• Пожаловаться

Иван Сипаков: Падары нам дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сипаков: Падары нам дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1997, ISBN: 985-05-0046-8, издательство: Юнацтва, категория: Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Иван Сипаков Падары нам дрэва

Падары нам дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падары нам дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы. Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары. ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў Падары нам дрэва Таля-малі Жалезны Хаос У Дурбудзіі На Другім Паўшар'і Іншае вымярэнне Жыццё на завушніцы Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня Кат Утаймаванне ліфта Труба Вялікі і Мудры Сад Гара На Маналы Спатканне Выратавальны круг Тамагаўк Усяго толькі прывітанне Насуперак З іхняга жыцця Барацьба Мастак:

Иван Сипаков: другие книги автора


Кто написал Падары нам дрэва? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Падары нам дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падары нам дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хто яго спіхнуў, Падарожнік, стоячы да незнаёмага спіною, не ўбачыў. Ен зваліўся на нейчыя галовы і нейчыя рукі і, толькі калі яны расступіліся, адчуў, як вада, намочваючы адзенне, падымаецца па целе.

Ён з жахам глядзеў, як на тым месцы, куды ўпаў круг, завірыла вада, як да яго нецярпліва пацягнуліся рукі, як у надзеі выратавацца спяшаліся сплывацца туды людзі з усяго мора.

Неўзабаве на тым месцы пачалася бойка, мацнейшыя па спінах суродзічаў беглі да выратавальнага круга, але людзі, што былі пад імі, танулі, а разам з імі ішлі пад ваду і яны самі.

Праз нейкі час на выратавальны круг панавалілася, панасядала столькі людзей, што ён ужо не змог іх усіх утрымаць і разам з тапельцамі пачаў асядаць на дно.

Калі патануў круг, калі схаваліся пад вадою і тыя «шчасліўчыкі», што не хацелі пакідаць яго, усё яшчэ спадзеючыся выратавацца, калі на тым месцы пайшлі толькі бурбалкі, а потым вада стала чыстаю і спакойнаю, тады тыя, што пакуль што засталіся на паверхні, у яшчэ большым жаху і адчаі закрычалі:

— Ратуйце!

Голас Падарожніка быў вельмі слабы, і яго ў гэтым крыку ніхто не адрозніў, не пачуў. Ды і на беразе ўжо нікога не было.

Тамагаўк

Страх апанаваў усю краіну.

Людзі, сустракаючыся на вуліцы, замест прывітання астрашана казалі адно аднаму:

— А яна ўжо ляціць!

І калі нават нечым займаліся, нешта рабілі па гаспадарцы ў хаце ці на двары, у полі ці ў градах, яны ўсё роўна думалі пра тое, што яна ўжо ляціць.

У школах, на ўроках, у поўнай цішыні сачынення ці, скажам, самастойнай працы і то падхопліваўся раптам хто-небудзь з дзяцей і спалохана крычаў:

— А яна ўжо ляціць!

Косіць мужчына сена, а потым успомніць, зразумее, што гэта ўжо нікому не трэба, кідае касу і ідзе абы-куды з поплава:

— Яна ж ужо ляціць!

Доіць жанчына карову, але, так і не выдаіўшы, падымаецца і бяздумна ідзе куды-небудзь з хлява, не ўзяўшы з сабою даёнку з малаком: каму трэба цяпер тая даёнка і тое малако!

— Яна ж ужо ляціць!

Цалуюцца закаханыя, а тады нечакана халадзеюць, замаўкаюць на вуснах вусны, робяцца абыякавымі, нежывымі вочы — навошта гэты пацалунак?!

— Яна ж ужо ляціць!

— Ага, яна ўжо ляціць. І неўзабаве ўпадзе на іхнюю краіну, накрые яе, і ўжо тут нікому нічога не трэба будзе.

Балістычная ракета з самаю вялікаю і моцнаю нейтроннаю начынкаю набліжаецца да іх, свідруе, дзіравіць неба, каб неўзабаве ўпасці на іх галовы, а яны яшчэ косяць, дояць і цалуюцца!

Але ж і думаюць. З таго моманту, як стала вядома, што ракета ўзляцела, усе ў гэтай краіне ліхаманкава ўзяліся думаць, каб папярэдзіць катастрофу, каб выратаваць і самую краіну, і яе народ.

Што можна зрабіць?! Яна ж ужо ляціць!

Часу было вобмаль, ён так спяшаўся, што, здавалася, нават чутно, як хапатліва чакаюць секунды, аднак ніхто нічога не прапаноўваў — звычайна ў такім паспеху немагчыма думаць: думкі блытаюцца, мітусяцца, таўкуцца, і ніяк не можна засяродзіцца на чымсьці адным.

І раптам у нейкай далёкай-далёкай напаўразбуранай неперспектыўнай вёсачцы нейкае зусім малое дзіця, якое толькі навучылася гаварыць, прамовіла адно толькі слова:

— Тамагаўк…

І гэтае слова пачула ўся краіна.

Тамагаўк! Канечне ж, тамагаўк! Як яны самі не дадумаліся… Тамагаўк!

Самыя светлыя розумы тут жа ліхаманкава пачалі шукаць, як выкарыстаць прынцып тамагаўка для выратавання, — ракету трэба неяк спыніць і па яе ж арбіце вярнуць назад: туды, адкуль яна і ўзляцела. Але і ў іх гэта не атрымлівалася — замінала мітусяніна.

А тое ж самае дзіця не сунімалася. Яно па-даросламу разважала далей — як усё роўна чытала па кніжцы:

— Трэба насустрач чужой ракеце паслаць сваю. Але яна павінна быць мацнейшай, павінна прыклеіцца да яе і, пасіліўшы, пацягнуць назад.

«Разумна! — падумалі светлыя галовы. — Няхай узарвецца там, дзе яе ўзгадавалі».

Хутка падрыхтавалі самую моцную ракету, прыдумалі, як яна будзе прыклейвацца да чужой, і запусцілі ёй насустрач. А самі заселі за лакатары — балазе лакатары тут, у краіне, што жыла ў пастаяннай трывозе, былі, як у нас тэлевізары і дазіметры, у кожнай сям'і. Неспакойна чакалі — калі ж… калі ж… А як убачылі, што іх ракета прыклеілася да чужой і змусіла яе рухацца назад, запляскалі ў далоні, закрычалі «ўра!».

Людзі выйшлі на вуліцы. Спявалі і танцавалі. Гучала музыка. Грымеў салют.

— Мы выратаваліся! — радасна крычалі святочныя натоўпы.

А малое не супакойвалася:

— Дык а там жа, куды паляцела ракета, таксама людзі… Чаго мы радуемся?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падары нам дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падары нам дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Падары нам дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Падары нам дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.