• Пожаловаться

Иван Сипаков: Падары нам дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сипаков: Падары нам дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1997, ISBN: 985-05-0046-8, издательство: Юнацтва, категория: Детская фантастика / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Иван Сипаков Падары нам дрэва

Падары нам дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падары нам дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы. Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары. ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў Падары нам дрэва Таля-малі Жалезны Хаос У Дурбудзіі На Другім Паўшар'і Іншае вымярэнне Жыццё на завушніцы Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня Кат Утаймаванне ліфта Труба Вялікі і Мудры Сад Гара На Маналы Спатканне Выратавальны круг Тамагаўк Усяго толькі прывітанне Насуперак З іхняга жыцця Барацьба Мастак:

Иван Сипаков: другие книги автора


Кто написал Падары нам дрэва? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Падары нам дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падары нам дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым пачалі з'яўляцца маленькія, як мачыны, крупінкі, якія вольна плавалі ў паветры. Ён, нібы зачараваны, глядзеў, як і яны ўвачавідкі большаюць, павялічваюцца ў памерах, і яму здавалася, што бачыць усё гэта ў сне. Калі крапінкі ператварыліся ў вялізныя, лёгкія, нібы пустацелыя, шары, якія павольна рухаліся ў прасторы, ён зразумеў, што сам ужо настолькі зменшыўся, што бачыць малекулярную будову свету, а гэтыя вось шары — ніякія не шары, а самыя звычайныя атамы. Зразумеўшы гэта, успомніў пра школу, экзамены, усміхнуўся: во будуць здзіўлены і аднакласнікі, і настаўнікі, калі ён ім раскажа, што на свае вочы бачыў самую тайніцу прыроды — атамную будову пясчынкі, мог колькі хочаш любавацца атамамі і нават дакранацца да іх рукою.

Радзім пачаў ужо назіраць за паводзінамі атамаў, вывучаць іх рух, здаецца, нават разглядзеў электроны, што кружыліся каля атамнага ядра, як раптам убачыў, што якраз на яго імчыцца — нібы выстраліў хто, нібы трасірная куля — яркая, святлівая крапка. Інстынктыўна паспеў адсланіцца, крапка прайшла побач, але, рэзка адхінаючыся, ён выцяўся галавою аб атам, і той, як гумовы, паляцеў быў убок — сарваўся з арбіты, — але нейкая свая неадольная сіла неўзабаве зноў вярнула яго на ранейшае месца.

Ад другой такой крапкі святла не змог адвярнуцца — не паспеў нават падумаць, як гэтае яркае і вострае, быццам стрэмка, святло ўпілося ў яго. Чакаў, што будзе балюча, але святло прайшло праз яго без болю — хлопец нічога нават не адчуў, а, азірнуўшыся, убачыў, што святлівая крапка, быццам нічога і не здарылася, ляціць ужо, здаляючыся, за ім, ззаду яго. І тады ён заўважыў, што крапак гэтых дужа многа і што прабіваюць яны не толькі яго, а ўсё, што трапляецца на іх шляху, нават атамы, за якія яму напачатку хацелася хавацца. І перастаў адхінацца, хоць, шчыра кажучы, было боязна, непрыемна — стрэмкі ляцелі прама ў вочы, праходзілі праз сэрца, траплялі ў самы рот. Здагадаўся, што святлівыя гэтыя пылінкі — не што іншае, як нейтрына, якія і ў тым свеце, у тым звычайным вымярэнні пранізваюць навылёт і чалавека, і сцены, і ўсю зямную кулю — недзе чытаў, што для іх няма ніякіх перашкод. Тут іх столькі многа, а на зямлі за імі палююць ужо дужа даўно, але злавіць ніводнай нейтрына пакуль што нікому не ўдалося — людзі будуюць глыбока ў гарах браніраваныя склепы, але нейтрына, як хітрая, вопытная невідзімка, лёгка абмінае гэтыя чалавечыя пасткі і не трапляе ў іх.

Потым крапкі нейтрына пабольшалі, ператварыліся ў плямкі святла, якія, нібы ўспышкі пражэктара, асвятлялі яго ўсяго і знікалі.

Але такое нашэсце нейтрына было часовае.

Ён усё змяншаўся і змяншаўся, а прастора ўсё пашыралася, разрэджвалася. Зараз ужо рэдка калі трапляўся яму адзінокі атам ці ўдалечыні, як сполах маланкі, пралятала нейтрына.

Калі над ім, над самаю галавою, праплыў вялізны, нібы дырыжабль, шар атама — яму давялося нават сагнуць галаву, каб той не зачапіўся за яе, але ён усё роўна працягнуўся па валасах: калі б хлопец не быў падстрыжаны, атам згарнуў бы ўвесь чуб наперад, на самыя вочы, — тады Радзім зразумеў, што і ў свеце атамаў, у мікрасвеце ён зараз вельмі маленькі.

І тады ж заўважыў, што пад нагамі ў яго ўжо нічога няма, што ён проста так вісіць у паветры. І адчуў, што не мае ні цела, ні вагі, што ад яго асталіся толькі думка ды энергія, якія ўжо таксама, здаецца, плаваюць у паветры, але самі па сабе, без яго.

Разумеў, што ўсё яшчэ змяншаецца, і дзівіўся гэтаму: як можа змяншацца тое, чаго ўжо няма?!

І да якога часу можа змяншацца яно — чалавеку нельга змяншацца да бясконцасці, бо недзе абавязкова павінен быць канец, пасля якога… Дзіўна, а што можа быць пасля канца?!

Значыць, цела ў яго зараз не было, але думка ўвесь час помніла яго памеры, памятала рукі, ногі, твар, і варта было яму толькі падумаць пра іх, як адразу тыя ж рукі пачыналі, здавалася, варушыцца, і ён, як і раней, рабіў з імі ўсё, што хацеў.

Калі цела яго наблізілася, мусіць, да самай крытычнай мяжы, Радзім адчуў нейкую халаднаватую трывогу, нейкае хваляванне і прымус, нібыта нехта невідомы ўсё тое, што ад яго засталося, сціснуў, як спружыну, у адну маленькую-маленькую кропку, ды так моцна, што ён нават на нейкую хвіліну страціў прытомнасць, а потым той жа «нехта», здаецца, вывернуў яго, быццам пальчатку, навыварат, навонкі, і яму адразу стала светла-светла, лёгка-лёгка, радасна-радасна, і ён убачыў, што высока вісіць над нейкаю бязмежнаю голаю зямлёю і паволі, як усё роўна надзьмуты паветраны шар альбо адарваны асенні ліст, апускаецца на яе. І яшчэ яму здалося, што павялічваецца ў памерах і набывае ранейшыя формы, — ён не толькі ўжо адчуваў, але і бачыў свае рукі і ногі і мог дакрануцца да іх, паварушыць імі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падары нам дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падары нам дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генрых Далідовіч: Кліч роднага звона
Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Сяргей Грахоўскі: Недапісаная кніга
Недапісаная кніга
Сяргей Грахоўскі
Васіль Ткачоў: Варона
Варона
Васіль Ткачоў
Отзывы о книге «Падары нам дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Падары нам дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.