Иван Сипаков - Падары нам дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сипаков - Падары нам дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падары нам дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падары нам дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў
Падары нам дрэва
Таля-малі
Жалезны Хаос
У Дурбудзіі
На Другім Паўшар'і
Іншае вымярэнне
Жыццё на завушніцы
Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня
Кат
Утаймаванне ліфта
Труба
Вялікі і Мудры
Сад
Гара
На Маналы
Спатканне
Выратавальны круг
Тамагаўк
Усяго толькі прывітанне
Насуперак
З іхняга жыцця
Барацьба
Мастак:

Падары нам дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падары нам дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Радзімачка, што з табою?! — закрычала раптам Юля.

Ён злякнуўся, зірнуўшы ў яе вочы: такі ў іх трымцеў жуд. Агледзеў сябе і нічога дзіўнага не ўбачыў: усё было, як і раней, на месцы — рукі, ногі, галава…

— Што са мною? — насцярожана перапытаў ён.

— Ты маленькі, маленькі… Як муравейка… Радзім зірнуў на Юлю. Яна была гэткая ж малая.

— І ты не большая, — здзіўлена прамовіў ён. — Сама як казурка…

Значыць, падумаў хлопец, кожны з іх бачыць, як на вачах змяняецца іншы, а сябе ўяўляе ўсё тым жа, ранейшым: вялікім, недасяжным для травы і мурашоў.

І яшчэ Радзім зразумеў, што гэта не дрэвы і травы раслі і падымаліся ўгору, не пясчынкі і крупінкі зямлі большалі так, што здаваліся валунамі, а гэта яны самі імкліва змяншаліся і змяншаліся, нібы ўточваючыся ў дол.

Каля іх ужо варушыліся, кешкаліся, поўзалі вялізныя мурашы, казюлькі, чарвякі, жукі. Яны перарасталі іх, балюча і непрыемна церліся сваімі шурпатымі бакамі, касцянымі надкрыллямі, ліпкаю скураю, нахабна, быццам якіх казявак абшарвалі з усіх бакоў, вывучалі здаравеннымі тоўстымі, валасатымі вусамі, што варушыліся каля самага твару, тыцкаліся ў рукі, якімі людзі спрабавалі засланіцца, а то і абыякава, нават грэбліва адпіхвалі ўбок — як нейкую нязначную перашкоду, якая неспадзявана трапілася на іхнім шляху і замінае ісці.

Жукі і казяўкі ўсё павялічваліся і павялічваліся, неўзабаве яны ўжо хадзілі над імі, вышэй іх — менавіта хадзілі, а не поўзалі. Зараз Юля і Радзім гэта добра бачылі на ўласныя вочы і змушаны былі ўвесь час асцерагацца, стараніцца, каб тыя не наступілі на іх сваімі калматымі нагамі. Цяпер ужо яны бачылі толькі аброслыя валасамі жучыныя ногі, што пераступалі праз іх, ды брыдкія, рыфлёныя падпуззі, якія, непрыгожа валюхаючыся, праплывалі, сунуліся над імі. Побач паўзлі вялізныя чарвякі, выгіналіся здаравенныя сараканожкі, падграбаючы пад сябе зямлю, — нібыта знарок выграбалі яе з-пад іхніх ног, і ім, каб утрымацца, каб не ўпасці, даводзілася балансаваць і рукамі, і нагамі.

— Трымай мяне, Радзімачка! — пахіснуўшыся, закрычала Юля.

Хлопец ужо хацеў памагчы ёй, падтрымаць другою рукою, але замінаў падручнік па хіміі, які ён, разгублены, усё яшчэ невядома чаму трымаў у руцэ. Радзім пашукаў яму месца і, не знайшоўшы, усё ж не кінуў яго, а засунуў сабе пад папругу.

Аднак і вольнымі рукамі нічога не паспеў зрабіць. Якраз паміж ім і Юляю вырас вялізны камень, які толькі што быў пясчынкаю, і іхнія сплеценыя, здавалася, назаўсёды рукі аказаліся на ім — валун як падпёр іх. Камень усё рос і рос і неўзабаве падняў абаіх над зямлёю — яны ўжо віселі на сашчэпленых руках па розныя бакі ад валуна.

Руцэ было балюча, вострыя шурпатасці каменя ўпіваліся ў скуру, ён ведаў, што Юлі яшчэ болей балюча — сам ён хоць у сарочцы, а яна ж у лёгкай безрукавай кофтачцы, — але ўсё роўна не адпускаў яе рукі. Аж да таго часу, пакуль нехта невідомы, здавалася, сілаю расслабіў яго далонь — быццам адагнуў хто пальцы — і Юліна рука выслізнула з ягонай.

— Юля! — у роспачы закрычаў ён.

Зачапіўшыся за каменны выступ, падцягнуўся на руках і пачаў лезці на гару, але сарваўся і, падаючы ўжо ўніз, злавіў вухам, як з-за каменя, нібы з нейкай далёкай-далёкай далечыні данеслася ціхае, амаль нячутнае слова — ён больш здагадаўся, чым пачуў гэта:

— Жэўжык!

Юля паклікала Радзіма мянушкаю, якая прыклеілася да яго з дзяцінства і якую любіла па патрэбе і без патрэбы паўтараць дзяўчынка — як кажуць, хто каго любіць…

Зваліўшыся з каменю, Радзім падвярнуў руку, але ўсё роўна, не зважаючы на боль, пачаў караскацца на глыбу — трэба ж было выручаць Юлю. Аднак камень тым часам зрабіўся сапраўднаю непрыступнаю скалою — ні ўзлезці на яе, ні абысці збоку.

Лез ён на валун доўга, здаецца, цэлую вечнасць. І ўсё ж, садраўшы да крыві рукі, ногі і калені — ад штаноў, ад сарочкі засталося адно толькі ашмоцце: так падраліся яны, — нарэшце апынуўся на самай вяршыні гары і жахнуўся: перад вачыма ляжала роўнае плато, і колькі ні ўглядайся па баках, нідзе не было яму канца-краю — пясчынка ператварылася ў сапраўдную несхадзімую зямлю, а ён сам — у пясчынку на ёй.

І гэтая зямля ўсё вырастала, усё большала пад ім, а ён усё змяншаўся — нібы правальваўся ў колішнюю пясчынку… Неўзабаве камень як усё роўна раструшчыўся, Радзім упаў у нейкую шчыліну, і цемра атуліла яго з усіх бакоў.

Ён усё змяншаўся і змяншаўся, а прастора ўсё пашыралася і пашыралася. Праз нейкі час пасвятлела, але ўсё роўна каля сябе Радзім нікога і нічога не бачыў — здавалася, што толькі ён адзін існуе ў гэтым пустым і гулкім бязмежжы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падары нам дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падары нам дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падары нам дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Падары нам дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x