Иван Сипаков - Падары нам дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сипаков - Падары нам дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падары нам дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падары нам дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў
Падары нам дрэва
Таля-малі
Жалезны Хаос
У Дурбудзіі
На Другім Паўшар'і
Іншае вымярэнне
Жыццё на завушніцы
Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня
Кат
Утаймаванне ліфта
Труба
Вялікі і Мудры
Сад
Гара
На Маналы
Спатканне
Выратавальны круг
Тамагаўк
Усяго толькі прывітанне
Насуперак
З іхняга жыцця
Барацьба
Мастак:

Падары нам дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падары нам дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта яна! Гэта яна! — хорам закрычалі тыя, што ехалі, і адразу схапілі яе за рукі.

У тралейбусе зрабілася шумна. Людзі ажывіліся, загаварылі ўсе разам — быццам бы гэта ўжо быў іншы тралейбус…

Яе тут шукалі даўно. Пра яе пісалі газеты, паведамляла тэлебачанне.

Яна была віжоўкаю.

І ён таксама быў віж. Здрадзіўшы сваёй краіне, ён служыў зараз чужой. І «добры вечар» даў толькі каб выдаць яе.

А хацелася б думаць, што прывітаўся ён па святой прастаце…

Насуперак

З ім штосьці адбывалася, але што, ён ніяк не мог зразумець.

Раптам вельмі захацелася схадзіць у Сяміколернае. Сто гадоў не быў там, і нічога, жыў сабе і без яго, а тут так заманулася, гэтак закарцела, што ён, збегшы з працы — адпрошваўся ў шэфа, але той не дазволіў: працы многа, маўляў, не паслухаешся — звольню, — адразу ж пайшоў у тое Сяміколернае. І не пайшоў, а пабег!

Але з паўдарогі вярнуўся. Ужо ў далечыні былі відаць паралелепіпеды хмарачосаў, высокія званіцы і спічастыя збудаванні невядомага прызначэння, над якімі прыгожа згіналіся яркія вясёлкі, ствараючы сваё, другое шматколернае неба над горадам, а ногі нечакана самі сабою павярнуліся ў іншы бок і павялі яго назад — тою ж дарогаю, якую ён толькі што прайшоў. Спачатку спрабаваў яшчэ ўпарціцца, супраціўляцца — да Сяміколернага вунь жа рукою падаць! — аднак ногі былі няўмольныя: толькі назад, і ўсё!

Чаго спяшаў наперад — не разумеў, чаго ідзе назад — таксама не ведае. Але ідзе!

Па дарозе на вочы яму трапіўся табун коней, што пасвіліся непадалёку, і ён так расчуліўся, што адразу ж звярнуў на ўзбочыну — захацелася тую хвіліну пагладзіць іх па храпах, прытуліцца да грыў шчакою.

Але як толькі дайшоў да самага бліжняга каня, чамусьці імгненна схапіў яго за ноздры і пачаў штосілы, з усяго размаху біць кулаком па храпе — конь ускідаў галаву ўгору, ён, учапіўшыся за грыву, павісаў на ім і ўсё малаціў і малаціў па касці, не адчуваючы, не зважаючы на тое, што ўжо баліць рука.

Прыбег конюх, ледзь адцягнуў яго ад каня, а ён сам, як толькі адарваўся ад конскай грывы, абмяк, зніякавеў і заплакаў. І тады конюх, які збіраўся, пэўна, надаваць яму тумакоў, выпусціў дзівака з рук, адно толькі злёгку паддаў каленам у тое месца, на якім сядзяць, ды і пайшоў прэч.

А ён паплёўся на дарогу.

І што дзіўна, як толькі ступіў на гравійку, ногі зноў пайшлі на Сяміколернае, але, быццам ацяміўшыся, праз нейкі час замарудзілі крок, спыніліся, а затым запылілі ў бок дому.

Ён ішоў як у самнамбулічным сне, і гэты касцёр каля невялічкай рэчкі ўбачыў ужо тады, як параўняўся з ім.

Свяціла бязлітаснае сонца, стаяла спёка, задуш, ён увесь абліваўся потам, але яму чамусьці вельмі захацелася да агню. А калі падышоў да самага вогнішча, яго аж закалаціла — так захацелася ў сам агонь. Дзіўна, розум і зараз вяла супраціўляўся, а ногі вялі ў полымя.

І ён, як калісьці пакараныя пакутнікі, узышоў на гарачае вуголле і пачаў таптацца па ім босымі нагамі — быццам хацеў затаптаць агонь. Паабярнуў каструлі і чыгункі, што віселі над вогнішчам, і пакуль разгубленыя турысты стаялі і, нічога не разумеючы, лыпалі вачыма, ён выйшаў з полымя і, нібы пылаючы факел, павольна, не спяшаючыся пайшоў да ракі. Прайшоўшы яе ўброд — рака была неглыбокая, — выйшаў на другі бераг і зноў знайшоў дарогу.

Ішоў далей і ўсё ніяк не мог зразумець, чаму ў яго паапечаныя рукі і ногі, абсмаленыя валасы, прагарэлае адзенне, — значыць, усё, што рабіў перад гэтым, ён не ведае і не помніць.

Калі з'явіўся на працы, шэф, не зважаючы на такі жахлівы выгляд падначаленага, з вялікаю злосцю і абурэннем накінуўся на яго:

— Выганю! Звольню! Раздушу! Па сцяне размажу! Ён топаў нагамі, махаў пад самым носам кулакамі, і падначаленаму хацелася даць яму здачы, нагаварыць кепскіх слоў, сказаць усю праўду і пра яго працу, і пра яго кіраўніцтва, але замест гэтага ён насуперак сабе мямліў нешта невыразнае, цьмянае:

— Я вельмі паважаю вашу думку. Мне вельмі падабаюцца вашы справядлівыя патрабаванні… Я захоплены вашай шчырасцю, дабратою і справядлівасцю…

Пачуўшы такое, шэф зніякавеў. І паласкавеў той жа час — нават усміхнуўся яму:

— Ну добра, добра, заставайся. Я таксама цаню тваю працу. Ты мне таксама падабаешся…

І вось тут яго насуперак логіцы і сітуацыі — у краіне ж беспрацоўе! — як кажуць, прарвала:

— А ты мне не падабаешся! І твая праца таксама! — крычаў ён і топаў нагамі яшчэ грамчэй, чым шэф. — Ты не ўмееш ні працаваць, ні кіраваць! Ты проста няўдачнік! І нягоднік!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падары нам дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падары нам дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падары нам дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Падары нам дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x