• Пожаловаться

Васіль Ткачоў: Варона

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў: Варона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Барк, год выпуска: 2013, категория: Юмористическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Васіль Ткачоў Варона

Варона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Варона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма, іронія і дасціпны гумар, уласцівыя творчасці гэтага пісьменніка, прысутнічаюць, безумоўна ж, і ў творах, што склалі гэтую кнігу прозы. Аўтар з сыноўняй любоўю і цеплынёй піша пра людзей, на долю якіх выпалі нялёгкія жыццёвыя выпрабаванні. Героі яго твораў – людзі простыя, на першы погляд сціплыя і нічым непрыкметныя, але калі трэба, яны гатовы пастаяць не толькі за сябе, але выручыць з бяды іншых, падставіць сваё плячо ў цяжкую хвіліну, падаць руку. Васіля Ткачова называюць майстрам сюжэта. Яго творы справядліва карыстаюцца заслужаным поспехам у чытачоў. 

Васіль Ткачоў: другие книги автора


Кто написал Варона? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Варона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Варона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Няма ж пісьма ад Сцяпана, – горка вымавіў ён нарэшце. – Пасля вызвалення ўсе, хто жывы, ужо напісалі.

Цяжка было гэта чуць усім. І мне. Але ж пахавальнай няма! Вернецца Сцяпан. І як жа так? Няўжо дзед Грышка не хлусіць? І хто ён, гэты танкіст, адкуль узяўся? Яшчэ не хапала, каб забраў Раісу, Сцяпанаву нявесту. Я сам не аднойчы бачыў, як да вайны Хвядосаў сын гужам увіваўся за прыгажуняй Раісай, а яна заўсёды яму ўсміхалася – так, як нявеста жаніху. А тут такое сказануў стары! Я не вытрымаў, пабег шукаць таго танкіста, каб хоць глянуць, што там за шышка такая. Не можа быць, каб ён быў вышэйшы за Сцяпана.

– Гайда за мной! – махнуў я і Петрыку, які, убачыўшы мяне, вытыркнуў рыжую і лахматую галаву з-за паркана.

Петрык не стаў дапытвацца, куды я спяшаюся, а адразу ж пабег за мной. Толькі калі дагнаў, спытаў:

– К... куды?

– Зараз убачыш!

А вось і двор Раісы. Ціха. Нідзе, здаецца, не відаць танкіста. Толькі не: рыпнуў, рыпнуў гармонік. Так і ёсць... не хлусіў дзед Грышка. Рып той даляцеў з расчыненых сенцаў. І адразу ж на ганку з’явілася Раіса, а за ёй – танкіст. Канешне ж, малы, са Сцяпанам не параўнаць. Сцяпан у танку не памесціцца. Расцягваючы мяхі, танкіст ледзь не ўпаў на калена, пачаў маліць:

– Ну, Рая, ты чуеш ці? Павярніся хоць. Ты размаўляць можаш? У цябе язык ёсць?

– Ёсць! – гучна адказала Раіса і паказала на імгненне танкісту язык.

Мы з Петрыкам прытаіліся за сцяной хаты, толькі крадком вы-глядвалі на падворак. Месца небяспечнае: калі будуць яны выходзіць з двара, то акурат напоруцца на нас. Няёмка падглядваць. Але ж няма ў нас іншага выйсця: трэба выручаць неяк дзядзьку Хвядоса. Толькі я так падумаў, як убачыў, што ў нашым накірунку ідзе бабка Антося... з хамутом на шыі, а ў руках валачэ граблі і вілы. Ступае цяжка, быццам на катаргу. Трэба хавацца. Мы заскочылі ў агарод. Адсюль яшчэ лепш бачна, што робіцца на двары. Можна і да танкіста прыцаніцца: жаніх ён ці так сабе... адно званне?

Танкіст жа рашуча заявіў:

– Я на Курскай дузе, калі знаць хочаш, у танку гарэў!

