Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Сипаков - Мая бібліятэка. Паліца другая» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мая бібліятэка. Паліца другая: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мая бібліятэка. Паліца другая»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Мая бібліятэка. Паліца другая — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мая бібліятэка. Паліца другая», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І пух губляў на сон ракіт.

Потым я сустракаўся з Леанідам Васільевічам і ў Беларусі. На днях расійскай паэзіі. Разам ездзілі ў Гомельскую вобласць. Мы з ім былі неразлучныя. Памятаю пасеку, на якой у нас адбылася незвычайная сустрэча. Пчолы чамусьці выбралі аднаго яго — пакусалі Аляксандра Васільевіча так, што не пазнаць — усё паапухала, заплылі вочы. А ён, і такі апухлы, замілавана глядзеў на соты, поўныя янтарным мёдам, якія падаравалі нам, удзельнікам свята, і шчасліва ўсміхаўся: ён убачыў беларускую зямлю!

Я маю яшчэ адзін аўтограф на кнізе, што выйшла ў гэтай жа «Библи­отеке «Огонька»: «Дорогому Ивану Сипакову, который мне выдавал стипен­дию всего лишь три года, а запомнился, хороший друже, на всю жизнь, на полвека нашей дружбы хотя бы. Эдуард. 25.8.75 г.».

Эдуард Карпачоў — мой аднакурснік па журфаку БДУ. Гэта сын Маркі Карпачова, вядомага ў свой час «маладнякоўца». Эдуард пісаў па-руску, пасля заканчэння ўніверсітэта паехаў у Маскву, і ўжо і я, і ўся беларуская літаратура лічыла яго рускім пісьменнікам з беларускімі каранямі.

Другую кніжку «Конный патруль», у якую ўвайшлі апавяданні і аповесці, упрыгожыў-такі Эдуардаў аўтограф:

«Ваня, пасылаю табе свой зборнік у надзеі, што ты мяне неўзабаве таксама парадуеш будучай кнігаю, пра якую ўжо цяпер ідзе добрая молва. Жму руку! Эд. Карпачоў. 27.10.75 г.».

Размова ідзе пра маю кнігу «Жанчына сярод мужчын», рукапіс якой ужо быў у «Советском писателе».

Зноў Ленінград. Леонцій Ракоўскі. «Блудный бес». Аповесць. Кніга выдадзена ў 1931 годзе з цудоўнымі гравюрамі на дрэве. Падпісаў кнігу мне Леонцій Іосіфавіч вясною 1974 года ў Ленінградзе: «Оршанцу — от Лепельца. Автору прелестных белорусских баллад, милому Янке Сипакову. Сер­дечно — Леонтий Раковский». Цікава, піша «Лепелец», а сам, як сцвярджае «Краткая литературная энциклопедыя», нарадзіўся ў мястэчку Глыбокае. Так, ён і праўда добра ведае быт беларускіх мястэчак, асабліва яўрэйскага насельніцтва — гумар, сакавітасць жанравых замалёвак.

«Ні ў кога ў мястэчку не было столькіх мянушак, як у гандляра са Шкляной вуліцы Шэндэра Фікса. Звычайна мяшчане празывалі адно аднаго за які-небудзь недахоп. Напрыклад, краўца Ісера Драпа ўсе звалі «локшэн», таму што ён, на самай справе, быў худы і доўгі, нібы макароны. А Тэвеля, які прадаваў паперу, таўсцяка і каратышку, наадварот, празвалі фарфелем. У вонкавым жа выглядзе гандляра Шэндэра Фікса ніхто не знайшоў бы заганы. Ён не быў ні кульгавым, ні касавокім, не валодаў ні заечай губой, ні грыжай».

А вось і завязка, і развязка, і кульмінацыя:

«Дык вось гэта — ваш сын. Бачыце, вось метрыка. Маці хлапчука памёрла вясной, ні маёмасці, ні родзічаў не засталося. Суд пастанавіў перадаць мальца бацьку. Распішыцеся!

Па зморшчанай шчацэ старога ў рыжую бараду паўзла сляза, але ён таксама, здавалася, не заўважаў нічога: Шэндэр Фікс штосьці прыпамінаў».

Такога Ракоўскага мы, школьнікі, не ведалі. Мы ведалі яго як аўтара гістарычных раманаў «Генералісімус Сувораў», «Адмірал Ушакоў», «Кутузаў», «Канстанцін Заслонаў», якія вывучаліся ў школе.

Маё ж краязнаўства пачалося таксама з Ленінграда. Праўда, перад гэтым да замілавання родным краем мяне падахвоціў Генадзь Каханоўскі, з якім мы дружылі. А потым, вядома ж, быў ён. Не, не ён сам, а яго цудоўныя, наладаваныя фактамі кнігі.

Не меншую ролю сыграў Валянцін Пятровіч Грыцкевіч, выкладчык з кафедры музеязнаўства Ленінградскага інстытута культуры. Першую ягоную кнігу «Путешествия наших земляков» я набыў сам. Яна мяне ўразіла і ашаламіла: гэта і славуты падарожнік Мікалай Радзівіл Сіротка, і акулістка турэцкага султана Саламея і прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў Мікалай Судзілоўскі, і герой Чылі Ігнат Дамейка...

Другую ж «От Нёмана к берегам Тихого океана» Валянцін Пятровіч прыслаў мне з Ленінграда ўжо з аўтографам:

«Івану Данілавічу Сіпакову на добры ўспамін з пажаданнем поспехаў. В. Грыцкевіч. 28.ХІІ.86 г. Ленінград». А ў кнізе — яркія партрэты Івана Чэрскага, імем якога названы горы і пралівы ў Сібіры, кражы і цэлыя горныя сістэмы, даліна ў Саянах; Эдуарда Пякарскага — бацькі якуцкай літаратуры; Іосіфа Гашкевіча, белавалосага консула ў Японіі, пра якога шмат напісаў Іван Ганчароў у сваёй кнізе «Фрэгат “Палада”». Усе ж яны — беларусы! Якія так стараліся, так шчыравалі на карысць іншых народаў!

15

Пра тое, што Друцкае княства — маё княства, бо на ўсіх старажытных картах ёсць і мае Зубрэвічы — я ўжо расказваў і даўно агучыў, што мае Зубрэвічы былі калісьці сталіцай удзельнага княства, і ў вёсцы жыў князь Мітка Сякіра, які меў пячатку і на ўсіх сваіх паперах падпісваўся: «Князь Дзмітрый Зубрэвіцкі». Ён быў віднай фігурай у тагачасным жыцці на тэрыторыі сённяшняй Беларусі. Мітку добра ведаў кароль Польшчы Ягайла, яго жонка, каралева Соф’я Гальшанская, стрыечная Міткава сястра, з якою яны, круглыя сіроты, выхоўваліся ў Друцку амаль адначасова. З вечным паўстанцам, Вялікім князем ВКЛ Свідрыгайлам Мітка ўдзельнічаў у вайне супраць Жыгімонта і быў паланёны пад Ашмянамі разам з меншым братам Васілём Красным, якога ўспамінае нават Ян Длугаш. Дарэчы, завяшчанне яго на карысць жонкі і дзяцей чацвёртага сына Друцкага князя Сямёна Дзмітрыевіча, датаванае 7-м індыктам (годам 15-гадовага каляндарнага цыкла, прынятага ў Візантыі і на Русі, захоўваецца ў Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі («Описание документов и бумаг». Кн. 21. — М. 1915. Ст. 404).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мая бібліятэка. Паліца другая» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая»

Обсуждение, отзывы о книге «Мая бібліятэка. Паліца другая» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x