заўчасная смерць неўзабаве пасля каранавання ў Кракаве — кажуць, што яе атруцілі, і зайздрасць, і непрыняцце сям’і караля. Але дзяцей у Барбары і ў гэтым шлюбе не было.

Так што і род майго аднавяскоўца Міткі Зубрэвіцкага па кудзелі таксама скончыўся на Барбары Радзівіл.

Дзіўна! Цікавыя кругі гісторыі! Аказваецца, і яна, Барбара Радзівіл, славуцейшая асоба беларускага Сярэднявечча, калі б зачала, магла б нарадзіць майму Мітку Зубрэвіцкаму спадкаемца, прадаўжальніка добрага роду.

А касцёл у Геранёнах, дзе адбыўся шлюб Станіслава Гаштольда і Барбары Радзівіл, пабудаваў Міткаў праўнук Альбрэхт Г аштольд. Дарэчы, памяшканне касцёла захавалася і сёння: позняе барока з элементамі готыкі, а ў сярэдзіне — класіка і ракако.

А вось замак, пабудаваны зноў жа Гаштольдам, не захаваўся. Толькі рэшткі магутных сцен, складзенных з палявога каменя, якія з дзесяціметровымі валамі адгароджвалі аграмадную плошчу ў 30 кіламетраў, сведчаць пра тое, што гэта было адно з магутнейшых абаронных фартыфікацыйных умацаванняў таго часу: сцены — па два метры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x