Иван Сипаков - Падары нам дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Иван Сипаков - Падары нам дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падары нам дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падары нам дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая аповесць вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова — прыгодніцка-фантастычная. Яе галоўны герой нечакана трапляе ў нейкае іншае вымярэнне. Там і пачынаецца яго новае жыццё і прыгоды ў незвычайнай завушніцы, сярод мёртвых робатаў і, урэшце, на невядомай планеце, якая загінула ад экалагічнай катастрофы.
Зацікавяць чытача таксама прытчы і метафары.
ЗМЕСТ: Блуканні па іншасвеце Пад нагамі ў мурашоў
Падары нам дрэва
Таля-малі
Жалезны Хаос
У Дурбудзіі
На Другім Паўшар'і
Іншае вымярэнне
Жыццё на завушніцы
Прытчы і метафары Ледавік і Джунгляня
Кат
Утаймаванне ліфта
Труба
Вялікі і Мудры
Сад
Гара
На Маналы
Спатканне
Выратавальны круг
Тамагаўк
Усяго толькі прывітанне
Насуперак
З іхняга жыцця
Барацьба
Мастак:

Падары нам дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падары нам дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зварухнуў плячыма, памацаў сябе, нават ушчыкнуў, каб праверыць, ці жывы. Далоні наткнуліся на падручнік па хіміі, які, нягледзячы на ўсе ператварэнні і выварочванні, застаўся там, куды ён яго і запіхнуў,— пад папружкаю. Зразумеў, што жывы целам і душою, і супакоіўся.

Апускаўся ён ціха і паволі, далёкая зямля набліжалася вельмі спакваля, амаль незаўважна, і таму яму часам здавалася, што не зніжаецца, а проста вісіць у паветры і будзе так, нібы пачэплены на які кручок, вісець заўсёды.

Разглядаў з вышыні зямлю, і яму рабілася страшна, куды ён апускаецца: зямлі, той зямлі, якая вабіць, якая цвіце і буяе, шчыра кажучы, не было, а пад ім невыразна шарэла нейкая голая непрытульная пустыня. І як ён ні ўглядаўся, і куды ні кідаў свой позірк, — вочы нідзе не маглі зачапіцца хоць за якое дрэва, за якую хату, сцежку, ужо не кажучы пра што-небудзь жывое. Праўда, калі пустыня пабліжэла, Радзім пачаў распазнаваць на ёй былыя, даўно перасохлыя рэчышчы, руіны вёсак і гарадоў, разараныя калісьці прамавугольнікі, дзялянкі, лапіны палёў і сенажацяў.

Тое, што зверху здавалася шэраю пустыняю, зблізку аказалася нагрувашчваннем нейкіх каменных глыбаў, сярод якіх нельга было прыкмеціць нават самых нязначных прыкмет жыцця.

Доле было цяжка дыхаць: паветра разрэджанае, яго не хапала, ды і тое, што асталося на гэтай планеце, мусіць, пасля нейкай разбуральнай вайны, брыдка пахла, смуродзіла, і ад яго адразу ж пачало пяршыць у горле.

Радзім цвярдзей стаў на зямлю і пачаў азірацца па баках. Ад роспачы, адчаю і бязвыхаднасці хацелася закрычаць, загаласіць, завыць — адзін, зусім адзін на гэтай бязлюднай зямлі. Хто і навошта яго выкінуў сюды? І што яму зараз рабіць, які шукаць паратунак?

А дзе Юля? Яна ж таксама, мусіць, адна, і таксама ў роспачы. Можа, яна дзе-небудзь непадалёк? Што ты! У гэтым свеце ім хутчэй за ўсё ніколі не давядзецца сустрэцца… І ўсё ж ён будзе шукаць яе.

На зямлі было ціха-ціха… Уяўляеце, як можа быць ціха, калі няма ніводнага дрэва, каб раптам зашапацець лісцем, ніводнай рэчкі, каб забулькатаць бруёю каля камення, няма нават птушкі, якая б магла нечакана залопаць крыллем, спалохаць, пралятаючы непадалёку, няма травы, каб ціха і пяшчотна прашумець пад лёгкім узвеем.

І раптам у гэтай цішыні Радзім нібыта наяве пачуў нейкі шолах, нейкі рух, як усё роўна пошум ветру, а затым — далёкі і нямоцны піск, падобны на піск мышаня ці на працу невідомага радыёперадатчыка. Усё гэта праз якую хвіліну заціхла, але ён адразу з непрыемнасцю адчуў, нібыта ля яго нехта з'явіўся, і нібыта той «нехта» яго вельмі ўважліва разглядае. Зноў азірнуўся, але зноў жа нікога не ўбачыў — навокала было пуста і гола, як і да гэтага. І ад таго, што вочы нікога не бачылі, а розум падказваў, што побач нехта ёсць, рабілася яшчэ страшней і вусцішней.

І ўжо зусім непрыемна стала тады, калі самі сабою пайшлі ногі, калі ён, насуперак сваёй волі і жаданню, накіраваўся менавіта ў іншы, чым хацеў сам, бок, — ці то хто клікаў яго, ці то ўжо нават вёў за сабою.

Радзім ішоў, цягнуўся па голай бязлюднай пустыні, а яму здавалася, што ідзе па Месяцы. Вельмі ж усё тое, што бачыў вакол сябе, нагадвала месячныя краявіды, якія ён памятае па тэлевізійнай перадачы, дзе паказвалі высадку касманаўтаў на Месяц: пазбаўленая жыцця прастора, нейкія кратары, нагрувашчванне камянёў, ад якіх сягаюць доўгія цені.

І цішыня, ад якой, здавалася, можна было звар'яцець. Таму, калі раптам непадалёку ад свайго ж цяжару сарваўся з невысокай стромы камень і, гулка коцячыся ўніз, нарабіў грукату, ён, шчыра кажучы, спалохаўся, але і ўзрадаваўся — гэтыя гукі парушалі даўкую цішыню і стваралі хоць нейкае падабенства жыцця.

Цяжка было ісці па пыльнай зямлі. Але яшчэ цяжэй было дыхаць. Неўзабаве ён ужо зусім задыхаўся без паветра, часта спыняўся, каб перавесці дух. Той, хто невідома вёў яго, нібыта дазваляў яму садзіцца, нават класціся ў пыл і пясок, і пакуль хлопец адпачываў, цярпліва чакаў, калі ён паднімецца і зноў пойдзе далей.

Уперадзе нешта шырока і ярка блішчэла, але нават гэта яго, стомленага, ужо не цікавіла.

Урэшце стома і разрэджанае паветра зусім адабралі ў яго апошнюю сілу, і ў той час, калі ўсё гэта здарылася, ён ужо не ішоў, а поўз па зямлі, абыякава, тупа гледзячы ў пыл, які адзін толькі і быў перад вачыма.

Калі, паўзучы, нечакана стукнуўся галавою ў нейкае шкло і тое ўсё зазвінела і захадзіла ходарам, ён падхапіўся на ногі і што было моцы — дзе ўзяўся ў зняможанага такі спрыт! — кінуўся наўцёкі ад небяспекі. Радзім разумеў, што можа быць, калі пабітае шкло пачне раптам падаць, асыпацца на яго зверху.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падары нам дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падары нам дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падары нам дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Падары нам дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x