Иван Сипаков - Падары нам дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сипаков - Падары нам дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падары нам дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падары нам дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў
Падары нам дрэва
Таля-малі
Жалезны Хаос
У Дурбудзіі
На Другім Паўшар'і
Іншае вымярэнне
Жыццё на завушніцы
Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня
Кат
Утаймаванне ліфта
Труба
Вялікі і Мудры
Сад
Гара
На Маналы
Спатканне
Выратавальны круг
Тамагаўк
Усяго толькі прывітанне
Насуперак
З іхняга жыцця
Барацьба
Мастак:

Падары нам дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падары нам дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Янка Сіпакоў

Падары нам дрэва

Блуканне па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў - фото 1 Блуканне па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў Зірні зірні што гэта т - фото 2

Блуканне па іншасвеце

Пад нагамі ў мурашоў Зірні зірні што гэта такое здзівілася Юля Яны - фото 3

Пад нагамі ў мурашоў

Зірні зірні што гэта такое здзівілася Юля Яны сядзелі пад яблыняю на - фото 4

— Зірні, зірні, што гэта такое? — здзівілася Юля.

Яны сядзелі пад яблыняю на коўдры, пасланай на маладую зялёную траву, і паўтаралі хімію — рыхтаваліся да прадметных залікаў і неўзабаўных выпускных экзаменаў у школе. Але вучыць ужо нічога не хацелася — больш думалася не пра выпускныя, а пра ўступныя экзамены ва універсітэт, куды яны разам збіраліся паступаць: яна — на біяфак, ён — на гістарычны факультэт.

У Радзіма не ўсё было добра з хіміяй, — не, хлопец ведаў яе, але не на пяцёрку — і таму ён вельмі сур'ёзна адносіўся да заняткаў з выдатніцай Юляю, для якой гэты прадмет, здаецца, быў самы лёгкі.

Збіраўся разам з імі ісці яшчэ і Губашлёп — так усе ў школе звалі Юрася Кулету — але яны ўцяклі ад яго ў калгасны сад: Кулета вельмі любіў пагаварыць і з ім наўрад ці ўдалося б адкрыць падручнікі. Але хутчэй за ўсё яны ўцяклі з іншае прычыны — проста ім захацелася пабыць удваіх…

Была надзіва дружная вясна, усё ў прыродзе аж буяла ад цвету — амаль адначасова зацвілі травы, краскі, кусты, дрэвы: над самымі іхнімі галовамі навісалі буйныя ружавата-крамяныя кветкі яблынь, непадалёку пеніліся бела-белыя вяночкі вішань і бела-зеленкаватыя пялёсткі груш, якія пахлі чысцінёю і свежасцю, зводдаль да іх даносіўся п'янлівы водар бэзу і калакалушы, што цвілі ў лагчыне, у надрэчных кустах. Вачам было аж жоўта ад дзьмухаўцоў, з-за якіх, здавалася, не відаць і самой травы, неяк роўна і ціхамірна, пералятаючы з кветкі на кветку, гулі пчолы.

— Ну зірні ж ты хутчэй! — ужо спалохана, нецярпліва закрычала Юля, і тады Радзім, усё яшчэ не спяшаючыся, падняў вочы ад падручніка і зірнуў туды, куды паказвала яна.

Над імі вісела штосьці вялізнае і пачварнае, яно ўвачавідкі рабілася яшчэ большым, яшчэ страшнейшым і яшчэ пагрозлівей махала сваімі вялікімі, нібы пластмасавымі, крыламі.

Хоць ён і адчуў, як, падымаючыся, трашчаць на галаве ад страху кароценькія валасы, якія не паспелі адрасці,— ваенкамат, нібыта ўпэўнены, што хлопец не паступіць, адразу ж пасля экзаменаў намерваўся забраць яго ў армію і загадзя падстрыг пад нулёўку — усё ж імкнуўся не падаваць выгляду, што і яму самому жудавата.

— Дык гэта ж пчала, — няўпэўнена, але спакойна, разважліва адказаў ён, спрабуючы заспакоіць Юлю, а заадно і самога сябе.

— А чаго яна такая вялікая?! Радзічак, мне страшна! — Юля ўскочыла на ногі, схапіла за руку Радзіма, змусіла ўстаць і яго: яны саступілі з коўдры, адбегліся крыху ўбок — абы толькі не вісела, не гуло над самымі галовамі гэтае страшыдла.

Яны, узяўшыся за рукі, як скамянелыя, стаялі на адным месцы, толькі вачыма азіраліся па баках і ніяк не маглі зразумець, што вакол іх адбываецца.

Усё, як звар'яцелае, расло, падымалася ўгору. Выпроствалася і вялізнымі шурпатымі зялёнымі пасамі шыбавала ў неба трава. Да дзьмухаўцоў, нібы да вялікіх сланечнікаў, яны, каб і хацелі, не змаглі б зараз дацягнуцца — перад вачыма былі толькі іхнія тоўстыя, як тое бярвенне, ствалы. Яблыня, пад якою яны стаялі, так вырасла ў неба, што яе галіны хісталіся недзе аж ля самага сонца, а тоненькі яшчэ нядаўна камель зрабіўся суцэльнаю пакарабачанаю, пукатаю сцяною, якая засланіла сабою ўсё на свеце.

Недзе знікла крылатая пачвара, якая іх напалохала, — пчала, мусіць, паляцела сваёю дарогаю. А на тым месцы, зверху, крыху збоку ад іх, высока-высока вісела ўжо, як хмара, нешта вялікае-вялікае, яно засланяла паўнеба, і ў ім цяжка было пазнаць тую коўдру, на якой яны толькі што сядзелі.

Маладая, густая, як шчэць, трава знікла, зрабілася рэдкаю, зараз ад травіны да травіны было так далёка, як у высечаным, прарэджаным лесе ад дрэва да дрэва. Ды і сама трава стала падобнаю на дрэвы: вока ўжо не брала шырокія каснікі лістоў, якія хісталіся так высока. Коўдра ляжала на моцных травінах, якія падпіралі яе, і знізу было дзіўна бачыць, як яна правісае там, дзе травіны зламаліся.

Значыць, усё, што было вакол іх, увачавідкі, імкліва расло, падымалася ўгору, а яны як усё роўна танулі ў зямлю, нібы апускаліся ў яе ўсё ніжэй і ніжэй — быццам уціскаліся ў зусім ужо блізкую глебу. Яна была зараз перад самымі вачыма: пясчынкі, якіх толькі што не заўважалі, крупінкі, што нядаўна рыпелі пад нагамі, павырасталі ў вялізныя валуны і горы рыхлай, сітаватай зямлі — яны былі між іх, як між сапраўдных гор у цясніне, і ад гэтага рабілася яшчэ страшней, пачынала кружыцца галава.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падары нам дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падары нам дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падары нам дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Падары нам дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x