• Пожаловаться

Иван Сипаков: Падары нам дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сипаков: Падары нам дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1997, ISBN: 985-05-0046-8, издательство: Юнацтва, категория: Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Иван Сипаков Падары нам дрэва

Падары нам дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падары нам дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы. Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары. ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў Падары нам дрэва Таля-малі Жалезны Хаос У Дурбудзіі На Другім Паўшар'і Іншае вымярэнне Жыццё на завушніцы Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня Кат Утаймаванне ліфта Труба Вялікі і Мудры Сад Гара На Маналы Спатканне Выратавальны круг Тамагаўк Усяго толькі прывітанне Насуперак З іхняга жыцця Барацьба Мастак:

Иван Сипаков: другие книги автора


Кто написал Падары нам дрэва? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Падары нам дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падары нам дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакуль што ён яшчэ нічога не баяўся. Страшна яму стала крыху пазней, тады, калі, злаўчыўшыся, падкраўшыся, даланёю накрыў на руцэ, можа, цэлую сотню камароў — ніводзін не ўзляцеў! — а затым старанна, сціснуўшы ад помслівай асалоды зубы, расцёр іх.

Адняў далонь і жахнуўся: уся рука была чырвоная ад крыві — як усё роўна хто парэзаў яе.

— Дык гэта ж мая кроў! — у адчаі закрычаў чалавек. — Мая! Бачыш, колькі яны, гэтыя малечы, тваёй крыві выцягнулі і выпілі? Бачыш?! І калі ад іх не абараніцца, яны ж высмакчуць з цябе ўсю кроў! Усяго цябе высмакчуць. Адна шкурка астанецца. І ты, магутны чалавек, памрэш ад гэтай драбніцы. Памрэш жывы і здаровы. А яны, камары, будуць жыць!

Чалавек спяшаючыся, мітусліва пачаў шукаць, што яму рабіць. Напалоханы, нічога разумнейшага не прыдумаў, як ускочыць у вогнішча.

— Папалю! — зароў ён. — Усіх папалю!

Пакуль таптаўся ў полымі, спяшаючыся знішчыць усіх — да аднаго! — камароў, не заўважыў, што загарэліся штаны, пінжак. Загарэліся чамусьці са спіны. Зразумеў гэта позна, калі пачало прысмальваць ужо нават і цела.

Ён як ашалелы выскачыў з вогнішча і кінуўся качацца па траве, каб збіць з сябе агонь. Агонь то ён патушыў, але ад гэтага яму лепей не стала: штаны знізу згарэлі зусім, а на голых нагах матлялася толькі ашмоцце, пінжак перагарэў на дзве часткі, ад яго асталіся толькі рукавы ды плечы, выгарала ззаду нават сарочка, адкрыўшы камарам паапечаную спіну.

І яны тут жа абселі яе, схавалі, нібы абгарнуўшы сабою, голыя ногі. Кусалі, джалілі, рэзалі, ужо не хаваючыся, не аглядаючыся, — як хацелі.

Яго ж адчай быў бязмежны. Што рабіць? Як абараніцца? Дзе выратаванне?

— Каса! — раптам успомніў ён і загарлаў на ўвесь свет. — Каса! Вось што выратуе мяне!

І праўда, каса — вельмі ёмкая зброя. Чалавек з касою — грозны і абаронены. Скажыце, які дурань будзе нападаць на таго, хто трымае ў руках вострую касу?! Той жа толькі махне ёю — і ў любога пакоціцца галава з плячэй. Але то людзі. А гэта ж камары… — Я пакашу іх усіх!

Чалавек ужо і падбег да касы, ужо і выцягнуў кассё з зямлі, узяў у рукі, пачаў махаць ёю па хмарах камароў…

Аднак тут жа разгублена апусціў лязо долу, змрочна вылаяўся.

Вось ты, такі моцны і непрыступны, стаіш з касою. Не падыходзь — зарэжу! Цябе ўсе, здавалася б, павінны баяцца, абыходзіць бокам — як можна далей ад бяды.

А камары, хоць ты і махаеш касою, не баяцца, яны зноў і зноў налятаюць на цябе, напіваюцца тваёй крыві і ўступаюць месца іншым. Што камарам твая каса?! Для іх яна зусім не страшная. Ці ты махай ёю, ці ты рэж, ніводзін камар усё роўна не трапіць пад яе вострае лязо. Ды і зноў жа, хіба ты будзеш ганяцца з ёю за кожным камаром? Каб адрэзаць яму галаву ці крылы?

Якую галаву, якія крылы?!

Ён са злосцю кінуў вобземлю касу, збольшага абтросся ад камароў і спяшаючыся, стрымгалоў кінуўся назад, да свае машыны — у яго яшчэ была на яе хоць маленькая, але ўсё ж надзея.

І ўсе камары, здаецца, паляцелі ўслед за ім.

Па дарозе ён падабраў кола, якое адвалілася, паднёс яго да машыны, паспрабаваў прыладзіць, прыкруціць назад, але гэта было немагчыма, — яно не звінцілася, а зрэзалася начыста.

Чалавек кінуў яго, піхнуў нагою, яшчэ раз агледзеў машыну, шукаючы, дзе б схавацца ад камароў, але ўбачыўшы, што ў ёй не схаваешся — машына была зусім адкрытая, — сплюнуў на руль і паціху, ужо не спяшаючыся і не зганяючы з сябе камароў, пайшоў па дарозе, па якой, поўны надзей, нядаўна прыехаў.

Чалавек ведаў, што камары заядуць яго, і тым не менш быў спакойны. Ён зразумеў, што змагацца з камарамі не варта, бо ўсё роўна іх не пераможаш.

Можна перамагчы аднаго камара. Можна сотню, тысячу, мільён…

Але ўсіх камароў, увесь народ камарыны не пераможаш.

Хоць чалавек і мацнейшы за камара.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падары нам дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падары нам дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Падары нам дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Падары нам дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.