Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Биографии и Мемуары, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але больш істотны для аўтара, вядома, Купала. Гэта наогул тыпова для сучас- най маладой беларускай паэзіі: самы вынаходлівы фармальны пошук і - Купала з ягонымі сакрэтамі першаснай, неадменнай, як агонь і вада, паэзіі. Тут зноў жа прысутнічае думка пра сінтэз - думка не аднаго Някляева.

Дарогу ўздымала гара,

І там, дзе дарога знікала,

Над вечнай вадою Дняпра

Стаяў нерухома Купала.

(“Ляўкі”)

Але ўсё гэта не замінае У. Някляеву, а, наадварот, можа, намагае быць самім сабой, упарта весці ў лепшых сваіх вершах уласную тэму і інтанацыю».

Разам з тым Міхась Стральцоў адзначаў, што яму «ніякім чынам не абміну- ць Някляева, умоўна кажучы, публіцыста». На яго думку, «яаэтычнае заўтра» Някляева залежыць ад таго, каб ён «зрабіў яшчэ нейкі высілак» і дапусціў «у сам верш, паэмны ці яшчэ які, у самую ягоную інтанацыю і фактуру ўсё той жа “глебы”» - «“ціхмянасць” і “гучнасць” павінны прыйсці да згоды». «Магчыма, я памыляюся, - заключаў М. Стральцоў. - Але не сказаць пра гэта не магу аўтару, якога паважаю і ў шчырасць пошуку якога веру».

Праз кароткі час лёс зноў звёў два гэтыя імя - Стральцова і Някляева: праз тры гады за кнігу «Наскрозь» аўтар быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі БССР, яго кандыдатура трапіла ў спіс для тайнага галасавання падчас па- сяджэння прэзідыума СП БССР 14 студзеня 1 988 г. і ў выніку была падтрымана разам з іншымі літаратарамі - Вячаславам Адамчыкам, Анатолем Вярцінскім, Мікалаем Матукоўскім і - Міхасём Стральцовым. Аднак не лёс - «адметныя сцяжыны», як пісала Л. Гарэлік у рэцэнзіі на кнігу «Наскрозь», не прывялі паэта да яшчэ адной прэміі. Але рызыкнём выказаць меркаванне, што Някляеву не было крыўдна, бо Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы аддалі тады Міхасю Стральцову. Аддалі пасмяротна.

...Пройдзе два дзесяцігоддзі, і Някляеў сам заснуе літаратурную прэмію - для студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Прэмію імя Міхася Стральцова.

СТРАЛЬЦОЎ

«- З Міхасём Стральцовым, як і з многімі іншымі славутымі ў той час паэтамі, я пазнаёміўся ў доме творчасці “Каралішчавічы”, дзе ўсе рабілі выгляд, быццам нешта пісалі, хоць пісалі там зусім нямногія - большасць прыязджала выпіць і адпачыць. Прыехаў і Стральцоў, яго пасялілі ў адным з двух самых вялікіх пакояў, што былі на першым паверсе, - якраз у адным з тых, дзе звычайна жыў Якуб Колас. Так мы апынуліся з ім разам у тым Доме творчасці. І ў той час, як большасць, выпіваючы, плявузгала абы што, мы сядалі з ім наверсе - пад карцінай, на якой было намалявана дзесяць ці дванаццаць савецкіх пісьменнікаў (Гарэцкі, Чорны, Бядуля.), і ладзілі спаборніцтва: хто напамяць дачытае верш, які прапануе яму суразмоўнік - верш ці то Купалы, ці то Багдановіча. Шчыра кажучы, я кожнага разу думаў, што, паколькі Міхась Лявонавіч быў нападпітку, дык я лёгка яго перамагу. Але ніводнага разу мне гэта не ўдалося, таму што ў Стральцова былі ўнікальныя эрудыцыя і памяць. І да таго ж - розум, на які алкаголь ніякага ўздзеяння яшчэ не зрабіў.

Так прамінуў амаль месяц. Ужо не помню, хто з маіх сяброў прыехаў, каб забраць мяне з Каралішчавічаў, на машыне. І якраз ідзе па сцяжыне Стральцоў. Кажу яму, што еду ў Мінск, і прапаную падвезці, бо ён таксама збіраўся дахаты. “Добра, - ківае ён. - Падвязі”. “Тады, - кажу, - збірайцеся...” - і падымаюся ў свой пакой на другі паверх, каб забраць рэчы. Спускаюся ўніз - Стральцоў ужо ў машыне. Пакуль я падымаўся-спускаўся, прайшло хвіліны паўтары - ён не мог так хутка сабрацца. Сядзіць. Маўчыць. У лес глядзіць. “Задумаўся пра нешта чалавек?” - вырашыў я і, сеўшы ў машыну, стаў чакаць, пакуль ён выйдзе з задумення. Чакаю пяць, дзесяць хвілін. пятнаццаць. Нарэшце ён пытае:

- А чаго стаім?

- Вас, Міхась Лявонавіч, чакаем.

- Дык я тут.

- Але ж не сабраліся.

- Я сабраўся, - кажа Стральцоў і дастае зубную шчотку і расчоску - усё сваё, што ён насіў з сабой.

- Чакайце. - разгубіўся я. - Ну, добра, няма ў Вас адзежы, абутку, але тое, што Вы тут напісалі, дзе яно?

- А чаму ты вырашыў, што я тут нешта напісаў?

- Усе сюды прыязджаюць, каб нешта напісаць.

- Тады, - кажа, - ты не зусім зразумеў, што ў нас тут адбывалася.

- А што, - пытаю, - адбывалася?

- А тое... Я для чаго з табой начамі не спаў, вершы геніяльных паэтаў чытаў - беларускіх, рускіх, французскіх? Каб паказаць табе, што ўсё ўжо напісана - не намагайся. Вазьмі з сабой зубную шчотку, расчоску, хадзі, дыхай свежым паветрам і чытай вершы, лепшыя за якія мы з табой наўрад ці напішам.

- Калі так, - кажу, - тады паехалі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі»

Обсуждение, отзывы о книге «Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x