Раіса на гэта яму адказала – бач ты, і Курская дуга для яе нішто! – з лёгкай вясёлай усмешкай на прыгожым твары:

– Кастусёчак, ну чаго ты да мяне прыліп? Ты ж расточку маленькага...

А я што гаварыў? Хіба ж можна параўнаць яго са Сцяпанам! Прыдумаеце таксама. Ніколі!

Танкіст жа пацягнуўся, бы толькі што прачнуўся, і кісла паморшчыўся:

– Я... я... я падрасту. Падрасту я. Верыш? Я ўсё зраблю, каб табе спадабацца. Усё, чуеш? Моркву буду есці кожны дзень. Самую вялікую.

Раіса пацерабіла нярвова пальцамі хустку, нізка схіліла галаву, а потым часта заматала ёю: не, не, не. Ура-а! Малайчына, Раіса. Цяпер будзе чым хоць парадаваць дзядзьку Хвядоса: не ўгаварыў, хоць і стараўся надта – ажно з гімнасцёркі вылузваўся! – танкіст нашу прыгажуню. Танкіст, ці хай будзе Кастусёчак, роспачна ўздыхнуў, сеў на прызбу, якая яшчэ нават і не падсохла добра, таму будзе на яго салдацкіх галіфэ сырой зямліцы, будзе, і зайграў. Вальс. Пра дунайскія хвалі. Прыгожая музыка, так і слухаў бы. Але нельга губляць пільнасць, вуха востра трымаць трэба. Рыпнуўшы гармонікам, Кастусёчак утаропіўся на Раісу і тлумачыў той, што ён за цаца:

– Падумаеш – маленькі. Хм-м. Ды я ж гарманіст! Гарманіста на рост не ацэньваюць. Таксама мне мерку знайшла. Гарманіст вышэй за ўсіх ростам быў і будзе. Як зайграю – усе дзеўкі збягуцца. Хочаш, зайграю?

– Зайграй, – абыякава паціснула плечуком Раіса.

І ён, наколькі можна, расцягнуў мяхі. А сам, блазнуючы, вядома ж, задраў галаву і паклікаў:

– Гэй, дзеўкі, гэй, маладухі-весялухі!

Тут я заўважыў, як на двор заходзіць бабка Антося ўсё з тым жа хамутом на шыі. Танкіст, убачыўшы яе, адвярнуўся і прабурчэў:

– Вось... адна прыклыпала... маладуха-весялуха.

Раіса пырскнула смехам і затуліла рот далонню. Бабка Антося тым часам зняла хамут з шыі, і амаль подбегам – да танкіста. Спынілася каля яго, спыталася:

– Саколік, саколік, а калі ты з фронту?

– Нядаўна.

– Можа, ты сыночка майго сустракаў? – дастала здымак, падала танкісту. – Лагойка Пятро Рыгоравіч. Пецька. Рыжанькі такі... Прыгожанькі...

Нам таксама цікава зрабілася: во было б здорава, каб гэты самы танкіст абрадаваў зараз старую Антосіху. Толькі ён зморшчыўся і вярнуў картку назад:

– Не, матка, не сустракаў.

– І не піша больш... – сумна ўздыхнула бабка Антося.

– Не сустракаў, маці, – сказаў зноў танкіст і зайграў такую ж сумную мелодыю, як і твар у старой.

На музыку сабраліся людзі. Яны заходзілі на двор Раісы, як на свой. Заўсёды баявая Лізавета ляпнула рукой танкіста па плячы, а потым падала яму далонь:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Варона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Варона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Ткачоў: Булачка
Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Высокі страх
Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў: Так і жывём, брат
Так і жывём, брат
Васіль Ткачоў
Васіль Зуёнак: Вызначэнне
Вызначэнне
Васіль Зуёнак

Отзывы о книге «Варона»

Обсуждение, отзывы о книге «Варона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.