Васіль Ткачоў - Варона

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Варона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Барк, Год выпуска: 2013, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Варона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Варона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аўтар з сыноўняй любоўю і цеплынёй піша пра людзей, на долю якіх выпалі нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні. Героі яго твораў – людзі простыя, на першы погляд сціплыя і нічым непрыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну, падаць руку. Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта. Яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытачоў. 

Варона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Варона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Васіль Ткачоў

ВАРОНА

Падрыхтаванае на падставе: Васіль Ткачоў, Варона. Кніга прозы, — Гомель: БАРК, 2013. — 238 с.

Рэдактар: М.Беразоўская

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Аповесці

СКАЧЫ АД ПЕЧЫ, ЖЭЎЖЫК!

1. ПЕЧ

Першым з вайны вярнуўся дзядзька Хвядос. Высокі і хударлявы, ён, нібы бусел, хадзіў па сваім двары, нетаропка падымаючы ногі. Я глядзеў на яго са схованкі, зажмурваў вочы, і тады здавалася, што гэта зусім і не дзядзька Хвядос, а мой тата. Але варта было расплюшчыць вочы, і я зноў бачыў нашага суседа. Гэтым разам ён нясе бярэмя дроў і прыкметна кульгае: кажуць, пасля ранення нага ягоная не згінаецца ў калене. Дзядзька Хвядос у вайсковай форме, на гімнасцёрцы злёгку патрэнькваюць медалі. Ён не-не ды і запавольвае хаду, дзівіцца на неба, падоўгу глядзіць на дрэвы – слухае, мусібыць, спеў птушак і гаворыць сам сабе: «Прыгажосць!» Прытупаў да печы – гэта ўсё, што засталося ад ягонай хаты, згарэла пасля таго, як варожы снарад трапіў у нашу, – кінуў дровы на зямлю, а потым зняў пілотку, выцер узмакрэлы лоб. Агледзеўся. Уздыхнуў. Я хацеў падыйсці да дзядзькі, але не асмельваўся. Ён раптам похапкам падняў з зямлі вілачнік, выцягнуў з печы чыгунок.

– Глядзі ты! – размаўляў сам з сабой дзядзька. – На хвілінку якую адвярнуўся, а вады амаль не засталося. На дне толькі кропля... – Ён прытуліўся шчакой да печы, пагладзіў яе рукамі: – Жывая, жывая, значыць, ты, печ. Малайчына. Гэта я табе, Хвядос, гавару. Ага. Вось адпачну трошкі – як думаеш, мае салдат права адпачыць? – і возьмемся за справу. За мірную справу. Не, ты не падумай толькі, быццам твой гаспадар стаміўся. Хто мяне, Хвядоса, надламіць можа? Вайна? Не-е-е, не дачакаецеся. Хаця і хапіла, хапіла ліха. Пакуль ты адна ў мяне і засталася, печ. Пакуль... А вернецца з вайны сын мой, Сцяпан, будзем утрох жыць. Ты ж Сцяпана помніш. Ён вернецца! Павінен вярнуцца. Ах, Сцяпан, Сцяпан!..

Наша Сасноўка вызвалена ўжо ад ворагаў, а да канца самой вайны, відаць, яшчэ далекавата. Каб не раненне, і я б ваяваў, бараніў бы далей зямлю ад супастатаў. Вось так, печ… Шкада, вельмі шкада, што не дачакалася мяне жонка Агрыпіна… Памерла яна… Сэрца, мусіць, не вытрымала ўсяго, што пабачыла… Мы неяк забыліся, што ў час вайны людзі паміраюць не толькі ад куль…

Слухаў я дзядзьку Хвядоса і бачыў Сцяпана як жывога. Такі ж высокі, такі ж прыгожы. А ў горле засеў камяк... Я расшпіліў верхні гузік на сарочцы, але ўсё роўна дыхалася цяжка. Затухкаў кашлем. Спалохаўся, што выдаў сябе, але не – дзядзька Хвядос сеў на бервяно, пачаў згортваць самакрутку, не перастаючы размаўляць з печчу:

– А тады Сцяпан жонку ў хату прывядзе, яна дзяцей нараджае. Без людзей – што за зямля? Без добрых людзей. Так, адна назва. Усё, усё будзе. Наладзім жыццё, – ён устаў, прыкурыў ад вугельчыка. – Вось... А пакуль пачакай. Пачакай пакуль. Бачыш, як яно ў жыцці бывае? Усё, здаецца, можна знішчыць... Усё... Нават чалавека. А вось печ – не... Не прыгадаю, каб печ па цаглінках рассыпалася. Не прыгадаю. Хат няма, а яны, печы, стаяць. Дзе там снараду цагліны тыя разняць. А ведаеш, чаму так? Таму што ты – святое тварэнне, вечнае. Агонь у тваім нутры, печ. Мірны агонь. І патушыць яго – рукі кароткія!..

Дзядзька Хвядос тыцнуў кудысьці ўбок дулю, і я здагадаўся, каму яна прызначалася. Атрымлівайце ад салдата!

Раптам Хвядос павярнуўся да куста, у якім я сядзеў, бы мыш пад венікам, баючыся дыхнуць і варухнуцца, і загадаў:

– Вылазь, Мікола, ды ўзбірайся на печ. Там мая шынэлка. Там – цёплая чарэнь: я сёння бульбу варыў. Падам і табе. Вылазь, вылазь. Мяне няма чаго баяцца. Гэта немец мяне баяўся. А ты ж – свой, тым больш – сусед. Ды і прозвішча ў нас адно – Сталетавы мы…

Мне нічога не заставалася, як паказацца. Дзядзька Хвядос паціснуў маю далонь:

– Ну, будзем здаровы. Бачу, бачу, што з вашай хатай. І маці, сказалі, тады загінула?

Я кіўнуў.

– Гэта вялікае гора… Трымайся, Колька. Трымайся. Бачыш, няма і ў мяне пакуль даху над галавой. Таму, сусед, давай разам жыць будзем. Калі ты не супраць. На печы. Згода?

– Давайце, – кіўнуў я.

– Скачы ад печы, жэўжык. Яна, як і хлеб, – усяму галава. Залазь. Змерз, бачу. А пазней зямлянку выкапаем. На першы час – пакуль да хаты рукі дойдуць.

На печы і сапраўды было цёпла. Але ж і на дварэ не холадна. Наўсцяж буялі кветам пладовыя дрэвы. Свяціла сонейка. Таму я, спярша паляжаўшы на дзядзькавым шынялі, устаў і дзівіўся, што робіцца вакол. З печы далёка відаць. Убачыў Петрыка. Ён нёс у хату ад калодзежа вядро з вадой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Варона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Варона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Варона»

Обсуждение, отзывы о книге «Варона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x